Інтэрв'ю з кіраўніком
13.11.2019

«Магчымасць скарыстацца банкаўскімі паслугамі - важны элемент сучасных сацыяльных стандартаў у вёсцы»

kojekinaНа працягу апошняга дзесяцігоддзя ў нашай краіне прыкладаюцца значныя намаганні для павышэння стандартаў жыцця насельніцтва, асабліва гэта тычыцца грамадзян, якія пражываюць у сельскіх населеных пунктах. Адным са складаючых элементаў такіх стандартаў з'яўляецца магчымасць для чалавека скарыстацца банкаўскімі паслугамі. Праект Беларусбанка і Белпошты на справе паказаў, што гэта рэальна. Пра тое, што найбуйнейшы банк краіны сёння прапануе праз паштовыя аддзяленні сваім кліентам і не толькі, мы пагаварылі з намеснікам старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Святланай Кажекінай.

 

– Святлана Генадзьеўна, супрацоўніцтва Беларусбанка і Белпошты развіваецца не адзін дзясятак гадоў. Якая перадгісторыя партнёрскага праекта?

– Супрацоўнічаць з Белпоштай мы пачалі яшчэ ў 1998 годзе - больш за 20 гадоў назад. На пачатковым этапе аперацыі ў аддзяленнях паштовай сувязі здзяйсняліся толькі па ўкладных рахунках і толькі ў Гомельскай вобласці. У другой палове 2001 года аперацыі па ўкладных рахунках сталі даступныя ў сельскіх паштовых аддзяленнях усёй краіны. Паступова пералік аперацый пашыраўся і дапаўняўся новымі паслугамі:

– са снежня 2006-га - прыём праз паштовыя аддзяленні плацяжоў для пагашэння крэдытаў, аформленых у банку;

– з чэрвеня 2007-га - прагляд балансу і выдача наяўных грашовых сродкаў трымальнікам банкаўскіх плацежных карт Беларусбанка.

Аднак з часам тэхналогіі, якія выкарыстоўваліся ў рамках партнёрскай праграмы,  ужо не забяспечвалі неабходнай якасці пры аказанні банкаўскіх паслуг.

У пачатку 2018 года, з мэтай павышэння якасці абслугоўвання і забеспячэння даступнасці асноўных банкаўскіх прадуктаў і паслуг у сельскіх населеных пунктах, ААТ «ААБ Беларусбанк» і РУП «Белпошта» пры каардынуючай падтрымцы Урада і ў рамках рэалізацыі пратакола пасяджэння Прэзідыума Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 02.05.2017 №10.3 «Аб дзейнасці РУП «Белпошта» і канцэпцыі яго развіцця на 2017-2020 гады», было прынята рашэнне аб пашырэнні супрацоўніцтва, мадэрнізацыі і аўтаматызацыі бізнес-працэсаў. На працягу першага паўгоддзя бягучага года новаўвядзенні былі ўкаранёны.

У чым усё ж галоўная сутнасць узаемаадносін банка і паштовых аддзяленняў у рамках партнёрскай праграмы?

– Безумоўна, самае галоўнае для нас - гэта задаволіць патрэбы кліентаў, у тым ліку і тых, якія пражываюць у сельскай мясцовасці. Сёння ў выніку такога цеснага партнёрства многія жыхары сельскай мясцовасці ў рэспубліцы могуць стаць кліентамі банка непасрэдна, не звяртаючыся ў яго ўстановы. Насельнiцтву ў сельскай мясцовасці сталі даступныя ўсе асноўныя банкаўскія аперацыі па ўкладах і банкаўскіх плацежных картках, а таксама магчымасць афармлення і выдачы спажывецкіх крэдытаў на банкаўскую крэдытную картку. Да паслуг насельніцтва больш чым 1000 сельскіх аддзяленняў РУП «Белпошта».

— Святлана Генадзьеўна, маштабны сумесны праект рэалізуецца ўжо больш за 9 месяцаў. Ці можна сказаць, што кліенты ахвотна ідуць абслугоўвацца ў паштовыя аддзяленні?

– Я думаю, што на гэта пытанне аб'ектыўней адказаць лічбамі. Сельскімі жыхарамі на сённяшні дзень здзейснена ўжо больш за 4 млн аперацый у аддзяленнях сувязі па папаўненні рахунку, зняцці сродкаў, прагляду балансу карткі, адкрыта больш за 1000 укладаў. І гэта толькі з пачатку бягучага года. Мяркую, што цікавасць да нашых прадуктаў, якія прадастаўляюцца праз аддзяленні паштовай сувязі на сяле, будзе расці, асабліва з улікам пашырэння іх пераліку.

Дарэчы, сёння ў банку распрацаваны і запушчаны новы крэдытны прадукт «Партнёр Аптымальны» для набыцця насельніцтвам тавараў беларускіх вытворцаў. Ён адрозніваецца ад усёй нашай лінейкі крэдытных прадуктаў. Гэта фактычна льготная працэнтная стаўка - стаўка рэфінансавання плюс 3 працэнтныя пункты. Мы разлічваем, што гэты крэдыт спадабаецца жыхарам сельскай мясцовасці.

– Якія бліжэйшыя перспектывы развіцця дадзенай партнёрскай праграмы з Белпоштай?

 – Вядома, у перспектыве банк разлічвае на пашырэнне супрацоўніцтва з Белпоштай па прадастаўленні фінансавых прадуктаў і паслуг. У цяперашні час праводзіцца сумесная праца па арганізацыі ў АПС паслугі па афармленні пакета дакументаў для атрымання кліентамі банкаўскіх плацежных картак міжнароднай плацежнай сістэмы Masterсard.

Акрамя таго, разглядаецца магчымасць дастаўкі нашых плацежных картак кліентам па месцы жыхарства. Несумненна, у прыярытэце застаецца і пашырэнне прадуктовай лінейкі, укараненне новых дэпазітаў і крэдытаў.

Белпошта мае ўнікальную па шырыні ахопу тэрыторый інфраструктуру. Улічваючы гэта, банк зацікаўлены ў рабоце па павелічэнні колькасці паштовых аддзяленняў, якія прадстаўляюць максімальны пералік банкаўскіх прадуктаў і паслуг на тэрыторыях, дзе прадстаўніцтва банка адсутнічае. Адным з важных і асноўных пасылаў, закладзеных у развіцці гэтага праекта, з'яўляецца садзейнічанне паляпшэнню якасці жыцця нашага сельскага насельніцтва.