Інтэрв'ю з кіраўніком
15.11.2017

Беларусбанк навучыць, як карыстацца банкаўскімі паслугамі і пазбягаць непатрэбных затрат

Як усё змяняецца! Для таго каб разлічыцца ў краме, грошы ў кашальку насіць не абавязкова, камунальныя паслугі можна аплачваць, не выходзячы з дому, а адкрываць банкаўскі ўклад можна, не звяртаючыся да работнікаў банка.

fingr2

Новыя банкаўскія прадукты і паслугі мяняюць жыццё да лепшага. Але не ўсе могуць адразу гэта ацаніць. Большасці людзей не хапае элементарных ведаў. Дзе гэтаму вучаць? Адным з першых павышэннем фінансавай граматнасці насельніцтва актыўна заняўся Беларусбанк. Статус старэйшага (у гэтым годзе Беларусбанку спаўняецца 95 гадоў) і буйнейшага банка краіны абавязвае быць лідэрам не толькі ў фінансавым бізнесе, але і ў сацыяльных праектах. Да таго ж павышэнне фінансавай граматнасці насельніцтва - гэта яшчэ і дзяржаўная праграма.

Толькі ў першым паўгоддзі гэтага года супрацоўнікі Беларусбанка правялі каля 4 тысяч розных мерапрыемстваў па павышэнні фінансавай граматнасці. У іх прыняла ўдзел больш за 150 тысяч чалавек.

«З дзецьмі і падлеткамі - камандныя гульні, да людзей залатога ўзросту - індывідуальны падыход»

 

korbutПра тое, як зацікавіць людзей розных узростаў падобнымі мерапрыемствамі, аб эфектыўнасці і выніках фінансавага навучання мы паразмаўлялі з Наталляй КОРБУТ, намеснікам начальніка ўпраўлення кліенцкага маніторынгу дэпартамента рознічнага бізнесу, кіраўніком групы па фінансавай граматнасці Галаўнога офіса Беларусбанка.

- Якімі б высокатэхналагічнымі ні былі новыя прадукты і паслугі, кліент павінен быць гатовы імі карыстацца. Зразумела, мы зацікаўлены, каб нашы кліенты, выбіраючы прадукты «Беларусбанка», рабілі ўсвядомлены выбар, - адзначае Наталля Корбут.

- А як арганізуецца фінансавае навучанне для людзей розных узростаў? Напрыклад, для дзяцей.

- З дзецьмі і падлеткамі мы праводзім пазакласныя заняткі, камандныя віктарыны, дыспуты, разнастайныя гульні, квэсты, для малых - тэатралізаваныя прадстаўленні. Гэта значыць выбіраем найбольш зразумелыя і даступныя дзецям рознага ўзросту формы падачы.

Так, для старшакласнікаў г. Мінска ў рамках клуба ААТ «ААБ Беларусбанк» «Плацінавая сава» прайшла ўнікальная інтэрактыўная гульня «Вучыся. Зберагай. Зарабляй».

Цікавым атрымаўся анлайн-тэлемост паміж навучэнцамі гімназіі №1 г. Мінска і іх аднагодкамі з Румыніі і Македоніі, падчас якога хлопцы і дзяўчаты з задавальненнем расказвалі адзін аднаму як карыстаюцца банкаўскімі паслугамі і прадуктамі, як плануюць свой бюджэт.

Большасць усіх мерапрыемстваў па фінансавай граматнасці праходзіць ва ўстановах адукацыі або сумесна з установамі адукацыі: гэта дзіцячыя дашкольныя ўстановы, школы, СНУ, ВНУ.

Супрацоўнікі банка праводзяць урокі фінансавай граматы і для дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў.

Дзеці - гэта нашы будучыя кліенты, новае пакаленне дзелавых людзей. Таму важна развіваць у іх спецыяльныя веды, якія спрыяюць здароваму прадпрымальніцтву.

- А ці лёгка працаваць са старэйшым пакаленнем, якое дастаткова кансерватыўнае ў поглядах?

- Для людзей старэйшага пакалення важныя індывідуальны падыход, камфортныя зносіны са спецыялістам, кансультантам, разуменне таго, што ім надаецца ўвага. З кліентамі залатога ўзросту супрацоўнікі банка сустракаюцца ў цэнтрах сацыяльнай абароны, школах старэйшага ўзросту пры клубах, бібліятэках, аперацыйных службах.

Фінансавае кансультаванне супрацоўнікі банка арганізоўваюць непасрэдна ў аперацыйных службах і буйных аддзяленнях банка ў рамках «Дзён кліента», масавых мерапрыемствах, на прадпрыемствах і ў арганізацыях.

fingr

fingr3

Беларусбанк і Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь арганізавалі тэлемост паміж беларускімі і замежнымі навучэнцамі.

Выкарыстоўваюцца ўсе даступныя і зразумелыя спосабы: семінары, прэзентацыі, круглыя сталы, конкурсы, тэматычныя мерапрыемствы.

Чым больш кліенты даведаюцца аб нашых прадуктах і паслугах, тым часцей яны ўваходзяць у іх паўсядзённае жыццё.

«Навучанне арганізуем і ў газеце, і ў інтэрнэце»

- Сродкі масавай інфармацыі таксама задзейнічаны?

- Так, яны дапамагаюць у папулярызацыі фінансавых ведаў. У нас ёсць сумесныя праекты з рэспубліканскімі тэлеканаламі, з друкаванымі выданнямі, у тым ліку папулярным дзіцячым часопісам "Вясёлка" і газетай "Зорка", у якіх публікуецца даступная, адаптаваная пад дзіцячую аўдыторыю інфармацыя на банкаўскую тэматыку.

 fingr5

Беларусбанк ўзнагародзіў сваіх юных кліентаў - пераможцаў дзіцячай віктарыны па фінансавай граматнасці сумесна з газетай "Зорка".

Разам з часопісам "Вясёлка" мы падрыхтавалі маляўнічую «Азбуку фінансавай граматнасці ад Беларусбанка», сімвал якой - мяккая цацка Грошык - таксама дапамагае нам у працы з дзецьмі.

Размяшчаем мы інфармацыю і на афіцыйным інтэрнэт-партале Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, у спецыяльным раздзеле на сайце банка, у карпаратыўных газеце і часопісе, на сайце Сусветнага інстытута ашчадных банкаў.

Кантакт-цэнтр Беларусбанка актыўна прысутнічае ў сацыяльных сетках. У аддзяленнях банка трансліруюцца ролікі з навучаннем асноўным банкаўскім працэсам, працуюць кансультанты.

У рамках масавых мерапрыемстваў у рэгіёнах краіны заўсёды разгортваюцца пляцоўкі банка.

Усе ініцыятывы Нацыянальнага банка і Асацыяцыі беларускіх банкаў у гэтым напрамку мы таксама актыўна падтрымліваем: удзельнічалі ў конкурсе «Юны фінансіст», у падрыхтоўцы і распаўсюджванні гульні «Фінансавы футбол», кнігі «Грашовая азбука», падтрымліваем алімпіяду па фінансавай граматнасці.

Кантакт-цэнтр Беларусбанка перамагаў у штогадовым конкурсе «Ветлівыя банкі», стэнд банка на выставе фінансавых паслуг «Манiфэст» прызнаны самым яскравым не толькі знешне, але і па змесце.

Мэта ўсёй гэтай вялікай і разнапланавай працы - навучыць спажыўцоў карыстацца банкаўскімі паслугамі, кіраваць сваімі фінансамі з дапамогай сучасных тэхналогій, беражліва ставіцца да грошай, пазбягаць непатрэбных затрат, захоўваць зберажэнні ў банку, не стаць ахвярай махляроў.

Інтэлектуальная гульня для старшакласнікаў г. Мінска па фінансавай тэматыцы «Вучыся. Зберагай. Зарабляй» прайшла ў рамках Тыдня фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі (Global Money Week). У ёй прынялі ўдзел больш за 130 школьнікаў.

 

 «Усё больш нашых кліентаў ацэньваюць перавагі плацежных карт»

- Ці можаце вы ацаніць выніковасць працы банка па фінансавай граматнасці насельніцтва?

- Прамы эканамічны эфект, калі вы пра гэта, сёння немагчыма пралічыць, бо ўся праца па павышэнні фінансавай граматнасці разлічана на перспектыву і не можа даць імгненны вынік. Але ўжо зараз можна з упэўненасцю казаць аб яе карысці - усё больш нашых кліентаў ацэньваюць перавагі плацежных карт і дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, выкарыстоўваюць магчымасці безнаяўнай аплаты.

Праца Беларусбанка ў напрамку павышэння фінансавай граматнасці насельніцтва высока ацэненая як Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь, Асацыяцыяй беларускіх банкаў, так і замежнымі арганізацыямі: CYFI (Міжнароднай арганізацыяй фінансавай адукацыі дзяцей і моладзі па Цэнтральнай/Усходняй Еўропе і краінах СНД), Сусветным інстытутам ашчадных банкаў (СІАБ).

Перакананая, што заключэнні наступных міжнародных даследаванняў аб узроўні фінансавай граматнасці ў Рэспубліцы Беларусь нас з вамі парадуюць. Галоўнае, каб была агульная зацікаўленасць: і дзяржавы, і банкаў, і саміх грамадзян. І вынік абавязкова будзе.

 

Газета «Камсамольская праўда» № 214 за 14 лістапада 2017 года