Навіны банка і прэс-рэлізы
06.07.2015

ААТ «ААБ Беларусбанк» абвяшчае аб пачатку правядзення акцыі для кліентаў банкаўскага холдынгу (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» абвяшчае аб пачатку правядзення акцыі, накіраванай на павышэнне лаяльнасці кліентаў банкаўскага холдынгу.

Удзел у акцыі могуць прыняць юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі кліенты ААТ «ААБ Беларусбанк», ТАА «АСБ Лізінг», ТАА «АСБ Кансалт» і ўнітарнага прадпрыемства «АСБ БРОКЕР».

Умовы акцыі:

Кліенту, які звярнуўся ў адну з вышэйназваных кампаній банкаўскага холдынгу ААТ «ААБ Беларусбанк» за паслугай на суму не менш за 5 млн. руб., згодна з пералікам, выдаецца купон, на атрыманне скідкі на паслугі, аказваемыя іншымі кампаніямі банкаўскага холдынгу.

Пры звароце кліента ў кампанію холдынга, па прад’яўленні вышэйзгаданага купона яму прадастаўляецца скідка на адну з пазначаных у купоне паслуг на выбар кліента.

Пры паўторным аказанні кліенту паслуг на суму не менш за 5 млн. руб., ён зноў набывае права (новы купон) на прадастаўленне паслуг са скідкай у вышэйназваным парадку.

Акцыя праводзіцца ў перыяд з 01.07.2015 па 31.12.2015 уключна.

ПЕРАЛІК
паслуг, пры выкарыстанні якіх кліентам прадастаўляецца скідка на паслугі кампаній банкаўскага холдынгу ААТ «ААБ Беларусбанк»

ТАА "АСБ Кансалт"ТАА "АСБ Лізінг"ААТ "ААБ Беларусбанк"Унітарнае прадпрыемства "АСБ БРОКЕР"
Аўдытарскія паслугі Лізінгавыя паслугі Вядзенне рэестраў акцыянераў Кансультацыйныя паслугі па аперацыях з каштоўнымі паперамі
Бухгалтарскія паслугі
Распрацоўка бізнес-планаў Разлік і выплата дывідэндаў па акцыях Арганізацыя выпуску каштоўных папер
Правядзенне семінараў
Ацэнка маёмасці

 

КУПОН
на атрыманне скідак на паслугі кампаній банкаўскага холдынгу 
ААТ «ААБ Беларусбанк»

Найменне кампанііПрадастаўляемая паслугаПамер скідкі
ААТ «ААБ Беларусбанк» Адкрыццё рахунку «Дэпо» - 99 %
Заключэнне дагавору на брокерскае абслугоўванне
ТАА «АСБ Лізінг» Лізінгавыя паслугі Зніжэнне лізінгавай стаўкі на 1/20
ТАА «АСБ Кансалт» Аўдытарскія паслугі - 5 %
Бухгалтарскія паслугі
Распрацоўка бізнес-планаў
Правядзенне семінараў
Ацэнка маёмасці
Унітарнае прадпрыемства «АСБ БРОКЕР» Кансультацыйныя паслугі па аперацыях з каштоўнымі паперамі - 20 %
Арганізацыя выпуску каштоўных папер - 5 %