Інтэрв'ю з кіраўніком
28.06.2017

Даведкі аб даходах сышлі ў гісторыю. «Беларусбанк» пачаў выдаваць крэдыты па спрошчанай схеме

З нядаўняга часу «Беларусбанк» прадастаўляе магчымасць аформіць асобныя віды крэдытаў на спажывецкія патрэбы без даведак аб даходах. Падрабязней аб працэдуры афармлення і перавагах для клінтаў, а таксама аб шырокай лінейцы крэдытных прадуктаў расказала намеснік дырэктара дэпартамента крэдытавання насельніцтва ААТ «ААБ Беларусбанк» СВЯТЛАНА ФІЛІПЧУК.

 interviu

- Хто можа скарыстацца такой відавочнай перавагай? 

- Усе жадаючыя, у той час як раней аформіць крэдыт без даведкі аб даходах маглі толькі кліенты «Беларусбанка», на рахункі якіх ажыццяўлялася залічэнне заработнай платы і іншых даходаў.

У магазінах-партнёрах «Беларусбанка» магчыма афармленне любой сумы крэдыту ў межах штомесячнага даходу кліента і кошту тавару, у тым ліку на ўмовах растэрміноўкі. Каб набыць тавар, дастаткова толькі прад’явіць дакумент, які сведчыць асобу, і рахунак-фактуру.

 

- А калі магазін не з’яўляецца партнёрам банка?

- Па іншых крэдытах на спажывецкія патрэбы за выключэннем крэдытаў са страхаваннем рызыкі невяртання максімальная сума без даведак аб даходах вызначаецца зыходзячы з сярэднямесячнага чыстага даходу, які не перавышае 15 базавых велічыняў, што ў цяперашні час складае 345 рублёў. Заўважу, што наш банк прапануе шырокую лінейку крэдытных прадуктаў.

 

- Для афармлення крэдыту абавязкова трэба прыходзіць у банк?

- Сёння, каб аформіць крэдыт, зусім неабавязкова ісці ў банкаўскі офіс. Падаць заяўку на крэдыт прасцей online, выкарыстоўваючы каналы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання. Прычым, тут таксама ёсць выбар — карпаратыўны вэб-сайт банка, Кантакт-цэнтр, М-банкінг, Інтэрнэт-банкінг, інфакіёскі банка. Пашыраючы сэрвісы, мы дзейнічаем у інтарэсах кліента. Ведаеце, "Беларусбанк" пазіцыяніруе сябе як банк, які побач. Улічваючы развіццё IT, гэта не толькі тэрытарыяльны складнік, але і тэхналагічны — банк у тваім тэлефоне або планшэце, а, значыць, і ў кармане пінжака або жаночай сумачцы.

 

- На якія мэты можна ўзяць крэдыт?

-  Сёння ў "Беларусбанку" можна ўзяць крэдыт на любыя мэты.

Прычым нашы крэдыты даступныя, простыя, без скрытых камісій. Кліент можа пагашаць іх штомесячна з улікам яго звычайных выдаткаў.

 interviu2

 

-  Якія крэдытныя прадукты карыстаюцца найбольшым попытам?

- Напэўна, крэдыты на спажывецкія патрэбы, якія афармляюцца вельмі  проста, не патрабуюць паручыцеляў і даведкі аб даходах.

 

- Ці ўлічваюцца ўзроставыя інтарэсы?

- Так, у нас ёсць крэдыты для розных узроставых катэгорый. Напрыклад, крэдыты для маладых сем’яў. На працягу 30 дзён з даты заключэння крэдытнага дагавору стаўка па крэдыце зніжаецца ў 2 разы, г.зн. у гэты перыяд часу кліент карыстаецца крэдытам пад 7% гадавых.

А крэдыт «Час жыць» арыентаваны на грамадзян, якія маюць права на атрыманне пенсіі. Па гэтым крэдыце працэнтная стаўка ў першы год карыстання зніжана да ўзроўню стаўкі рэфінансавання Нацбанка. Больш за тое, калі крэдыт прадастаўляецца ўдзельнікам клуба «Аксаміт», то стаўка зніжаецца яшчэ на тры працэнтныя пункты.

«Растэрміноўка без пераплат» прызначана для набыцця тавараў у гандлёвых арганізацыях, а крэдыт «Удалае абнаўленне» прадастаўляецца на рэфінансаванне крэдытаў іншых банкаў. Пры гэтым пры разліку сумы крэдыту плацяжы па рэфінансуемых крэдытах не ўлічваюцца, а выдавацца ён можа пад няўстойку, гэта значыць без паручыцельстваў.

 

- Чым цікавы крэдыт «Беларусбанка» на набыццё аўтамабіля?

- Крэдыт на набыццё аўтамабіля  прадастаўляецца на тэрмін да 7 гадоў. Стаўка па гэтым крэдыце на працягу першых 6 месяцаў складае 13% гадавых, у далейшым – стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка плюс два працэнтныя пункты.

Крэдыт афармляецца без першапачатковага ўзносу і КАСКА. Ёсць магчымасць адтэрміноўкі па выплаце асноўнага доўгу па крэдыце на паўгода.

 

- Некалькі гадоў таму назад банк прапанаваў крэдыт на аплату экстракарпаральнага апладнення? Ці ёсць попыт?

- За ўвесь гэты час скарысталіся ім больш за 2000 жанчын. Крэдыт ільготны.

Прадастаўляецца крэдыт на ЭКА на тэрмін да 5 гадоў з выплатай працэнтаў у памеры 50% стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка. Прычым, калі працэдура ЭКА прайшла паспяхова і нарадзілася дзіця, бацькі атрымліваюць адтэрміноўку ў пагашэнні запазычанасці па крэдыце на перыяд атрымання дапамогі па доглядзе дзіцяці з падаўжэннем тэрміну вяртання крэдыту.

 

- І, наканец, пра самыя знакавыя крэдыты – на набыццё жылля. Якія змяненні закранулі гэтыя інструменты вырашэння кватэрнага пытання?

- Умовы прадастаўлення такіх крэдытаў сталі яшчэ больш прывабнымі. Па-першае, тэрмін крэдытавання павялічыцца да 20 гадоў, а па-другое, працэнтная стаўка ў першыя два гады з даты заключэння крэдытнага дагавору будзе зніжана да памеру стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка. Затым да яе дадаюцца тры працэнтныя пункты, але ўлічваючы, што стаўка падае, гаварыць пра відавочную выгаду залішне.

Нагадаю, што за банкам захавалася функцыя прадастаўлення льготных крэдытаў на будаўніцтва, рэканструкцыю і набыццё жылля ў рамках рэалізацыі дзяржаўных праграм.

Калі вас цікавяць дэталі, падрабязнасці аб умовах крэдытавання можна даведацца, звярнуўшыся ў любое аддзяленне «Беларусбанка» або патэлефанаваўшы на адзіны даведачны нумар 147.

 

TUT.BY

21 чэрвеня 2017 г.