Навіны банка і прэс-рэлізы
05.12.2013

Беларусбанк прыцягнуў ад расійскіх банкаў сіндыкаваны крэдыт у памеры 110 мільёнаў долараў ЗША

28 лістапада 2013 года ААТ «ААБ Беларусбанк» падпісала Дагавор аб прыцягненні сіндыкаванага крэдыту ў памеры 110 мільёнаў долараў ЗША. У здзелцы прынялі ўдзел ЗАТ АКБ «НОВИКОМБАНК», «Газпромбанк» (ААТ), ААТ «МДМ Банк» і ЗАТ Камерцыйны банк «ГЛОБЭКС» у якасці Упаўнаважаных Вядучых Арганізатараў, ААТ «АЛЬФА-БАНК» і ААТ «Банк ЗЕНИТ» у якасці Вядучых Арганізатараў, АКБ «Русский Славянский банк» (ЗАТ) і АКБ «ИНВЕСТИЦИОННЫЙ ТОРГОВЫЙ БАНК» (ААТ) у якасці Арганізатараў. Банкам-Агентам і Букранерам па здзелцы выступіў ЗАТ АКБ «НОВИКОМБАНК».

Гэты сіндыкаваны крэдыт стаў ужо дзевятым праектам, які Беларусбанк рэалізаваў на рынку міжнароднага сіндыкаванага крэдытавання, і першым сіндыкатам, прыцягнутым Беларусбанкам на аснове заканадаўства Расійскай Федэрацыі.

Рэалізацыя праекта на базе расійскага права стала лагічным этапам у нарошчванні Беларусбанкам прысутнасці на расійскім фінансавым рынку. Дасягнуты ўзровень супрацоўніцтва з расійскімі банкамі дазволіў Беларусбанку сфарміраваць сіндыкат, які стаў найбуйнейшым сярод прыцягнутых беларускімі пазычальнікамі ў бягучым годзе.

У апошнія гады расійскі фінансавы рынак становіцца ўсё больш прывабным для запазычання беларускімі кампаніямі і банкамі, у тым ліку шляхам выкарыстання механізмаў сіндыкаванага крэдытавання. Вопыт, атрыманы ў ходзе рэалізацыі ўласнай здзелкі, Беларусбанк мае намер актыўна выкарыстоўваць для арганізацыі падобных праектаў іншых беларускіх пазычальнікаў.

Паспяховы вопыт прыцягнення буйнога сіндыкаванага крэдыту з удзелам расійскіх банкаў пацвердзіў высокі інтарэс расійскіх інвестараў да праектаў Беларусбанка. У будучым Беларусбанк плануе пашырыць лінейку даўгавых інструментаў, выкарыстоўваемых на  расійскім рынку, у тым ліку шляхам выкарыстання механізмаў фандзіравання, прадстаўленых на Маскоўскай біржы. 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!