Навіны банка і прэс-рэлізы
30.06.2015

«АСБ Лізінг». Geely цяпер даступней. (прэс-рэліз)

ТАА «АСБ Лізінг» сумесна з СЗАТ «Белджы» запусцілі новую праграму для фізічных асоб па набыцці з наступнай перадачай у лізінг легкавых аўтамабіляў айчыннай вытворчасці.

Плануючы лізінгавыя паслугі для фізічных асоб, ТАА «АСБ Лізінг» ставіла мэтай стварэнне фінансавага інструмента, які дазваляе грамадзянам нашай краіны на даступных умовах набываць айчынную прадукцыю, а таксама аказваць садзеянне і падтрымку беларускім вытворцам па пашырэнні іх магчымасцей у частцы рэалізацыі ўласнай прадукцыі.

Першым вопытам стала набыццё красовера Geely Emgrand X7 у афіцыйнага дылера – ААТ «Аўтагандальсэрвіс».

Тэрмін лізінгу ад 12 да 36 месяцаў. Лізінгавая стаўка – стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь + 8 п.п. Памер авансу – ад 10 да 40%. Пры недастатковай плацежаздольнасці лізінгаатрымальніка пры разліку плацежаздольнасці могуць быць улічаны даходы блізкіх родных (мужа (жонкі), паўналетніх дзяцей), якія будуць уваходзіць у сукупны даход лізінгаатрымальніка (не больш за 2 паручыцелі). Прадугледжана абавязковае страхаванне ад усіх відаў магчымай шкоды «АўтаКАСКА».

Прапанова дзейнічае на ўсёй тэрыторыі рэспублікі ва ўсіх дылерскіх цэнтрах СЗАТ «Белджы»!

Тэлефоны для кантактаў: + 375-44-534-64-62, + 375-44-575-24-59.

Першым шчаслівым уладальнікам аўто па новай праграме стала шматдзетная сям’я Дзмітрыя і Алены Няхайчык з Смалявіцкага раёна