Навіны банка і прэс-рэлізы
12.11.2013

«Беларусбанк» дапушчаны да таргоў на Маскоўскай біржы. 8 лістапада адбылася ўрачыстая цырымонія, прысвечаная гэтай падзеі (прэс-рэліз)

З гэтага часу «Беларусбанк» можа свабодна выкарыстоўваць усе фінансавыя інструменты біржы. Па меркаванні Генадзія Гаспадарыка, Першага намесніка Старшыні Праўлення «Беларусбанка», удзел у таргах на Маскоўскай біржы дазволіць дыверсіфікаваць магчымасці банка па рэгуляванні валютнай ліквіднасці і ажыццяўленні валютна-абменных аперацый. Ён паведаміў, што  «Беларусбанку» цікавы ўсе валюты, прадстаўленыя на біржы, у тым ліку і расійскі рубль. Першая здзелка «Беларусбанка» ажыццявілася па пары долар/рубль.

У склад удзельнікаў таргоў на валютным рынку ААТ Маскоўская біржа «Беларусбанк» прыняты 3 чэрвеня 2013. А 25 ліпеня прадстаўнікі Маскоўскай Біржы наведалі «Беларусбанк», пацвердзіўшы зацікаўленасць у супрацоўніцтве і гатоўнасць аказаць кансалтынгавыя паслугі.

ААТ Маскоўская Біржа - найбуйнейшая ў Расіі па аб'ёме таргоў і па колькасці кліентаў біржа, кіруе найбуйнейшай у Расіі публічнай пляцоўкай для гандлю акцыямі, аблігацыямі, вытворнымі інструментамі, валютай і інструментамі грашовага рынку, цэнтральным дэпазітарыем (НКА ЗАТ "Нацыянальны Разліковы Дэпазітарый"), а таксама найбуйнейшым клірынгавым цэнтрам - ЗАТ АКБ "Нацыянальны Клірынгавы Цэнтр". Акрамя таго, Маскоўская Біржа прадастаўляе ўдзельнікам таргоў інфармацыйныя паслугі па расійскім рынку каштоўных папер і праграмна-тэхнічныя рашэнні. Па выніках дзевяці месяцаў, якія скончыліся 31 снежня 2012 г., Маскоўская Біржа ўваходзіць у дваццатку ведучых фондавых пляцовак свету па сумарнай капіталізацыі гандлюемых акцый, а таксама ў дзясятку найбуйнейшых пляцовак па аб'ёме таргоў аблігацыямі (у грашовым выражэнні) і, па выніках шасці месяцаў, якія скончыліся 30 чэрвеня 2012 г., - па колькасці гандлюемых тэрміновых кантрактаў. Па стане на 31 снежня 2012 г. на фондавым рынку Маскоўскай Біржы былі дапушчаны да таргоў каштоўныя паперы 694 эмітэнтаў, у тым ліку паперы найбуйнейшых расійскіх кампаній па ўзроўню рыначнай капіталізацыі.

Маскоўская Біржа была створана ў снежні 2011 года ў выніку зліцця дзвюх асноўных расійскіх біржавых груп - Групы ММВБ, старэйшай нацыянальнай біржы і вядучага расійскага аператара рынку каштоўных папер, валютнага і грашовага рынкаў, і Групы РТС, найбуйнейшага на той момант аператара тэрміновага рынку. Узнікшая ў выніку зліцця вертыкальна інтэграваная структура, якая забяспечвае магчымасць гандлю ўсімі асноўнымі катэгорыямі актываў, была пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства (ААТ) і перайменавана ў Маскоўскую Біржу.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!