Навіны банка і прэс-рэлізы
26.07.2013

Беларусбанк ладзіць кантакты з Маскоўскай біржай (прэс-рэліз)

25 ліпеня Беларусбанк наведалі прадстаўнікі групы ААТ Маскоўская Біржа. Ініцыятыва візіту належыць старшыні прадстаўніцтва банка ў Маскве І.Ф.Козелу.

У размове з першым намеснікам старшыні праўлення банка Г.С. Гаспадарыкам госці пацвердзілі зацікаўленасць у супрацоўніцтве і заявілі аб гатоўнасці аказаць кансалтынгавыя паслугі. Дырэктар дэпартамента валютнага рынку ААТ Маскоўская Біржа Уладзімір Яравы правёў прэзентацыю магчымасцей і пераваг ажыццяўлення здзелак на валютным рынку. Абмяркоўваліся пытанні тэхнічнага ўзаемадзеяння і карэляцыі адрозненняў сістэм падаткаабкладання і заканадаўстваў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

У сустрэчы прынялі ўдзел супрацоўнікі казначэйства, дэпартаментаў міжнароднага бізнесу і бухгалтарскага ўліку.

ААТ "ААБ Беларусбанк" прынята ў склад Удзельнікаў таргоў на валютным рынку ААТ Маскоўская біржа 3 чэрвеня 2013.

Даведачна: ААТ Маскоўская Біржа - буйнейшая ў Расіі па аб'ёме таргоў і па колькасці кліентаў біржа, кіруе буйнейшай у Расіі публічнай пляцоўкай для гандлю акцыямі, аблігацыямі, вытворчымі інструментамі, валютай і інструментамі грашовага рынку, цэнтральным дэпазітарыем (НКА ЗАТ "Нацыянальны Разліковы Дэпазітарый"), а таксама буйнейшым клірынгавым цэнтрам - ЗАТ АКБ "Нацыянальны Клірынгавы Цэнтр". Акрамя таго, Маскоўская Біржа прадастаўляе ўдзельнікам таргоў інфармацыйныя паслугі па расійскім рынку каштоўных папер і праграмна-тэхнічныя рашэнні. Па выніках дзевяці месяцаў, якія скончыліся 31 снежня 2012 г., Маскоўская Біржа ўваходзіць у дваццатку вядучых фондавых пляцовак свету па сумарнай капіталізацыі гандлюемых акцый, а таксама ў дзясятку буйнейшых пляцовак па аб'ёме таргоў аблігацыямі (у грашовым выражэнні) і, па выніках шасці месяцаў, якія скончыліся 30 чэрвеня 2012 г., - па колькасці гандлюемых тэрміновых кантрактаў. Па стане на 31 снежня 2012 г. на фондавым рынку Маскоўскай Біржы былі дапушчаны да таргоў каштоўныя паперы 694 эмітэнтаў, у тым ліку паперы буйнейшых расійскіх кампаній па ўзроўню рыначнай капіталізацыі.

Маскоўская Біржа была заснавана ў снежні 2011 года ў выніку зліцця дзвюх асноўных расійскіх біржавых груп - Групы ММВБ, старэйшай нацыянальнай біржы, і вядучага расійскага аператара рынку каштоўных папер, валютнага і грашовага рынкаў, і Групы РТС, буйнейшага на той момант аператара тэрміновага рынку. Узнікшая ў выніку зліцця вертыкальна інтэграваная структура, якая забяспечвае магчымасць гандлю ўсімі асноўнымі катэгорыямі актываў, была ператворана ў адкрытае акцыянернае таварыства (ААТ) і перайменавана ў Маскоўскую Біржу.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!