Навіны банка і прэс-рэлізы
26.04.2017

«АСБ Лізінг» у чацвёрты раз стаў лідарам рынку (прэс-рэліз)

У чацвёрты раз кампанія банка «АСБ Лізінг» стала лідарам штогадовага рэйтынгу, які складаецца Асацыяцыяй лізінгадаўцаў Беларусі.

lising_1

Каменціруючы перамогу «АСБ Лізінг», яе дырэктар Сяргей Церах адзначыў, што чарговае лідарства кампаніі ў рэйтынгу – гэта, безумоўна, заслуга калектыву, яго прафесійнай і зладжанай работы.

«Дасягнутыя паказчыкі – гэта вынік склаўшыхся з лізінгаатрымальнікамі ўзаемаадносін і падтрымкі мацярынскага банка, які сёння займае актыўную пазіцыю ў галіне карпаратыўнага лізінгу», – дадаў Сяргей Церах.

lising

У гэтым годзе ў рэйтынгу ўдзельнічала 26 кампаній з 95 зарэгістраваных у Рэестры Нацыянальнага банка. На іх долю прыходзіцца 85% новага бізнесу і амаль 82% лізінгавага партфеля. Даччыная кампанія банка займае рыначную нішу ў 14,83%.

Прысутныя на традыцыйным мерапрыемстве па падвядзенні вынікаў галіны і ўзнагароджанні лідараў прадстаўнікі лізінгавых кампаній і рэгулятара таксама абмеркавалі кропкі росту галіны ў 2016 годзе і пагаварылі аб тым, якім можа быць айчынны лізінг праз некалькі гадоў.

Як адзначыў Дзмітрый Набздораў, начальнік Упраўлення рэгулявання нябанкаўскіх аперацый Нацыянальнага банка, у 2016 годзе «надвор’е» на рынку рабіў спажывецкі лізінг. Было заключана ўжо 140 289 дагавораў на агульную суму Br242 млн. За год гэты сегмент прырос на 387,3%.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ  Беларусбанк»