Навіны банка і прэс-рэлізы
02.07.2019

Дастаўка прадуктаў блізкім, зніжка на таксі і іншыя прывілеі лета з карткамі Visa Беларусбанка

З анлайн-гіпермаркетам e-dostavka.by і карткамі Visa Беларусбанка клапаціцца аб родных і блізкіх вельмі проста: рабіце заказ з любой кропкі свету, аплачвайце яго анлайн і пазначайце адрас дастаўкі таго, каго жадаеце парадаваць. Пры дабаўленні ў карзіну спецыяльнай паштоўкі і аплаце карткай Visa Беларусбанка анлайн вы атрымліваеце гарантаваную зніжку 1%. Быць побач можна нават на адлегласці. Больш падрабязна пра акцыю на e-dostavka.by.

Разлічвацца карткай Visa Беларусбанка выгадна не толькі на e-dostavka.by. Каб атрымаць асалоду ад маляўнічых заходаў і вячэрніх сустрэч з сябрамі, скарыстайцеся пакетам прывілей у сталічных рэстаранах на Рэвалюцыйнай і Зыбіцкай, а таксама спецыяльнай прапановай ад таксі «Bavaria» - зніжкай 15% на паездкі па горадзе і 50% на паездкі ў аэрапорт і назад (прапанова дзейнічае да 31.12.2019).

З іншымі выгаднымі прапановамі для трымальнікаў картак Visa Беларусбанка можна азнаёміцца тут.

карткі Visa Беларусбанка