Інтэрв'ю з кіраўніком
08.06.2018

«Беларусбанк» — надзейны партнёр

Як стаць членам клуба «Шчодры» і выйграць аўтамабіль, выгадна купіць кватэру і набыць кросовер Geely пад 1,9 працэнта гадавых, расказала намеснік начальніка філіяла № 300 - Гомельскага абласнога ўпраўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Людміла КАЛАСОК.

Людміла Каласок

Людміла Васільеўна, падкажыце, як захаваць грошы так, каб не страціць іх пакупніцкую здольнасць. І што прапануе банк у межах размяшчэння зберажэнняў праз інтэрнэт?

— У цяперашні час Банк прапануе шырокі выбар укладаў у беларускіх рублях і замежнай валюце. Прычым іх умовы дазваляюць максімальна задаволіць усе патрэбы кліентаў па тэрміну захоўвання, магчымасці накаплення, здзяйснення расходных аперацый і ўзроўню даходнасці. Разабрацца з выбарам найбольш прымальнай для кліента формы накаплення і прымнажэння зберажэнняў вам дапамогуць спецыялісты-кансультанты нашых аддзяленняў.

Я ж прапаную звярнуць увагу на новы ўклад «Вясновы (версія 2.0)» у беларускіх рублях. Ён проста не можа не радаваць нашых кліентаў. Уклад з кароткім тэрмінам размяшчэння (105 дзён) і фіксаванай стаўкай даходу ў памеры 9,35% гадавых. Па ўкладзе прадугледжана штомесячная капіталізацыя і папаўненне на працягу першага месяца захоўвання ўкладу.

«Беларусбанк» традыцыйна аператыўна рэагуе на патрэбы ўкладчыкаў, імкнучыся ствараць максімальна прывабныя ўмовы для зберажэння і накаплення. На сённяшні дзень усё больш укладчыкаў жадаюць здзяйсняць аперацыі і кіраваць зберажэннямі не наведваючы офіс банка. І мы прадастаўляем такую магчымасць - з'яўляючыся ўладальнікам плацежнай карткі «Беларусбанка» і карыстальнікам паслугі «Інтэрнэт-банкінг» кліент можа адкрываць Інтэрнэт-дэпазіты. Так, «Інтэрнэт-дэпазіт Безадзыўны-Вясновы» можна адкрыць на 195 дзён з налічэннем даходу ў памеры 9,8% гадавых, са штомесячнай капіталізацыяй і магчымасцю папаўнення на працягу першых трох месяцаў захоўвання.

Дарэчы, падключыць паслугу «Інтэрнэт-банкінг» можна і ў аддзяленні банка і дыстанцыйна - на нашым афіцыйным сайце.

Цяпер дадатковы даход можна атрымаць не толькі размясціўшы дэпазіты ў банку. Набіраюць папулярнасць карты, якія прадугледжваюць розныя бонусы. Што ў гэтым накірунку прапаноўвае «Беларусбанк»?

— У картачным бізнесе Банк пераходзіць на новы напрамак - клубныя прадукты. Першым быў ўкаранёны клуб «Аксаміт» для асоб пенсіённага ўзросту. Потым клуб для моладзі #настарт і клуб «Карт-бланш» - для кліентаў, якія часта выязджаюць за мяжу.

У маі 2018 года банк прадставіў самы «свежы» клуб для масавага сегмента карыстальнікаў «Шчодры». Чаму «Шчодры»? Таму што шчодрасць - ключавая якасць незалежнага чалавека, які валодае чымсьці каштоўным і здольнага дзяліцца гэтым. Спадзяемся, што клуб «Шчодры» стане ўвасабленнем гэтай якасці, пры дапамозе якога нашы кліенты змогуць свабодна распараджацца сваімі грашовымі сродкамі на карысць сабе і сваёй сям'і.

Што тычыцца даходнасці, то па ўсіх клубных картках дзейнічае вяртанне грашовых сродкаў (кэшбэк) пры здзяйсненні аперацый - ад 1% да 12% ад кожнай куплі, здзейсненай у беларускіх крамах - партнёрах бонуснай праграмы банка. Акрамя таго, клубы прадастаўляюць розныя варыянты вяртання грашовых сродкаў. Гэта вяртанні ад сумы куплі ў Беларусі і за мяжой, у тым ліку ў інтэрнэт-крамах, гэта вяртанні пры аплаце атэляў, куплі авія-, чыгуначных, аўтобусных білетаў, у тым ліку і за мяжой, ад сумы аплаты камунальных плацяжоў, па аплаце білетаў, заказаных на сайце беларускай чыгункі ў рамках праграмы «Экспрэс» і іншыя.

Даход па картках можна атрымаць у арганізацыях гандлю і сэрвісу, у дысконтных праграмах якіх удзельнічаюць усе клубныя карткі банка. У дадзеным выпадку прадастаўленне зніжкі ажыццяўляецца аўтаматычна пры сканаванні штрыхкода на адвароце карткі.

Таму кліент, у залежнасці ад сваіх трат і пераваг, можа самастойна выбраць клуб па інтарэсах. А работнікі банка заўсёды дапамогуць падабраць аптымальны варыянт.

Ведаю, што «Беларусбанк» перыядычна праводзіць рэкламныя гульні для трымальнікаў плацежных картак. Ці будзе арганізавана рэкламная гульня для трымальнікаў картак клуба «Шчодры»?

— У мэтах стымулявання плацяжоў з выкарыстаннем плацежных картак па ініцыятыве банка і міжнароднай плацежнай сістэмы Mastercard арганізавана рэкламная гульня «Уся сям'я ў выйгрышы», у якой могуць удзельнічаць толькі трымальнікі картак клуба «Шчодры» ААТ «ААБ Беларусбанк».

Для ўдзелу ў гульні трэба да 14 кастрычніка бягучага 2018 года з дапамогай карткі клуба «Шчодры» здзейсніць безнаяўную аперацыю на суму ад 10 рублёў, адпаведную правілам рэкламнай гульні. Спецыяльная рэгістрацыя ў гульні не патрабуецца. Розыгрышы прызоў (смартфоны, разумныя гадзіны) будуць праводзіцца штомесяц. Галоўныя прызы (два аўтамабілі) будуць разыграны 18 кастрычніка 2018 года.

Падкажыце, хто і дзе можа аформіць такую карту?

— Уступіць у любы з клубаў можа кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь. Калі ў кліента ўжо раней быў адкрыты рахунак з выкарыстаннем карткі, то клубную картку можна аформіць да існуючага рахунку ў любым аддзяленні банка. У выпадку адкрыцця новага рахунку заказаць картку можна ў аддзяленнях «Беларусбанка» і без наведвання банка на карпаратыўным сайце банка, праз Кантакт-цэнтр па тэлефоне 147 або з дапамогай сістэм дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання.

Людміла Васільеўна, у сувязі са скарачэннем аб'ёмаў ільготнага крэдытавання жыллёвага будаўніцтва, набірае актуальнасць пытанне паляпшэння жыллёвых умоў грамадзян. Што можа прапанаваць «Беларусбанк»?

— Сёння мы прадастаўляем крэдыты на будаўніцтва (рэканструкцыю) і набыццё індывідуальных жылых дамоў і кватэр тэрмінам карыстання да 20 гадоў. Працэнт за карыстанне крэдытам - стаўка рэфінансавання + 3 п.п. (на гэты момант 13,5% гадавых).

Якую суму крэдыту магчыма атрымаць?

— Максімальная сума крэдыту не павінна перавышаць 90% кошту будаўніцтва (рэканструкцыі) або набыцця жылога памяшкання, у межах плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка.

Які даход у грамадзяніна павінен быць, каб атрымаць, напрыклад, 40 тысяч рублёў?

— Для атрымання такой сумы крэдыту неабходны даход у памеры каля 1270 рублёў без уліку плацяжоў па раней атрыманых крэдытах. Калі ў самога крэдытаатрымальніка даходаў не хапае, то магчыма ўключэнне ў сукупны даход крэдытаатрымальніка даходу паручыцеля - блізкага сваяка крэдытаатрымальніка (жонкі(мужа), бацькоў, родных братоў(сясцёр) абодвух мужа і жонкі, дзяцей, унукаў).

Забеспячэнне па крэдыце патрабуецца?

— Па крэдытах у памеры, якi не перавышае 100 тысяч рублёў забеспячэннем з'яўляецца паручыцельства фізічных асоб, а звыш гэтай сумы - паручыцельства фізічных асоб і заклад (іпатэка) набытага жылога памяшкання.

Ёсць нейкія перавагі гэтага віду крэдыту?

— Вядома. Па-першае, пагашэнне асноўнага доўгу па крэдыце - пры будаўніцтве або рэканструкцыі жылых памяшканняў - праз 18 месяцаў пасля ўводу дома ў эксплуатацыю, пры набыцці жылых памяшканняў - праз 18 месяцаў пасля заключэння крэдытнага дагавору. Па-другое, зручнасць пагашэння крэдыту: у любым падраздзяленні ААТ «ААБ Беларусбанк», а таксама пры дапамозе М-банкінг і Інтэрнэт-банкінг, інфакіёсках банка, усталяваных у розных пунктах аб'ектаў гандлю і грамадскага прызначэння.

Што новага прапануе «Беларусбанк» у спажывецкім крэдытаванні?

— Перш за ўсё - найшырэйшы спектр спажывецкіх крэдытаў. Кожны кліент можа падабраць у нас крэдыт, які задавальняе ўсім яго патрэбам. Але зусім нядаўна банк прыступіў да выдачы крэдытаў на набыццё новых аўтамабіляў Geely ў дылераў СЗАТ «БЕЛДЖЫ». Крэдыт выдаецца на тэрмін да 7 гадоў. Максімальны памер крэдыту - да 90% кошту аўтамабіля з улікам плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка. Па гэтаму віду крэдыту на працягу першых 24 або 36 месяцаў (у залежнасці ад сумы крэдыту) налiчваецца паніжаная працэнтная стаўка, якая ў цяперашні час складае ўсяго 1,9% гадавых. Пагадзіцеся, гэта беспрэцэдэнтная прапанова. Па заканчэнні льготнага перыяду па крэдыце будзе налічвацца працэнтная стаўка зыходзячы з наступнага разліку - стаўка рэфінансавання НБРБ + 2,5 працэнтнага пункта, што на сённяшні дзень складае 13% гадавых. Для афармлення крэдыту на набыццё аўтамабіляў Geely запрашаем у аддзяленні філіяла № 300 - Гомельскага абласнога ўпраўлення ААТ «ААБ Беларусбанк».

І на заканчэнне хачу падкрэсліць, што «Беларусбанк» не толькі крочыць у нагу з сучаснымі тэндэнцыямі рынку, але і апярэджвае іх. Банк упэўнена арыентуецца ў перавагах кліентаў і тэхналогіях, якія хутка змяняюцца. І мы заўсёды побач. Сардэчна запрашаем!

Газета «Гомельская праўда»

ад 7 чэрвеня 2018 года