Інтэрв'ю з кіраўніком
17.01.2018

Беларусбанк: 95 гадоў заўсёды з вамі!

ААТ «ААБ Беларусбанк», заснавана 26 снежня 1922 года, да свайго юбілею прыйшло са значным багажом. Доля актываў банка ў УВП краіны складае 27%. Ім сфарміравана чвэрць золатавалютных рэзерваў. Штогод банк прыцягвае больш за 2 мільярды далараў крэдытных рэсурсаў з-за мяжы, устанавіўшы карэспандэнцкія адносіны з 1.200 банкамі свету.

У «Беларусбанку» сканцэнтраваны каля паловы крэдытных патрабаванняў да эканомікі і сродкаў кліентаў. За доўгія гады стабільнай працы створаны значны патэнцыял рэсурснай, матэрыяльнай базы і тэхналогій. Актывы банка перавысілі 27 млрд. рублёў, уклады насельніцтва - больш за 8 млрд. рублёў, сукупны крэдытны партфель перавысіў 17 млрд. рублёў. Больш за 79 тысяч юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў выбралі «Беларусбанк». Банк можна назваць народным ужо таму, што каля 1.800 яго структурных падраздзяленняў, прычым палова - у сельскай мясцовасці, робяць максімальна даступным спектр фінансавых паслуг.

Фінансавы часопіс «EMEA Finance» не раз прызнаваў «Беларусбанк» лепшым інвестыцыйным банкам і брокерам, а не менш аўтарытэтны часопіс "Global Finance" - лепшым банкам развіваючага рынку Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Крэдытны рэйтынг банка ў 2017 годзе змяніўся са «Стабільнага» на «Пазітыўны». Пры гэтым ААТ «ААБ Беларусбанк» прыняў яшчэ больш амбіцыйную стратэгію развіцця да 2020 года: павялічыць прыбытак больш чым удвая, крэдыты карпаратыўным кліентам у 1,8 разы, а для грамадзян - у 2,5 разы.

Напярэдадні юбілею нам давялося ўзяць інтэрв'ю ў Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктара Ананіча аб сённяшнім і заўтрашнім дні буйнейшай фінансавай установы краіны.

- Віктар Міхайлавіч, «Беларусбанк» па праву называюць «Банкам № 1». Але ці можна хаця б прыблізна які-небудзь з банкаў назваць вашым канкурэнтам? І які банк Еўропы вам бліжэй за ўсё па духу?

- Сёння ў краіне вельмі сур'ёзныя фінансавыя інстытуты, і мы павінны бегчы ў 2 разы хутчэй, каб захаваць статус «Банка № 1». Калі мы запускаем новую тэхналогію або паслугу, то адначасова працуем над яе ўдасканаленнем, распрацоўкай дадатковых магчымасцей. Гэта значыць ідзе бесперапынная праца, мэта якой зрабіць заўтрашні дзень лепшым, чым дзень сённяшні. А што тычыцца еўрапейскіх банкаў, то раўняемся на Deutschе Bank, найбуйнейшы па колькасці супрацоўнікаў і суме актываў фінансавы кангламерат Германіі. Гэта ўніверсальная, транснацыянальная фінансавая ўстанова ўключае камерцыйныя, іпатэчныя, інвестыцыйныя банкі і лізінгавыя кампаніі.

- Якія галіны беларускага бізнесу сёння больш за іншых маюць патрэбу ў фінансавай падтрымцы?

- Думаю, гэта прамысловасць, нафтахімія, будаўніцтва. 20 валаўтваральных прадпрыемстваў краіны, такіх як ААТ «Беларускі металургічны завод», ААТ «Беларуськалій», ААТ «Мінскі аўтамабільны завод», ААТ «Мінскі трактарны завод», ААТ «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод», ААТ «Белшына», Дзяржаўнае аб'яднанне «Беларуская чыгунка»і іншыя, - нашы кліенты. Аднак «Беларусбанк» раўназначна супрацоўнічае з усімі кампаніямі незалежна ад сферы дзейнасці.

У прыярытэце праекты, якія забяспечваюць не толькі фінансавы вынік, але і якасны крэдытны партфель. У гэтым годзе «Беларусбанк» перавысіць запланаваны аб'ём крэдытаў, выдадзеных малому і сярэдняму бізнесу. Стратэгія развіцця банка да 2020 года прадугледжвае далейшую актывізацыю працы з бізнес-праектамі і павелічэнне нашай крэдытнай долі гэтаму сектару з 17% да 22%.

- Як бы вы ацанілі інвестыцыйную прывабнасць Беларусі?

- Аб'ектыўныя паказчыкі, такія, як выгаднае геаграфічнае становішча, развітая транспартная інфраструктура і прамысловасць, наяўнасць высокакваліфікаваных спецыялістаў, нядрэнны спажывецкі попыт і дынамічна развіваючая інфраструктура фінансавых інстытутаў робяць нашу краіну прывабным рэгіёнам для інвестыцый. А з улікам прынятых новых законаў аб падтрымцы прадпрымальніцтва Беларусь усё больш актыўна становіцца адной з самых адкрытых краін для знешніх інвестыцый.

- У якіх дзяржпраектах зараз прымае актыўны ўдзел «Беларусбанк»?

- Лічу, что гэта будаўніцтва жылля. З пачатку дзеяння дзяржаўнай жыллёвай праграмы  з выкарыстаннем крэдытаў банка пабудавана звыш 38 млн. кв. метраў жылплошчы, што дало магчымасць больш за паўмільёна сем'ям палепшыць свае жыллёвыя ўмовы. З іх больш за 34 млн. кв. метраў для 440 тысяч сем'яў ўзведзены з льготнай падтрымкай дзяржавы. Акрамя таго, на будаўніцтва і набыццё жылля накіроўваюцца рэсурсы банка. Развіваецца актыўна і спажывецкае крэдытаванне. 235 тысяч грамадзян Беларусі скарысталіся крэдытнымі прапановамі банка, сума крэдытаў каля 400 млн. рублёў.

Уручэнне прыза пераможцы конкурсу «Талент краіны» Ксеніі Косавай, генеральным партнёрам конкурсу выступіў ААТ «ААБ Беларусбанк».

«Беларусбанк» прымае актыўны ўдзел у рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 240 аб дзяржаўных адрасных субсідыях, якія прадастаўляюцца на выплату часткі працэнтаў за карыстанне крэдытам на будаўніцтва жылля, атрыманых грамадзянамі ў любым камерцыйным банку, а шматдзетным і маладым сем'ям і дзецям-сіротам - таксама і на пагашэнне часткі асноўнага доўгу. Нягледзячы на непрацяглы тэрмін дзеяння нарматыўнага дакумента, можна ўпэўнена сказаць, што грамадства ўспрыняла новаўвядзенне добра. «Беларусбанк» заключыў 1,5 тысячы крэдытных дагавораў на суму звыш 76 млн. рублёў. 97% тых, хто звярнуўся ў банк - шматдзетныя сем'і. Самыя актыўныя ўдзельнікі праграмы - жыхары Брэстчыны.

Сёння ў нас сталі больш лаяльнымі ўмовы выдачы крэдытаў на фінансаванне нерухомасці. Максімальны памер крэдыту павялічыўся з 75% да 90% кошту будаўніцтва жылля. Плацеж па крэдыце можа складаць да 70% ад сярэднямесячнага чыстага даходу сям'і, гэта значыць з'яўляецца магчымасць атрымаць вялікую суму. Павялічаны тэрмін пачатку пагашэння асноўнага доўгу да 18 месяцаў з даты заключэння крэдытнага дагавору пры куплі нерухомасці або праз 18 месяцаў з даты ўводу дома ў эксплуатацыю пры будаўніцтве.

- Маглі б вы назваць некалькі ўнікальных паслуг «Беларусбанка», якія кліент не знойдзе больш нідзе?

- Жорсткая канкурэнцыя паміж крэдытна-фiнансавымi арганiзацыямi спрыяе развіццю новых паслуг і тэхналогій. У такіх умовах даводзіцца літаральна «заваёўваць» кожнага кліента, актыўна прасоўваючы свае паслугі, выкарыстоўваючы эфектыўныя тэхналогіі крос-продажаў і маркетынгавыя прыёмы. У 2016 годзе банк стаў актыўна ўкараняць клубныя сістэмы абслугоўвання. Кліент, акрамя міжнароднай плацежнай карты, атрымлівае магчымасць на больш выгадных умовах адкрыць уклад, аформіць крэдыт, а таксама бясплатна падключыць і карыстацца шэрагам банкаўскіх сэрвісаў. Першым такім прадуктам стаў клуб «Аксаміт», арыентаваны на людзей пенсіённага ўзросту, у які ўступілі ўжо больш за 240.000 чалавек. Год таму ў нашых кліентаў з'явілася магчымасць афармлення банкаўскіх плацежных клубных картак «Карт-бланш» і #настарт. Мэтавай аўдыторыяй клуба «Карт-бланш» з'яўляюцца кіраўнікі і менеджары сярэдняга звяна, асобы, якія часта выязджаюць за мяжу, а клуб #настарт прызначаны для студэнтаў, навучэнцаў, маладых спецыялістаў і працоўнай моладзі.

У лютым банк прыступіў да выпуску карткі растэрміноўкі «Магніт», якая прадугледжвае прадастаўленне кліенту растэрміноўкі плацяжу ад 1 да 12 месяцаў па авердрафце або выплату ўзнагароджання (cash-back). Больш за 12,5 тысячы арганізацый прадастаўляюць бонусы трымальнікам карты «Магніт».

Важная асаблівасць бягучага моманту ў тым, што ва ўстановах банка ўкараняецца сучасная мадэль абслугоўвання кліентаў, новая стылістыка арганізацыі працоўных месцаў. У падраздзяленнях банка ствараюцца бізнес, разліковыя і ўніверсальныя працоўныя месцы. «Беларусбанк» першым не толькі ў Беларусі, але і на тэрыторыі СНД укараніў тэхналогію анлайн-куплі аблігацый. Мы не сталі капіраваць чый-небудзь вопыт, а выкарыстоўвалі ўласныя распрацоўкі і кампетэнцыі. Гэта было нова, неардынарна і выклікала павышаны інтарэс. За год больш за 3 тысячы грамадзян сталі ўладальнікамі інтэрнэт-аблігацый на 50 мільёнаў долараў ЗША.

- Правільная матывацыя супрацоўнікаў творыць цуды. А калі казаць пра матывацыю ўнутры кампаніі, як часта вы звяртаецеся да яе і што гэта?

- Ёсць такі выраз: «Калі ты правільна выбраў прафесію, то не працуеш ніводнага дня, а проста займаешся любімай справай». Нам бы вельмі хацелася, каб праца ў «Беларусбанку» была любімай справай нашых супрацоўнікаў. Імкнучыся ствараць умовы для прафесійнага росту і максімальнай рэалізацыі кожнага супрацоўніка, мы заахвочваем за ноу-хау. На мой погляд, стратэгічны вынік дасягаецца толькі тады, калі намаганні многіх людзей спалучаюцца ў адзінае цэлае, таму мы імкнемся захоўваць і развіваць у банку каманду прафесіяналаў. А гэта - бесперапыннае ўдасканаленне, гатоўнасць да супрацоўніцтва, павага, давер і адкрытасць. 

 - Як вы ставіцеся да лічбавых валют? Ці гатовы банк асвойваць тэхналогію блокчэйн? Якім вам бачыцца будучыня «Беларусбанка» і банкаўскага бізнесу ў цэлым?

- Несумненна, перад лічбавымі тэхналогіямі вялікая і шматгранная будучыня. Можам колькі заўгодна казаць, што ў банкаў закрыты API, што яны ніколі не пойдуць у аблокі, што ні краўдфандзінг, ні краўдсорсінг не пройдуць, што можна забараніць P2P-крэдытаванне (ад роўнага да роўнага, без фінпасрэдніка), але яны існуюць. І або ўсе гэтыя працэсы будуць ажыццяўляцца без банкаў, або банкі ўсё ж стануць пасрэднікамі, якія змогуць мінімізаваць рызыкі. Але лічбавая трансфармацыя робіцца для кліента і разам з кліентам. І ўсе нашы бізнес-кейсы павінны распрацоўвацца менавіта зыходзячы з гэтага прынцыпу. Блокчэйн дазваляе рацыяналізаваць і зрабіць больш бяспечнымі аперацыі па фарміраванні і выкарыстанні рэестраў інфармацыі. Тут выйграюць і кліенты за кошт спрашчэння працэдур, і банкі за кошт зніжэння аперацыйных расходаў. Што тычыцца крыптавалют, то, мяркую, павінен прайсці нейкі час, каб ацаніць рызыкі. Дарэчы, банк гатовы вывучаць і асвойваць новыя тэхналогіі, і гэта пазіцыя адлюстравана ў прынятай намі стратэгіі 2020.

Будучыня «Беларусбанка» - гэта разумнае спалучэнне бізнесу і сацыяльнай адказнасці. Шпаркасы ў Германіі перайшлі на дыстанцыю і адчуваюць страты, бо пры рэальных зносінах можна больш прадаць прадуктаў. Я за залатую сярэдзіну.

- «Беларусбанк» пазіцыянуе сябе як сацыяльна адказны банк. У вашым актыве мноства дабрачынных і развіваючых праектаў. Назавіце, калі ласка, самы значны...

- Гэта наш «Бацькоўскі дом». Банкам у кожнай вобласці Беларусі пабудаваны катэджы, у якіх пражывае паўтары сотні прыёмных дзяцей. У гэтым годзе плануем падараваць дзецям яшчэ адзін такі дом у Гродзенскай вобласці, ужо 16-ы.

  •  

     Гутарку вяла Вольга ПАРФЯНОВІЧ

Газета «СБ - Беларусь Сегодня»

№ 249 ад 27.12.2017