«Магніт» збярэ дзяцей у школу

Не за гарамі новы навучальны год. Сямейныя паходы ў аквапарк і кінатэатры змяняюць паходы па крамах і школьных кірмашах.

Па самых аптымістычных падліках для таго, каб сабраць у школу дзіця малодшых класаў спатрэбіцца 300 - 350 рублёў. Са старэйшымі і таго складаней. А калі дзяцей двое?

Беларусбанк прапануе зручны варыянт рашэння фінансавых праблем - карту растэрміноўкі «Магніт». Гэты універсальны прадукт дае выбар: растэрміноўка і (або) вяртанне сродкаў па партнёрскіх праграмах. Аб перавагах карты расказала дырэктар дэпартамента рознічнага бізнесу ААТ «ААБ Беларусбанк» Іна Русаковіч.

 magnitint

- Іна Сцяпанаўна, карта «Магніт» - прадукт новы, распрацаваны вашым дэпартаментам. Супрацоўнікі адчулі яго вартасць?

- Безумоўна! Па-першае, карта растэрміноўкі «Магніт» дазваляе купляць тавары ў растэрміноўку па прынцыпе «Тут і цяпер!», без неабходнасці афармлення дадатковых даведак аб даходах і выплаты камісіі за карыстанне крэдытам.

Напярэдадні новага навучальнага года, каб знізіць фінансавую нагрузку на сямейны бюджэт, пры гэтым сабраць дзяцей у школу і зрабіць усе неабходныя пакупкі, дастаткова толькі скарыстаць карту растэрміноўкі «Магніт» Беларусбанка.

Растэрміноўка плацяжу прадастаўляецца на тэрмін да 12 месяцаў пры здзяйсненні аперацый у крамах-партнёрах банка.

magnitint2

 

Сёння ў нас ужо больш за 9 400 крам-партнёраў па ўсёй Рэспубліцы, і іх колькасць штодня павялічваецца.

Напрыклад: у крамах «ЦУМ Мінск» тавары ў растэрміноўку можна набыць на тэрмін да 6 месяцаў, у Гандлёвым цэнтры «Кірмаш» - на тэрмін да 7 месяцаў, а сучасныя гаджэты купіць у сетцы «Электрасіла» або «Тэхна Медыя Трэйд » з растэрміноўкай на 5 месяцаў.

magnit

Актуальны спіс партнёраў размешчаны на нашай лендынгавай старонцы.

 

- Карта прадугледжвае таксама вяртанне сродкаў. Патлумачце, у якіх выпадках налічваецца кэшбэк?

- Вяртанне сродкаў (cash-back) - гэта другое з асноўных прыцягальных пераваг карты растэрміноўкі «Магніт». Уладальнікі «Магніта» могуць папоўніць карту ўласнымі сродкамі, і пры ажыццяўленні пакупак у крамах-партнёрах, якіх, як я адзначала, у Беларусбанка ўжо больш за 9400, за кошт асабістых сродкаў яны атрымаюць cash-back ад 1% да 12% ад сумы пакупкі. Хачу адзначыць, што гэта максімальны памер cash-back сярод беларускіх банкаў.

А магчымасць здымаць наяўныя грошы з карты «Магніт» без выплаты камісій з'яўляецца яе трэцяй прывабнай перавагай.

- Дзе можна разлічыцца картай «Магніт»?

- Разлічыцца картай «Магніт» можна ва ўсіх арганізацыях гандлю і сэрвісу.

 

Але ў арганізацыях, якія пакуль не з'яўляюцца нашымі партнёрамі, картку «Магніт» можна выкарыстоўваць як дэбетавую картку пры разліках ўласнымі сродкамі або як крэдытную - пры разліках за кошт авердрафта.

Працэнт па крэдыце (авердрафту) усталёўваецца ў памеры: стаўка рэфінансавання (12%) + 3 працэнтныя пункты, на сённяшні дзень 15% гадавых. Аднак да канца года дзейнічае АКЦЫЯ, і стаўка складае ўсяго толькі 12% гадавых.

 

- Ці можна выкарыстоўваць карту «Магніт» у час замежнага шопінгу?

- Вядома, карта растэрміноўкі «Магніт» - гэта, у першую чаргу, міжнародная картка плацежнай сістэмы Mastercard. Для шопінгу - гэта выдатны варыянт, бо карыстацца карткай у паездцы і зручна, і бяспечна.

- Раскажыце, як можна папоўніць карту?

- Папоўніць рахунак карты растэрміноўкі «Магніт» можна пры дапамозе банкамата, інфакіёска, Інтэрнэт- і Мабільнага банкінгу, а таксама ва ўстановах банка.

Пры пераводзе сродкаў з карты на карту банк спаганяе камісію 1,5%, калі з карты іншых банкаў - 2,5%, але калі карты аформлены ў нашым Банку да рахункаў адной асобы, перавод ажыццяўляецца без спагнання камісіі.

На ўласныя сродкі, якія захоўваюцца на карце, Банк налічвае дадатковыя працэнты ў памеры 0,5% гадавых.

- Якая цана карты?

- Кошт абслугоўвання карты «Магніт» складае ўсяго толькі 4 BYN адначасова. У далейшым усё залежыць ад Вашай актыўнасці: калі сума штомесячных безнаяўных разлікаў у арганізацыях гандлю і сэрвісу складзе больш за 50 BYN, абслугоўванне карты бясплатнае, калі менш за 50 BYN - будзе спаганяцца плата ў памеры 1 BYN.

Хачу звярнуць увагу, аформіўшы картку растэрміноўкі «Магніт», кліент атрымлівае дадатковыя сэрвісы без спагнання платы, такія як змена ПІН-кода, выпіска па рахунку на электронную пошту і рэгістрацыя ў сістэме Інтэрнэт-банкінг.

 

- Ці патрэбна прадастаўляць банку даведку аб даходах?

- Не трэба, калі заработная плата залічваецца на рахунак кліента ў ААТ «ААБ Беларусбанк», а таксама калі кліент згодны аформіць авердрафт з разліку даходу, які не перавышае 15 базавых велічынь.

Нагадаю, што ў цяперашні час памер базавай велічыні складае 23 BYN.

 

- Ці можа карту растэрміноўкі аформіць пенсіянер?

- Так, аформіць карту растэрміноўкі «Магніт» можа кожны жадаючы ў межах плацежаздольнасці. На сайце банка ёсць памочнік - калькулятар, які дазваляе разлічыць суму авердрафтнага крэдыту з улікам вашых даходаў і расходаў.

 

- Што такое grace-перыяд?

- Grace-перыяд – гэта перыяд выплаты працэнтаў за карыстанне авердрафтным крэдытам па льготнай стаўцы.

Пры здзяйсненні першай расходнай аперацыі ў арганізацыях гандлю і сэрвісу, якія не ўдзельнічаюць у партнёрскай праграме банка, на 30 дзён прадастаўляецца grace-перыяд па авердрафту з працэнтнай стаўкай - 0,0001%.

magnitint3

- Як кантраляваць аперацыі па карце?

- Рух грашовых сродкаў па карце растэрміноўкі «Магніт» можна кантраляваць гэтак жа, як і па звычайнай карце - SMS-апавяшчэнне аб прыходных і расходных аперацыях, М-банкінг.

Аб памеры абавязковага штомесячнага плацяжу па авердрафту, а таксама працэнтах за карыстанне ім банк інфармуе кліентаў SMS-апавяшчэннем у пачатку кожнага месяца.

Акрамя таго, трымальнікам карты растэрміноўкі «Магніт» штомесяц на электронную пошту прыходзіць графік пагашэння запазычанасці па карце: у якім месяцы і колькі грашовых сродкаў неабходна ўнесці да поўнага пагашэння авердрафта або растэрміноўкі па карце.

magnitint4

- Як і дзе аформіць карту растэрміноўкі «Магніт»?

 

- Мы прадугледзелі розныя варыянты і каналы афармлення карты на выбар кліента. Заяўку можна пакінуць у рэжыме анлайн на сайце банка, праз Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг, інфакіёск, у любым аддзяленні банка, а таксама патэлефанаваўшы ў Кантакт-цэнтр «Беларусбанка» па тэлефоне - 147.

 

 Мы заўсёды рады быць побач са сваім кліентам і прапанаваць самае неабходнае ў патрэбны момант. Атрымаўшы карту растэрміноўкі «Магніт», Вашы пакупкі прынясуць Вам не толькі задавальненне, але і выгаду.

-Дзякуй за падрабязны расказ! Думаю, пасля гэтага ні ў каго не застанецца сумненняў, якую карту растэрміноўкі выбраць!