Навіны банка і прэс-рэлізы
24.06.2016

Інфармацыя аб рэжыме працы ААТ «ААБ Беларусбанк» у перыяд дэнамінацыі

Паважаныя кліенты!

Нагадваем Вам, што 1 ліпеня 2016 года будзе праведзена дэнамінацыя афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь.
Уводзяцца новыя грашовыя знакі ўзору 2009 года. Арамя таго, мяняецца код беларускай валюты з BYR на BYN.
У сувязі з гэтым 30.06, 01.07, 02.07 і 03.07 аддзяленні банка, абменныя пункты, сістэмы дыстанцыйнага абслугоўвання, банкаматы, інфакіёскі і ўстройствы з функцыяй кэш-ін будуць працаваць у абмежаваным рэжыме.

Прапануем Вашай увазе падрабязную інфармацыю аб тэхнічных перапынках у абслугоўванні кліентаў, звязаных з правядзеннем дэнамінацыі    doc.

Работа аддзяленняў і абменных пунктаў

Аддзяленні банка:
30 чэрвеня Аддзяленні банка, размешчаныя на пагранічных пераходах і ў пунктах мытнага афармлення, аддзяленні з кругласутачным рэжымам працы, працуюць з кліентамі да 22.00.

01 ліпеня Аддзяленні банка з кліентамі не працуюць, за выключэннем аддзяленняў, размешчаных на пагранічных пераходах і ў пунктах мытнага афармлення, кругласутачных аддзяленняў, не працуючых з укладамі, якія пачынаюць работу з кліентамі з 02.00.

01 ліпеня Аддзяленне, размешчанае ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» №514/313 пачынае работу з кліентамі з 04-00.
У аддзяленнях, размешчаных на пагранічных пераходах і ў пунктах мытнага афармлення, аддзяленнях з  кругласутачным рэжымам працы, якія не ажыццяўляюць аперацыі па ўкладных рахунках, абменным пункце №205/5 і аддзяленні №514/313 будуць ажыццяўляцца:
            - 01 ліпеня з 02:00 да 06:00 (для аддзялення №514/313 – з 04:00 да 06:00) – толькі аперацыі па прыёме мытных плацяжоў па-за сістэмай «Разлік» (АРІП) без спагнання ўзнагароджання і валютна-абменныя аперацыі.
            - 01 ліпеня з 06:00 – толькі прыём выручкі, іншых плацяжоў, у тым ліку з дапамогай АІС «Разлік», валютна-абменныя аперацыі, аказанне страхавых паслуг.
У аддзяленнях №№514/313 і 527/360 аперацыі з укладнымі, бягучымі (разліковымі) рахункамі будуць ажыццяўляцца ў наступным парадку:
            - 02 ліпеня з 09:00 да 14:00 – толькі па месцы адкрыцця рахунку; 
            - 02 ліпеня з 14:00 – незалежна ад месца адкрыцця рахунку.
02-03 ліпеня аддзяленні банка аднаўляюць работу з кліентамі ў адпаведнасці з устаноўленым рэжымам працы ў перадсвяточны і святочны дзень .

 

Абменныя пункты:
30 чэрвеня Абменныя пункты з кругласутачным рэжымам працы, працуюць з кліентамі да 22.00.
01 ліпеня Абменныя пункты з кругласутачным рэжымам працы пачынаюць работу з кліентамі з 02.00.
01 ліпеня Абменныя пункты (акрамя кругласутачных і працуючых з укладамі) пачынаюць работу з кліентамі на 2 гадзіны пазней устаноўленага рэжыму працы.
01 ліпеня Абменныя пункты, якія працуюць з укладамі, не абслугоўваюць кліентаў.

 

Работа банкаматаў, інфакіёскаў і ўстройстваў з функцыяй кэш-ін

Банкаматы
30 чэрвеня з 23.30 да 08.00 01 ліпеня працаваць не будуць.
На працягу дня 01.07.2016 банкаматы будуць уводзіцца ў рэжым абслугоўвання кліентаў па меры іх загрузкі банкнотамі ўзору 2009 года.

Інфакіёскі
30 чэрвеня з 23.00 да 08.00 1 ліпеня працаваць не будуць. 
Пачынаючы з 01 ліпеня інфакіёскі будуць прымаць купюры як узору 2000 года, так і ўзору 2009 года, аднак да моманту перанастройкі ПЗ  у некаторых інфакіёсках магчымы будзе прыём толькі купюр узору 2000 года. 


Устройствы з функцыяй кэш – ін
30 чэрвеня з 23.00 да 08.00 1 ліпеня ўстройствы з  кэш-інам працаваць не будуць.

 

Сістэма Інтэрнэт-банкінг, Мабільны банкінг

30 чэрвеня з 21.00 будуць недаступны:
пераводы з карты на карту ў рамках адной фізічнай асобы, заяўка на даведку аб наяўнасці авердрафту,  іншыя заяўкі ў інфакіёску,  рэгістрацыя новых карыстальнікаў у Інтэрнэт-банкінгу.

Сістэма «Інтэрнэт-банкінг»
30 чэрвеня з 23.00  сістэма працаваць не будзе. Аднаўленне работы з  08.00 01 ліпеня.
Праз сістэму ажыццяўленне аперацый па ўкладных рахунках «Інтэрнэт-дэпазіт» і рахунках «Безнаяўны  крэдыт» будзе недаступна з 23.00 29 чэрвеня да 00.00 02 ліпеня.


Мабільны банкінг
30 чэрвеня з 23.00  сістэма працаваць не будзе. Аднаўленне работы з  08.00 01 ліпеня.

 

Плацежныя карты

У перыяд з 23.30 30 чэрвеня да 08.00 01 ліпеня па тэхнічных прычынах будзе немагчыма разлічвацца банкаўскімі карткамі.

Рэкамендуем загадзя зняць пэўную суму наяўных, якая можа спатрэбіцца на бягучыя расходы ў гэты перыяд.

 

Ажыццяўленне аперацый з дэпазітамі

У перыяд з 22.00 28 чэрвеня да 14.00 02 ліпеня будзе недаступна  правядзенне аперацый папаўнення ўкладнога рахунку ў каналах ДБА (інфакіёскі, «Інтэрнэт-банкінг», «М-банкінг»).

У перыяд з 22.00 29 чэрвеня да 14.00 02 ліпеня ажыццяўленне аперацый па ўкладах будзе ажыццяўляцца толькі па месцы адкрыцця рахунку.

У перыяд з 23.00 29 чэрвеня да 00.00 02 ліпеня праз сістэму «Інтэрнэт-банкінг» ажыццяўленне аперацый па ўкладных рахунках «Інтэрнэт-дэпазіт» і рахунках «Безнаяўны крэдыт» будзе недаступна.  

01 ліпеня аперацыі па дэпазітах не будуць ажыццяўляцца. Пры неабходнасці  дэпазіты, тэрмін заканчэння якіх прыпадзе на 01.07.2016, у адпаведнасці з умовамі дагавору можна будзе забраць у першы працоўны дзень аддзялення па месцы адкрыцця дэпазіту.

У аддзяленнях №№514/313 і 527/360 аперацыі з укладнымі бягучымі (разліковымі) рахункамі будуць ажыццяўляцца ў наступным парадку:
- 02 ліпеня з 09:00 да 14:00 – толькі па месцы адкрыцця рахунку; 
- 02 ліпеня з 14:00 – незалежна ад месца адкрыцця рахунку.

 

Аперацыі з крэдытамі

Пагашэнне крэдытаў, выдадзеных  Банкам:
у перыяд з 20.00 30 чэрвеня да 24.00 03 ліпеня ў інфакіёсках і аддзяленнях, сістэме «М-банкінг» будзе недаступна  
у перыяд з 23.00   29 чэрвеня да  24:00 03 ліпеня ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг»
У сістэме «Інтэрнэт-банкінг» ажыццяўленне аперацыі папаўнення рахунку «Безнаяўны крэдыт» для пагашэння крэдыту «Інтэрнэт-безнаяўны»  будзе  недаступна з  23-00 29 чэрвеня  да  24-00  03 ліпеня. 
Спісанне плацяжоў па крэдыце «Інтэрнэт-безнаяўны» з датай пагашэння з 01.07 па 03.07 будзе здзейснена 04.07.
Рэкамендуем загадзя ажыццявіць неабходныя плацяжы.


З 01 -03 ліпеня аддзелы крэдытавання насельніцтва не ажыццяўляюць абслугоўванне кліентаў па пытаннях крэдытавання фізічных асоб.
Прыпыняецца доступ да сэрвісаў «Заяўка на крэдыт» і «Заяўка на авердрафт»: 
– праз карпаратыўны вэб-сайт банка, М-банкінг, інфакіёск – з 19.00  30 чэрвеня да 24.00 03 ліпеня, 
– праз  Інтэрнэт-банкінг, Кантакт-цэнтр банка – з 17.30 30 чэрвеня да 08.30 04 ліпеня.
Прыпыняецца доступ да сэрвісу «Заяўка на прадастаўленне даведак» праз М-банкінг і інфакіёск – з 19.00 30 чэрвеня да 24.00 03 ліпеня

 

Плацяжы

У аддзяленнях Банка:

01 ліпеня плацяжы наяўнымі грашовым сродкамі і плацяжы з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак не будуць ажыццяўляцца.

У перыяд з 30 чэрвеня да 02 ліпеня спісанне сродкаў па ПДПП на аплату паслуг АІС «Разлік» не будзе ажыццяўляцца.

У сістэмах ДБА: згодна з працай гэтых сістэм (гл. ва ўкладках)

Грашовыя пераводы

Пераводы "Стрыж" – у перыяд з 19.00 30 чэрвеня да 14.00 02 ліпеня аперацыі ажыццяўляцца не будуць.

Грашовыя пераводы «Western Union» і «Blizko» - у перыяд з 19.00 30 чэрвеня да 24.00 03 ліпеня  аперацыі ажыццяўляцца не будуць.

Каштоўныя паперы

Пагашэнне ашчадных сертыфікатаў: 

30 чэрвеня пагашэнне і выплата даходу па ашчадных сертыфікатах будзе ажыццяўляцца толькі ў аддзяленнях установы банка, выпусціўшага сертыфікат.

Іншыя сістэмы

АІС «Разлік» у перыяд з 23.00 30 чэрвеня да 06.00 01 ліпеня будзе прыпынена работа.

Працэсінг у перыяд з 23.30 30 чэрвеня да 08.00 01 ліпеня будзе прыпынена работа.

 

Карпаратыўным кліентам

Інтэрнэт-эквайрынг – у перыяд з 23.15 30 чэрвеня да 08.00 01 ліпеня будзе прыпынена работа.

Разлікова-касавае абслугоўванне юрыдычных асоб у перыяд з 01 ліпеня да 10-00 04 ліпеня не будзе ажыццяўляцца. 

30 чэрвеня разлікова-касавае абслугоўванне будзе ажыццяўляцца ў звычайным парадку.  

Карпаратыўныя карткі: пералічэнне налічаных працэнтаў на бягучыя (разліковыя) або іншыя рахункі юрыдычных асоб будзе ажыццяўляцца 04 ліпеня.