Услуги:

Операции по вкладам и счетам физических лиц

Обслуживание юридических лиц и индивидуальных предпринимателей

Прием платежей

Предоставление страховых услуг

Валютно-обменные операции

Операции с платежными карточками

Операции с ценными бумагами

Переводы

Операции с монетами

Операции с лотерейными билетами

Банковское хранение

Кредитные операции физических лиц

Операции с коммерческими чеками

Другие операции

Вярнуцца на старонку

Выберите интересующий Вас вклад и нажмите кнопку «Подробнее»

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб #настарт

Клуб #настарт

Клуб «Аксаміт»

Клуб «Аксаміт»

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

  • Перавагі VIP-абслугоўвання

    Перавагі VIP-абслугоўвання

    Канфідэнцыяльнасць, індывідуальны падыход і высокі ўзровень зручнасці абслугоўвання

  • Прэміяльныя карты

    Прэміяльныя карты

    Карткі з унікальнымі магчымасцямі для кліентаў, якія часта падарожнічаюць, цэняць камфорт і высокі ўзровень сэрвісу

  • Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне – спалучэнне высокай даходнасці ад інвесціравання сродкаў на рынку каштоўных папер

  • Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя дэпазітныя сейфы для захоўвання дакументаў і каштоўнасцей – гэта адзін з самых бяспечных і зручных для Вас спосабаў захоўвання каштоўнасцей

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Гандлёвае фінансаванне

Гандлёвае фінансаванне

  • Філіяльная
    сетка
  • Інтэрнэт-
    банкінг
  • М-банкінг
  • Кліент-банк
    (WEB)
  • Анлайн заяўкi,
    даведнік
    па паслугах
  • 147

Аблігацыі Беларусбанка - рэальная альтэрнатыва ўкладаў

24.08.2017

Не сакрэт, што ашчадны інструментарый беларусаў даволі небагаты. Альтэрнатывай захоўванню заначак дома для большасці насельніцтва з'яўляюцца ўклады і каштоўныя паперы. Улічваючы тое, што працэнтная стаўка па дэпазітах становіцца ўсё менш прывабнай, усё большую папулярнасць набываюць аблігацыі. Гэта злёгку забытае слова ўсё больш трывала ўваходзіць у лексікон, прэса і сайты стракацяць аб'явамі аб чарговым эмітэнце. Прапаноў - многа: ад Мінфіна да прыватных прадпрыемстваў, дзе абяцанні па даходнасці вельмі прывабныя. Зразумела, рынак мае патрэбу ў інвестыцыях, развіццё эканомікі патрабуе ўнутраных запазычанняў. А для грамадзян - гэта магчымасць ўкладання свабодных сродкаў, іх захаванне і атрыманне даходу.

Застаецца пытанне надзейнасці пазычальніка, забеспячэнне каштоўных папер. Рэпутацыя найстарэйшага банка краіны, львіная доля акцый якога належыць дзяржаве, дапускае безальтэрнатыўны выбар. Вашы кроўныя тут не толькі захаваюць, але і прымножаць.

zarovskaya

Ці варта сур'ёзна і надоўга ўкладваць грошы ў каштоўныя паперы? «Адназначна варта, - перакананая начальнік аддзела дэпартамента інвестыцый і каштоўных папер ААТ«ААБ Беларусбанк» Святлана Зароўская. - Аблігацыі - выдатны інструмент зберажэння і назапашвання сродкаў».

Развіццё рынку каштоўных папер у Беларусі пачалося з 1994 года і практычна 10 гадоў на ім панавалі дзяржаўныя каштоўныя паперы. Прыняцце ў 2004 годзе змяненняў у падатковае заканадаўства, якія вызваляюць ад падаткаў даходы па банкаўскіх аблігацыях, прывяло да з'яўлення банкаўскіх дакументарных аблігацый для насельніцтва. «Беларусбанк» з'яўляецца першапраходцам у гэтым напрамку - аблігацыі як новы від зберажэнняў былі прапанаваны банкам першым у банкаўскай сістэме ўжо ў снежні 2004 года. І з таго часу банк пастаянна нарошчвае сваю прысутнасць на айчынным рынку каштоўных папер. Новы від зберажэнняў апынуўся зручным дадаткам да існуючай лінейкі прадуктаў і палюбіўся ўкладчыкам. Маштабы эмісіі не маюць сабе роўных - 216 выпускаў аблігацый, з якіх 123 выпускі для фізічных асоб.

 - Святлана Валянцінаўна, як правіла, дасведчаны ўкладчык размяшчае свае грошы на дэпазіце, але потым пачынае прыглядацца да аблігацый. Чаму?

- Эканамічная сутнасць аблігацый для нашых кліентаў вельмі падобная на дэпазіт. Наш банк, прадаючы грамадзянам аблігацыі, атрымлівае дадатковыя фінансавыя рэсурсы, якія пойдуць на ўласнае развіццё і развіццё беларускай эканомікі.

Аддаю належнае нашым кліентам. Сёння яны манітораць рынак, дарэмна рызыкаваць не будуць і вельмі узважана падыходзяць да вырашэння сваіх фінансавых пытанняў. А калі купляюць аблігацыі «Беларусбанка», то абсалютна ўпэўненыя, што банк свае абавязацельствы выканае, вярнуўшы вартасць каштоўных папер з працэнтамі. Гэта надзейныя інвестыцыі.

Па сутнасці, ўкладанне ў аблігацыі раўназначна ўкладу, але працэнт вышэй. Бо аблігацыі не схільныя да рызыкі зніжэння стаўкі даходу: па зарэгістраваным выпуску аблігацый яе змяненне ўжо немагчыма. Такая прэміяльная даходнасць на фоне пастаяннага зніжэння ставак на рынку дэпазітаў вельмі прывабная для людзей. Плюс да ўсяго, аблігацыю можна і прадаць і падарыць.

Што тычыцца нашых інтэрнэт-аблігацый, то гэта яшчэ і вельмі зручны прадукт, якім можна кіраваць дыстанцыйна, што значна эканоміць асабісты час, які мы так высока цэнім. Ёсць ходкая фраза: не выходзячы з дому. Чаму толькі так? Бо аблігацыі можна набыць у кафэ, на пляжы, у трэнажорнай зале. Галоўнае, каб быў доступ у Інтэрнэт.

intobl

- Эмісію інтэрнэт-аблігацый «Беларусбанк» пачаў год таму, яны адразу сталі папулярныя. Цяпер яшчэ два выпускі, на што варта звярнуць увагу пры выбары гэтага банкаўскага прадукту?

- Так, сапраўды, ў 2016 годзе «Беларусбанк» першым не толькі ў Беларусі, але і на тэрыторыі СНД укараніў тэхналогію анлайн-пакупкі аблігацый. У дадзеным выпадку «Беларусбанк» не стаў капіраваць чыйсьці вопыт, а выкарыстаў ўласныя распрацоўкі і кампетэнцыі. Гэта было нова, неардынарна і выклікала павышаны інтарэс. Трэба сказаць, што кліенты, а нашы суайчыннікі, як вядома, спачатку павінны прыгледзецца і ўсё ўзважыць, хутка ацанілі такі спосаб прырашчэння капіталаў. За год ужо звыш 2,5 тысяч грамадзян сталі ўладальнікамі Інтэрнэт-аблігацый. Агульная сума ўкладанняў у іх складае каля 32 мільёнаў долараў ЗША.

І вось з 1 чэрвеня «Беларусбанк» прыступіў да размяшчэння новых выпускаў Інтэрнэт-аблігацый банка, намінаваных у доларах ЗША і еўра. Аб'ём эмісіі - 30 мільёнаў долараў ЗША і 20 мільёнаў еўра. Набыць каштоўныя паперы можна як у валюце наміналу аблігацыі, так і ў беларускіх рублях. У дадзеным выпадку, хоць нашы працэнты па гэтых каштоўных паперах нязначна саступаюць даходнасці аблігацый, якія эмітуюцца прадпрыемствамі, але ўзамен мы даем спакой і ўпэўненасць у іх захаванасці і прымнажэнні.  

 


 

Стаўка даходу па аблігацыях - 3,5% гадавых, гэты працэнт амаль у 1,5-2 разы перавышае банкаўскія стаўкі па дэпазітах. Выплата купонаў - адзін раз у тры месяцы, тэрмін абарачэння - 2 гады. 

 


 

Набыць такія бездакументарныя аблігацыі можна дыстанцыйна на сайце www.ibank.asb.by, у любы час, падключыўшы паслугу «Інтэрнэт-банкінг» для сваёй плацежнай карты «Беларусбанка». 

 

Відэаролік «Як купіць Інтэрнэт-аблігацыі»

 

- Ці можна пагасіць аблігацыі датэрмінова?

- Па ўмовах Праспекта эмісіі Інтэрнэт-аблігацый ААТ «ААБ Беларусбанк» не ажыццяўляе іх датэрміновае пагашэнне. Аднак другасны рынак гэтых аблігацый не абмежаваны. Гэта азначае, што ўладальнік Інтэрнэт-аблігацый мае магчымасць перапрадаць іх другой фiзiчнай асобе да наступлення тэрміну пагашэння. Фактычна такая асаблівасць прыраўноўвае Інтэрнэт-аблігацыі да адзыўных банкаўскіх дэпазітаў. Пры гэтым, у адрозненне ад дэпазіту, дзе ўмовы датэрміновага вяртання дыктуе банк, уладальнік Інтэрнэт-аблігацый сам вызначае цану, па якой жадае прадаць іх. А з улікам таго, што кошт аблігацыі расце па меры набліжэння тэрміну яе пагашэння, прадаўшы яе даражэй наміналу, кліент можа нават павялічыць свой даход.

- Як можна атрымаць даход па інтэрнэт-аблігацыях?

- Бездакументарныя Інтэрнэт-аблігацыі існуюць не ў фізічнай форме (г.зн. не надрукаваны на паперы), а ўлічваюцца ў выглядзе запісаў на рахунках. Сучасныя тэхналогіі дазваляюць дакладна адсочваць усе рухі сродкаў. Штоквартальныя выплаты па Інтэрнэт-аблігацыях «аўтаматычна» залічваюцца на ваш спецыяльны персаніфікаваны рахунак строга ў вызначаныя даты і ўбачыць яго можна ў любы час і ў любым месцы ў рэжыме анлайн. Зручна? Безумоўна. Якія яшчэ патрэбны аргументы, каб самы патрабавальны кліент зрабіў выбар на карысць каштоўных папер «Беларусбанка»?

Само паняцце «аблігацыя» азначае «абавязацельства». Абавязацельствы найстарэйшага банка краіны сур'ёзныя і пераканаўчыя. На тым стаім!

- Дзякуем, Святлана Валянцінаўна.

Калі Вы заўважылі недакладнасць, калі ласка, выдзеліце яе і націсніце Ctrl+Enter
/ / / Аблігацыі Беларусбанка - рэальная альтэрнатыва ўкладаў