Інтэрв'ю з кіраўніком
02.03.2018

Беларусбанк: брэнд усміхаецца!

На працягу многіх гадоў ААТ «ААБ Беларусбанк» - лідар у многіх сегментах банкаўскага бізнесу. Дзейнасць найбуйнейшай фінансавай установы непарыўна звязана з эканамічнай палітыкай Беларусі і выконвае значную ролю ў развіцці ключавых галін эканомікі і, безумоўна, сацыяльнай сферы нашай краіны.

groshik

Падручнік для дзяцей малодшага ўзросту «Грошык i таямнiчы Кошык. Азбука фiнансавай граматнасцi ад Беларусбанка»

Для павышэння канкурэнтаздольнасці, умацавання іміджу і наладжвання сістэмнай работы зацверджана палітыка Беларусбанка ў галіне карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці. На што плануецца зрабіць акцэнт пры яе рэалізацыі, расказаў начальнік упраўлення інфармацыі і сацыяльнага развіцця ААТ «ААБ Беларусбанк» Дзмітрый Бакіноўскі: 

— Павышэнне ступені даверу насельніцтва і дзяржавы, умацаванне міжнароднай рэпутацыі, паляпшэнне рэйтынгаў - гэта для нас асноўныя прэферэнцыі ўкаранення і падтрымкі норм карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці. У ліку важных прынцыпаў канцэпцыі - работа па ўнутрыкарпаратыўнай сацыяльнай адказнасці. Банк разглядае персанал як ключавы, стратэгічны рэсурс, які здольны забяспечыць канкурэнтныя перавагі і дасягненне лідарскіх пазіцый на рынку фінансавых паслуг. Нам важна прадаставіць працоўнае месца з канкурэнтным узроўнем аплаты працы і сацыяльных гарантый, стварыць бяспечныя і камфортныя ўмовы працы.

bakinovskiy— Дзмітрый Леанідавіч, вядома, што Беларусбанк у мінулым годзе далучыўся да Глабальнага дагавору ААН. Якія вы можаце вылучыць станоўчыя бакі гэтай міжнароднай ініцыятывы для банка?


— Прымаючы гэту ініцыятыву, мы пацвердзілі важнасць рэалізуемых сацыяльных праектаў. Наогул, галоўная мэта Глабальнага дагавору - гэта ўкараненне ў дзейнасць дзелавой супольнасці па ўсім свеце дзесяці асноўных прынцыпаў у сферы праў чалавека, працоўных адносін, аховы навакольнага асяроддзя і процідзеяння карупцыі. Сёння Беларусбанк у ліку 13 тысяч кампаній з больш чым 170 краін свету, якія падтрымліваюць гэты праект. Тым самым мы пацвярджаем, што, будуючы свой бізнес, кампанія арыентуецца не толькі на атрыманне прыбытку і камерцыйны поспех, але і на сацыяльны дабрабыт, эканамічную стабільнасць і ўстойлівае развіццё сваёй дзяржавы ў цэлым. У канцы мінулага года сумесна з сеткай Глабальнага дагавору ААН у нашай краіне мы далі старт кампаніі «Брэнд усміхаецца!», прэзентаваўшы праект «Беларусбанк. Бацькоўскі дом», які па праву лічым адным з лепшых кейсаў карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці ў нашай дзяржаве.

— Якімі канкрэтнымі праектамі ў галіне сацыяльнай адказнасці можа сёння ганарыцца Беларусбанк?

— Будучае любога бізнэсу цесна звязана з сацыяльным дабрабытам, стабільнасцю, узроўнем культуры і адукацыі ў краіне, таму наш банк на пастаяннай аснове ажыццяўляе дабрачынныя ініцыятывы. Гэты кірунак мы традыцыйна рэалізуем праз пяць сацыяльна значных праектаў: ужо згаданы «Бацькоўскі дом», «Вектар дабрыні», «Мост у будучыню», «Пераможам разам!», «Прастора натхнення».

Банк рэалізуе 5 дабрачынных праектаў

Дапамога ўстановам аховы здароўя, сацыяльнай абароны і грамадскім аб'яднанням ажыццяўляецца ў рамках праекта «Беларусбанк. Вектар дабрыні». Так, сучаснай тэхнікай ад «Беларусбанка» нядаўна папоўніўся аўтапарк магілёўскіх медыкаў. Па словах галоўнага ўрача Магілёўскай цэнтральнай паліклінікі № 1 Аляксандра Басенка, галоўнае ў «рэанімацыі на колах» - поўны камплект абсталявання для неадкладнай дапамогі. «Падараваны рэанімабіль будзе абслугоўваць жыхароў Магілёва і Магілёўскага раёна, а таксама гасцей горада. Гэта вельмі важны элемент нашай рэанімацыйнай дапамогі», — падкрэсліў Аляксандр Басенка. 

brend

brend2

Урачыстае перадаванне рэанімабіля ў гонар 750 годдзя г. Магілёва

Другі сацыяльна значны праект - «Беларусбанк. Бацькоўскі дом». У сваіх прыярытэтах Банк нязменна салідарны з дзяржавай. Менавіта таму ён першым сярод фінансавых устаноў прыступіў да будаўніцтва катэджаў для дзіцячых дамоў сямейнага тыпу. За час існавання праекта было пабудавана 15 такіх дамоў. Ужо гэтай вясной 16-ы па ліку катэдж сямейнага тыпу адкрые дзверы для сваіх навасёлаў.

Кіраўніцтва банка разумее, што моладзь - гэта сіла нашай краіны. Таму ў рамках праекта «Беларусбанк. Мост у будучыню» ўсяляк стараемся аказваць дапамогу ўстановам адукацыі і падтрымліваць развіццё дзяцей. Напрыклад, нядаўна Беларусбанк стаў Генеральным партнёрам конкурсу для дзяцей «Талент краiны». Акрамя таго, сёння банк мае каля 80 падшэфных устаноў адукацыі па краіне. У іх на рэгулярнай аснове нашы супрацоўнікі праводзяць мерапрыемствы па павышэнні фінансавай граматнасці. Каля 9 тысяч сустрэч і ўрокаў па павышэнні фінансавай граматнасці адбылося ва ўстановах і арганізацыях з удзелам каля 400 тысяч чалавек!

brend3
Уручэнне прыза пераможцу конкурсу «Талент краiны» у старэйшай узроставай групе Багдану Бабічу, 15 гадоў (раяль)

У шэрагу школ паспяхова рэалізуецца праект «Карта навучэнца». Асаблівую ўвагу і цікавасць школьнікаў выклікала нядаўняя прэзентацыя новага падручніка для дзяцей малодшага ўзросту «Грошык i таямнiчы Кошык. Азбука фiнансавай граматнасцi ад Беларусбанка». Усё гэта сведчыць аб паспяховым і плённым супрацоўніцтве банка з установамі адукацыі, пераканана дырэктар ДУА «Гімназія № 192» г. Мінска Ірына Пазнякова.
Хочацца адзначыць, што супрацоўнікі Беларусбанка рэгулярна праводзяць у нашай гімназіі разнастайныя віктарыны і ўрокі фінансавай граматнасці. Таксама прадстаўнікі банка прымаюць актыўны ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Дню ведаў і Апошняму званку, — падкрэсліла Ірына Пазнякова.

brend4

  У рамках праекта «Мост у будучыню» ў сярэдняй школе № 8 г. Крычава была ўведзена «Карта навучэнца»

У рамках праекта «Беларусбанк. Прастора натхнення» фінансавая ўстанова імкнецца адзначаць поспехі і дасягненні арганізацый ва ўсіх сферах культурнага жыцця краіны. Беларусбанк рэгулярна аказвае падтрымку Рэспубліканскаму тэатру беларускай драматургіі. Як адзначыў дырэктар тэатра Уладзімір Карачэўскі, Беларусбанк імкнецца падтрымліваць праекты на перспектыву, якія працуюць на імідж краіны ў цэлым.

brend6— Хочацца сказаць дзякуй банку за пастаянную падтрымку важных культурных падзей у жыцці тэатра. Акрамя таго, прыемна, што Беларусбанк выбраў правільную стратэгію - робіцца акцэнт на праекты, якія выклікалі не толькі вялікі рэзананс, але і ў далейшым працуюць на дасягненне вялікіх вынікаў для беларускай культуры ў цэлым, - лічыць дырэктар тэатра.

Пяты праект «Беларусбанк. Пераможам разам!» таксама займае асаблівае месца ў дабрачыннай дзейнасці банка. Спонсарская дапамога аказваецца федэрацыям, установам і клубам практычна ўсіх асноўных відаў спорту, а менавіта: футбол, хакей, баскетбол, настольны тэніс, фрыстайл. Асаблівае стаўленне ў банка да лыжнай акрабатыкі: на працягу чатырох гадоў развіваецца супрацоўніцтва з федэрацыяй фрыстайла. «Фрыстайл - від спорту, у якім Беларусі ў апошнія гады складана знайсці роўных. За поспех Ганны Гуськовай ў банку балелі ўсе, і яе бліскучую перамогу ўспрынялі захоплена».

 — У гэтым ёсць нейкі элемент асабістага дачынення да выніку. Ганна выдатна адпрацавала ў паветры заяўлены ў суперфінале складаны скачок, выклікаўшы шквал станоўчых эмоцый, — адзначыў начальнік упраўлення інфармацыі і сацыяльнага развіцця банка Дзмітрый Бакіноўскі. — Нашы фрыстайлісты выйграюць медалі ўжо на шостай Алімпіядзе запар. І, не ўтаю, было адчуванне, што гэта і мы перамагаем з імі разам.

brend5

Ганна Гуськова, уладальніца залатога медаля ў лыжнай акрабатыцы Алімпіяды 2018 у Пхенчхане

У цэлым, толькі за 2017 год буйнейшай фінансавай установай краіны было аказана спонсарскай дапамогі па розных напрамках дабрачыннай дзейнасці амаль на 3,5 млн беларускіх рублёў. Такім чынам, сацыяльная адказнасць бізнесу Беларусбанка, актыўная грамадзянская пазіцыя кіраўніцтва і яго супрацоўнікаў - гэта і ёсць сістэма каштоўнасцей калектыву. Кіраўніцтва банка пераканана, што намечаныя арыенціры ў галіне карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці, дабрачынных і сацыяльных праектаў захаваюцца і надалей.

Аляксей КУЛІК

Фота Ганны СІДАР і з архіва ААТ «ААБ Беларусбанк»

Газета «СБ – Беларусь сёння» №43 ад 02.03.2018