Інтэрв'ю з кіраўніком
29.01.2018

Надзейны бізнес-партнёр

Яшчэ параўнальна нядаўна аформіць крэдыт у банку для развіцця ўласнай справы было праблематычна.
Патэнцыяльных крэдытаатрымальнікаў адпужваў як высокі кошт крэдыту, так і занадта жорсткія ўмовы яго атрымання. Аднак з ростам канкурэнцыі на фінансавым рынку з'явіліся даволі прывабныя прапановы для бізнэсу. Сёння пра тое, як удасканальваюцца тэхналогіі атрымання і абслугоўвання крэдытаў, развіваецца ўзровень сэрвісу для карпаратыўных кліентаў, расказвае намеснік начальніка філіяла № 300 — Гомельскага абласнога ўпраўлення ААТ "ААБ Беларусбанк" - начальнік цэнтра карпаратыўнага бізнесу Алена КЛІМАВА.

Алена Фокаўна, якія эфектыўныя прылады для паніжэння кошту крэдытаў і бізнес-праектаў прапануе Беларусбанк? Кажучы прасцей, як бізнесу мінімізаваць цану пытання крэдытавання?

— Безумоўна, гэта важны момант у дзейнасці не толькі прадпрымальнікаў, але і дзяржпрадпрыемстваў. Беларусбанк нястомна працуе ў гэтым кірунку. Скажам, нашы спецыялісты прымаюць актыўны ўдзел у перадкантрактнай працы з кліентамі, накіраванай на выкарыстанне суб'ектамі гаспадарання аптымальных схем у разліках па знешнегандлёвых дагаворах. Да прыкладу, замяшчэнне прамога крэдытавання інструментамі гандлёвага фінансавання, што вядзе да памяншэння кошту крэдытуемага праекта. Эфектыўна таксама выкарыстанне рэсурсаў замежных банкаў для разлікаў па імпартных кантрактах.

Беларусбанк мае як вялікі вопыт па прыцягненню замежных крэдытных ліній, так і практыку гандлёвага фінансавання. Прычым робім гэта ў адпаведнасці з патрэбамі суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Статус банка дазваляе аптымізаваць умовы супрацоўніцтва, такім чынам, адкрываюцца дадатковыя перспектывы і эканамічныя выгады для бізнесу. У якасці прыкладу прывяду крэдытную лінію Дзяржаўнага банка развіцця Кітая, у рамках якой у 2017 годзе на мэты крэдытавання малога і сярэдняга бізнесу Беларусбанкам выдзелена 50 мільёнаў долараў. Яны прызначаны для фінансавання беларуска-кітайскіх інвестыцыйных праектаў у розных сферах.

— Вядома, што для ўмацавання і развіцця партнёрскіх адносін з кліентамі прадуктовую лінейку неабходна пастаянна ўдасканальваць і падстройваць пад іх патрэбы. Якія крокі прадпрымае Беларусбанк ў гэтым кірунку?

— Мы заўсёды дапамагаем сваім кліентам выбраць найбольш аптымальны варыянт супрацоўніцтва. Напрыклад, розныя варыянты "пакетнага" абслугоўвання, якія дазваляюць аптымізаваць набор спажываемых паслуг і скараціць іх кошт. Кліентам малога і сярэдняга бізнесу прадастаўляецца магчымасць правядзення разлікаў пры дапамозе праграмнага комплексу "Кліент-Банк" (WEB), які дазваляе аператыўна ажыццяўляць аперацыі праз інтэрнэт без прывязкі да месца знаходжання. Шырокае распаўсюджанне атрымаў і новы мабільны прадукт, які распрацаваны ў першую чаргу для малога і сярэдняга бізнесу, - "Далёкі дэпазіт". Ён дазваляе дыстанцыйна размяшчаць у дэпазіты свабодныя грашовыя сродкі ў беларускіх рублях. Пры гэтым для заключэння дагавору з кліентам прымяняецца прынцып публічнай аферты.

Імкненне Беларусбанка пашырыць магчымасці сваіх кліентаў паслужыла асновай для стварэння яшчэ больш цікавых прадуктаў - партнёрскіх праграм, на якіх я хачу спыніцца падрабязней.

Адна з іх - партнёрская праграма "Мост", накіравана на стымуляванне продажу тавараў кліентаў - партнёраў банка, якія прадастаўляюць прадукцыю або тавары прадпрыемствам малога і сярэдняга бізнесу, індывідуальным прадпрымальнікам.

Схема партнёрскай праграмы вельмі простая. Банк заключае са сваім кліентам партнёрскае пагадненне аб арганізацыі фінансавання яго продажаў. Тыя малыя прадпрыемствы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія купляюць тавары партнёра, могуць атрымаць ільготны крэдыт на іх аплату з выплатай 0,00001% гадавых, фактычна - у растэрміноўку. Тэрмін растэрміноўкі магчымы на 30, 90 і 180 дзён у залежнасці ад рашэння партнёра.

Такім чынам, для партнёра банка гэты прадукт будзе садзейнічаць павелічэнню аб'ёмаў продажаў, выключэнню магчымасці неатрымання аплаты за прададзены тавар, што адпаведна палепшыць яго фінансавую справаздачнасць за кошт зніжэння дэбіторскай запазычанасці. А пакупнік тавару вырашыць свае праблемы ў сувязі з недахопам сродкаў на аплату, атрымаўшы льготны крэдыт.

— Сапраўды, усё геніяльнае проста. Акрамя "Маста", існуюць яшчэ нейкія партнёрскія праграмы?

— З сакавіка 2015 года ў банку рэалізуецца партнёрская праграма "Растэрміноўка без пераплат". Схема тая ж - фінансаванне банкам пакупнікоў тавараў партнёраў. Толькі ў дадзеным выпадку партнёры - гэта гандлёвыя арганізацыі, якія рэалізуюць тавары, а пакупнікі - фізічныя асобы, якім таксама прадастаўляецца льготны крэдыт (пад стаўку 0,01% гадавых) на іх набыццё.

З пачатку бягучага года пачалі прапаноўваць кліентам яшчэ адзін вельмі цікавы прадукт - партнёрскую (бонусную) праграму, і ўжо маем значны партфель заключаных партнёрскіх пагадненняў па ўсёй рэспубліцы. На сённяшні дзень удзел у праграме можа прыняць любая гандлёвая арганізацыя пры ўмове абслугоўвання ў банку па дагаворы эквайрынгу, у тым ліку абсталяваныя тэрміналамі сэрвісу мабільнага эквайрынгу "ГандлярОК". У далейшым магчымая дапрацоўка прадукту пад усіх кліентаў.

Пры заключэнні дагавору арганізацыя-партнёр выбірае той тарыфны план (з улікам асаблівасцей мэтавай аўдыторыі), што  цікавіць і які ўключае ў сябе набор плацежных картак, выпушчаных на ўмовах клубаў "Карт-бланш", "Аксаміт", #настарт, пры ажыццяўленні аперацый з якімі пакупнікі - фізічныя асобы атрымліваюць бонусы (кэшбэк). Акрамя гэтага, аформіўшы ў банку картку-растэрміноўку "Магніт", пакупнікі атрымліваюць магчымасць аплаціць тавар у растэрміноўку ад 1 да 12 месяцаў. Дарэчы, па карце "Магніт" у межах станоўчага астатку па рахунку таксама выплачваюцца бонусы.

Пералічу асноўныя перавагі гэтага прадукту для партнёраў банка: рост аб'ёму продажаў, павелічэнне сумы сярэдняга чэка дзякуючы магчымасці набыць больш дарагі тавар або большую колькасць тавару, зніжэнне расходаў на арганізацыю і прасоўванне ўласных дысконтных праграм. А таксама дапамогу ў прасоўванні брэнда: размяшчэнне інфармацыі аб партнёрах на інфармацыйных рэсурсах банка, рэкламная кампанія новай партнёрскай праграмы, афармленне пункта продажаў рэкламнымі матэрыяламі, інфармуючымі аб магчымасці здзейсніць куплю з дапамогай клубных карт і карткі растэрміноўкі "Магніт".

Хачу адзначыць, што інфармацыя аб прадпрыемствах, якія заключылі з банкам партнёрскія пагадненні, размешчана на сайце банка belarusbank.by.

— Алена Фокаўна, у няпростых умовах, якія склаліся сёння ў краіне, што-небудзь зменіцца ў працы з карпаратыўным сегментам і ў перавагах саміх кліентаў пры выбары банка?

— Магу сказаць, што пры любой эканамічнай сітуацыі дасягаюць поспеху тыя ўдзельнікі фінансавага рынку, якія змаглі распрацаваць для кліентаў мноства рашэнняў у адпаведнасці з іх патрэбамі, і, што таксама важна, навучыліся працаваць з імі аператыўна і дакладна. З карпаратыўнымі кліентамі трэба быць у поўным узбраенні. Зараз большасці з іх цікавы сучасныя тэхналогіі, новыя банкаўскія прадукты, дыстанцыйнае абслугоўванне.

Кліент прыйдзе ў той банк, які прапануе яго бізнесу лепшае рашэнне па хуткасці, структуры здзелкі і цане. Таму ў Беларусбанку мы аптымізавалі арганізацыйную структуру і бізнес-працэсы, істотна змянілі сістэму абслугоўвання карпаратыўнага сегмента. Сёння ўзаемадзеянне з кліентам адбываецца ў адзіным пункце па прынцыпе "адно акно". Усе перамовы вядуцца без страты каштоўных гадзін і хвілін. Гэта павышае якасць і аператыўнасць, што вельмі важна для людзей, якія шануюць час.

Мы імкнемся максімальна поўна даводзіць інфармацыю да грамадскасці. Дарэчы, банк актыўна падтрымаў праект АНТ "Мой бізнэс". Зноў-такі для таго, каб матываваць прадпрымальных людзей. І вельмі спадзяемся, што знойдзем новых кліентаў. Банк у стане быць паўнавартасным кансультантам і партнёрам рэальнага сектара эканомікі.

Надзейнасць, станоўчы вопыт працы і бездакорная рэпутацыя банка, у тым ліку і на міжнародным рынку, дазволілі нам дасягнуць высокай ступені даверу і лаяльнасці кліентаў.

Гутарку вяла

Ксенія КОМАР

 

Да ўвагі кліентаў: падрабязную кансультацыю па вышэйпералічаных і іншых банкаўскіх прадуктах і паслугах прадпрыемства можа атрымаць, звярнуўшыся ў службу карпаратыўнага бізнесу любой установы банка. Кваліфікаваныя спецыялісты дапамогуць падабраць прадукт, зыходзячы з патрэб і маштабаў бізнесу кліента.