Навіны банка і прэс-рэлізы
20.01.2016

«АСБ Кансалт» сумесна з «Беларусбанкам» правялі канферэнцыю «Рынак каштоўных папер – 2016: працуем па новых правілах»

20 студзеня 2016 года ў атэлі «Мінск» адбылася канферэнцыя «Рынак каштоўных папер – 2016: працуем па новых правілах». Арганізатарам канферэнцыі пры падтрымцы «Беларусбанка» выступіла ТАА «АСБ Кансалт» – даччыная кансалтынгавая кампанія ААТ «ААБ Беларусбанк». 

konferencia

Канферэнцыя выклікала жывы інтарэс не толькі банкаў і прафесійных удзельнікаў рынку каштоўных папер, але і акцыянерных таварыстваў, эмітэнтаў аблігацый, юрыдычных і лізінгавых кампаній. Агульная колькасць удзельнікаў перавысіла 80 чалавек.

Перад удзельнікамі канферэнцыі выступілі вядучыя эксперты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскага цэнтральнага дэпазітарыя каштоўных папер, Беларускай валютна-фондавай біржы, Дэпартамента па каштоўных паперах Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь.

konferencia2

У ходзе канферэнцыі ўдзельнікам была прадастаўлена ўнікальная магчымасць не толькі даведацца пра будучыя змяненні ў заканадаўчым рэгуляванні айчыннага рынку каштоўных папер і перспектывах яго развіцця, але і задаць хвалюючыя іх пытанні непасрэдным распрацоўшчыкам нарматыўных актаў.

Па выніках канферэнцыі ўдзельнікамі было выказана пажаданне прадоўжыць у далейшым практыку правядзення падобных мерапрыемстваў.