Услуги:

Операции по вкладам и счетам физических лиц

Обслуживание юридических лиц и индивидуальных предпринимателей

Прием платежей

Предоставление страховых услуг

Валютно-обменные операции

Операции с платежными карточками

Операции с ценными бумагами

Переводы

Операции с монетами

Операции с лотерейными билетами

Банковское хранение

Кредитные операции физических лиц

Операции с коммерческими чеками

Другие операции

Вярнуцца на старонку

Выберите интересующий Вас вклад и нажмите кнопку «Подробнее»

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб #настарт

Клуб #настарт

Клуб «Аксаміт»

Клуб «Аксаміт»

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

  • Перавагі VIP-абслугоўвання

    Перавагі VIP-абслугоўвання

    Канфідэнцыяльнасць, індывідуальны падыход і высокі ўзровень зручнасці абслугоўвання

  • Прэміяльныя карты

    Прэміяльныя карты

    Карткі з унікальнымі магчымасцямі для кліентаў, якія часта падарожнічаюць, цэняць камфорт і высокі ўзровень сэрвісу

  • Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне – спалучэнне высокай даходнасці ад інвесціравання сродкаў на рынку каштоўных папер

  • Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя дэпазітныя сейфы для захоўвання дакументаў і каштоўнасцей – гэта адзін з самых бяспечных і зручных для Вас спосабаў захоўвання каштоўнасцей

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Гандлёвае фінансаванне

Гандлёвае фінансаванне

  • Філіяльная
    сетка
  • Інтэрнэт-
    банкінг
  • М-банкінг
  • Кліент-банк
    (WEB)
  • Анлайн заяўкi,
    даведнік
    па паслугах
  • 147

Справе - грошы. Беларусбанк распрацаваў унікальную праграму для падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу

07.08.2017

Беларусбанк па праву лічыцца надзейным партнёрам для многіх прадпрыемстваў і арганізацый. Толькі ў нашай вобласці ён абслугоўвае больш за 10 тысяч карпаратыўных кліентаў, сярод якіх камерцыйныя прадпрыемствы дзяржаўнай і недзяржаўнай формы ўласнасці, грамадскія і бюджэтныя арганізацыі, органы кіравання. Аднак найбольш шматлікай групай з'яўляюцца суб'екты малога і сярэдняга прадпрымальніцтва - амаль 70% ад агульнай колькасці кліентаў - юрыдычных асоб.

Аб праграме Беларусбанка па падтрымцы малога і сярэдняга бізнесу расказвае намеснік начальніка філіяла № 300 - Гомельскага абласнога ўпраўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» - начальнік цэнтра карпаратыўнага бізнесу Алена Клімава.

klimova

- Алена Фокаўна, сярод кліентаў Беларусбанка - найбуйнейшыя прадпрыемствы рэспублікі. Між тым банкам распрацавана праграма па падтрымцы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Ці азначае гэта змяненне курсу ў бок прадпрымальнікаў?

- Зусім не. Беларусбанк заўсёды ўдзельнічаў і будзе ўдзельнічаць у маштабных праектах - металургія, машынабудаванне, дрэваапрацоўка, сельская гаспадарка. Мы актыўна супрацоўнічаем з прамысловымі гігантамі, падтрымліваем айчынную эканоміку, сацыяльна значныя праекты. Гэтая сфера дзейнасці нам па плячы - па ўзроўні капіталу, маштабу, патэнцыялу супрацоўнікаў Беларусбанка.

Разам з тым больш за палову нашай кліенцкай базы складаюць прадпрыемствы малога і сярэдняга бізнесу. І банк заўсёды імкнуўся быць надзейным партнёрам для любога кліента незалежна  ад аб'ёмаў бізнесу. Сёння малое і сярэдняе прадпрымальніцтва - найбольш гнуткі сегмент эканомікі, які дынамічна развіваецца і спрыяе фарміраванню канкурэнтнага асяроддзя, росту вытворчасці тавараў, пашырэнню сферы паслуг, павышэнню дабрабыту грамадзян.

На сенняшні дзень стымуляванне прадпрымальніцкай ініцыятывы з'яўляецца адной з прыярытэтных задач эканамічнай палітыкі. І ў той жа час нельга не прызнаць, што ўзровень малога бізнэсу ў Беларусі пакідае жадаць лепшага. Калі не браць пад увагу IT-кампаніі, что з’яўляюцца пачаткоўцамі, і рэдкія выключэнні ў выглядзе "выбітных" энтузіястаў сваёй справы, якія навучыліся добра прадаваць асобныя паслугі, то ў астатнім малы бізнес абмяжоўваецца гандлем. Шэраг фактараў маглі б у гэтай сітуацыі падзейнічаць як эфектыўная матывацыя. У іх ліку, да прыкладу, умовы крэдытавання.

Таму, разумеючы важнасць і сацыяльную значнасць прадпрымальніцтва, у мэтах яго стымулявання і пашырэння доступу да фінансавых рэсурсаў, у Беларусбанку і была распрацавана Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу, аналагаў якой у Беларусі няма.

- У чым жа сутнасць праграмы? І што дасць яе рэалізацыя кліенту і банку?

- Асноўная задача праграмы - развіццё ўстойлівых узаемаадносін з кліентамі, або, як кажуць банкаўскія спецыялісты, актыўнай кліентаарыентаванасці. Для кліента рэалізацыя праграмы - гэта атрыманне поўнага спектру банкаўскіх паслуг на ўсіх этапах жыццядзейнасці прадпрыемства, праяўленне ініцыятывы і, што самае важнае, даступнасць рэсурсаў. Для банка - гэта пашырэнне кліенцкай базы, аб'ёмаў прадуктаў і паслуг,што прадастаўляюцца, і, зразумела, атрыманне прыбытку.

- Але сёння многія банкі прапаноўваюць свае крэдытныя прадукты малому і сярэдняму бізнесу. Якія канкурэнтныя перавагі дазволяць кліентам зрабіць выбар на карысць Беларусбанка?

- У першую чаргу наша лінейка крэдытных прадуктаў дазваляе задаволіць любыя патрэбы кліента: ад ліквідавання кароткатэрміновых плацежных разрываў да фінансавання рознага роду інвестыцыйных праектаў, у тым ліку інавацыйных.

Па-другое, нашы прадукты прывабныя памерамі камісійных узнагароджанняў i працэнтнымі стаўкамі. Вядома, для кліента сёння важныя не толькі працэнтныя стаўкі, але і комплексны падыход, даступнасць паслуг, рэпутацыя банка, прастата атрымання крэдыту, празрыстасць бізнесу. Аднак і стаўкі маюць вырашальнае значэнне. Пагадзіцеся, памер працэнтнай стаўкі па асобных крэдытах у беларускіх рублях менш за палову стаўкі рэфінансавання - гэта вельмі прывабна.

Па-трэцяе, нашай важнай перавагай, якой немагчыма не скарыстацца, з'яўляецца развітая інфраструктура, якая можа забяспечыць даступнасць банкаўскіх паслуг ва ўсіх рэгіёнах. Наяўнасць служб продажаў ва ўстановах банка дазваляе "ахапіць клопатам" кожнага кліента.

І, нарэшце, па-чацвёртае, надзейнасць, станоўчы вопыт работы і бездакорная рэпутацыя Беларусбанка.

- Алена Фокаўна, раскажыце падрабязней пра крэдыты, якія вы прапануеце малому бізнесу.

- У цяперашні час дзейнічае восем крэдытных прадуктаў (пачыналі з шасці). Тры - на бягучую дзейнасць, або, як кажуць, "у абаротку", і пяць - на інвестыцыйную.

На мэты бягучай дзейнасці для прадпрыемстваў, якія маюць вопыт працы, будуць цікавыя крэдытныя прадукты: Мікра-Бізнес Абарот і Мікра-Бізнес Авердрафт. Крэдыты прадастаўляюцца ў выглядзе аднаўляльнай крэдытнай лініі на суму да 15 тысяч базавых велічынь. Аб'ём фінансавання залежыць ад абаротаў па рахунках кліента.

Акрамя працуючых прадпрыемстваў, мы пачалі працаваць са стартапамі. Так, для наваствораных суб'ектаў гаспадарання магчыма атрыманне крэдыту "ў абаротку" Мікра-Бізнес Старт на суму да 1000 базавых велічынь.

На мэты інвестыцыйнай дзейнасці прадпрыемствам, якія маюць вопыт працы, банк прапануе такія прадукты, як Мікра-Бізнес Інвест, Мікра-Бізнес Інвест Плюс і МСБ-Інвест. Прадукты маюць шэраг адрозненняў паміж сабой: па працэнтнай стаўцы, мэтавай накіраванасці, аб'ёме ўдзелу ўласнымі сродкамі, сумай фінансавання. Так, напрыклад, па першых двух крэдытах сума абмежаваная пятнаццаццю тысячамі базавых велічынь, па трэцім - магчыма фінансаванне да 2,5 млн рублёў або да 1,2 млн долараў.

Прадугледжаны таксама крэдытныя прадукты на інвестыцыйныя мэты і для зноў створаных прадпрыемстваў (Мікра-Бізнес Інвест Плюс), і для прадпрыемстваў, з даты рэгістрацыі якіх ужо прайшоў пэўны перыяд часу, але фінансава-гаспадарчую дзейнасць па нейкіх прычынах яны не ажыццяўлялі (Мікра- бізнес Старт Інвест).

Вельмі цікавы прадукт распрацаваны для рэзідэнтаў Тэхнапаркаў, у тым ліку зноў створаных, - Мікра-бізнэс Інавацыі. Адна з пераваг - нізкая працэнтная стаўка.

Хачу дадаць, што па ўсіх інвестыцыйных крэдытах прадугледжана адтэрміноўка пагашэння асноўнага доўгу. І што яшчэ вельмі важна, для афармлення крэдытнага дагавора патрабуецца мінімальны пакет дакументаў, а таксама зніжаны патрабаванні да памеру забеспячэння.

Паслугі па афармленні дакументаў (напрыклад, падрыхтоўка тэхніка-эканамічнага абгрунтавання, бізнес-плана, ацэнка маёмасці і іншых) могуць быць аказаны нашай даччынай кампаніяй ААТ "ААБ Кансалт", пры звароце да якой кліент атрымлівае зніжку па працэнтнай стаўцы па крэдыце.

Варта адзначыць, што, акрамя дапамогі ў афармленні дакументаў для крэдыту, ААТ «ААБ Кансалт» праводзіць навучальныя семінары, аказвае паслугі па вядзенню бухгалтарскага ўліку, кадраваму суправаджэнню, правядзенню аўдыту. Кампанія ўваходзіць у дзесятку найбуйнейшых аўдытарскіх арганізацый Рэспублікі Беларусь.

Больш падрабязна пра паслугі ААТ «ААБ Кансалт» можна даведацца на іх афіцыйным сайце http://asbconsult.by.

І яшчэ на адзін прадукт я хачу звярнуць увагу суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу. Калі прадпрыемству тэрмінова спатрэбіліся грашовыя сродкі на папаўненне абаротных актываў або набыццё аўтатранспарту і абсталявання, спецыяльна для такіх кліентаў у банку распрацавана праграма «Крэдытны канвеер», якая прадугледжвае прадастаўленне крэдытаў па спрошчанай працэдуры ў максімальна кароткія тэрміны.

І напрыканцы яшчэ раз хачу звярнуцца да тых, хто вядзе уласную справу. Звяртайцеся ў Беларусбанк. Тут вы не проста зоймеце грошы, мы зможам прапанаваць вам найбольш выгадны крэдытны прадукт з улікам канкрэтных патрэб і асаблівасцей вашага бізнесу.

 

гутарку вяла

Ксенія КОМАР

Калі Вы заўважылі недакладнасць, калі ласка, выдзеліце яе і націсніце Ctrl+Enter
/ / / Справе - грошы. Беларусбанк распрацаваў унікальную праграму для падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу