Навіны банка і прэс-рэлізы
30.12.2019

«Беларусбанк» прыступае да абслугоўвання картак плацежнай сістэмы «Мір»

«Беларусбанк», выступаючы пілотным банкам у праекце міжсістэмнай інтэграцыі плацежных сістэм БЕЛКАРТ і «Мір» (Расійская Федэрацыя), пачаў абслугоўванне картак «Мір» у сваёй інфраструктуры. На бягучы момант трымальнікі картак «Мір» могуць зняць наяўныя ва ўсіх банкаматах і аддзяленнях банка, а таксама аплаціць пакупкі больш чым у 25 000 крамаў па ўсёй Беларусі. Пашырэнне інфраструктуры працягваецца і будзе завершана ў наступным годзе.

belkart-mir-1Акрамя таго, са студзеня 2020 года найбуйнейшы банк краіны пачне выпуск картак унутранай плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ з мікрапрацэсарам стандарта EMV з прымяненнем тэхналогій бяспекі, якія адпавядаюць сусветным стандартам бяспекі індустрыі плацежных картак. Тэхналогіі прадастаўлены аператарам плацежнай сістэмы «Мір» - АТ «Нацыянальная сістэма плацежных карт» (Расійская Федэрацыя).

Кліенты банка, выкарыстоўваючы карткі БЕЛКАРТ з мікрапрацэсарам, атрымаюць новыя магчымасці:

  • аплачваць пакупкі ў адно дакрананне. Карткі аснашчаны кантактавым і бескантактавым мікрапрацэсарам, а таксама магнітнай паласой, якая дазволіць паспяхова ажыццявіць аперацыі ў тых арганізацыях гандлю (сэрвісу), чые банкі-эквайеры запланавалі абнаўленне абсталявання на абслугоўванне мікрапрацэсара з прыкладаннем АТ «Нацыянальная сістэма плацежных карт» на 2020 год;
  • ажыццяўляць аперацыі як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і за яе межамі ў сетцы абслугоўвання плацежнай сістэмы «Мір» і яе плацежных сістэм-партнёраў - у Расійскай Федэрацыі, Арменіі, Казахстане, Кыргызстане, Узбекістане, Турцыі.

У праекце міжсістэмнай інтэграцыі «Беларусбанк» выканае яшчэ адну важную ролю - выступіць разліковым агентам плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ і забяспечыць правядзенне разлікаў з банкамі ў Рэспубліцы Беларусь па міжсістэмных аперацыях (аперацыі па картках БЕЛКАРТ у сетцы прыёму плацежнай сістэмы «Мір» і аперацыі па картках «Мір» у сетцы прыёму плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ).

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!