Услуги:

Операции по вкладам и счетам физических лиц

Обслуживание юридических лиц и индивидуальных предпринимателей

Прием платежей

Предоставление страховых услуг

Валютно-обменные операции

Операции с платежными карточками

Операции с ценными бумагами

Переводы

Операции с монетами

Операции с лотерейными билетами

Банковское хранение

Кредитные операции физических лиц

Операции с коммерческими чеками

Другие операции

Вярнуцца на старонку

Выберите интересующий Вас вклад и нажмите кнопку «Подробнее»

Завядзі ўдачу з паў-абароту з крэдытнай картай Visa «Беларусбанка»!

Завядзі ўдачу з паў-абароту з крэдытнай картай Visa «Беларусбанка»!

Спецыяльная прапанова ў медыцынскiх пунктах «Сінэва»

Спецыяльная прапанова ў медыцынскiх пунктах «Сінэва»

Новая паслуга ў інтэрнэт-банкінгу - сэрвіс грашовых пераводаў Western Union®

Новая паслуга ў інтэрнэт-банкінгу - сэрвіс грашовых пераводаў Western Union®

Спецыяльная прапанова ў Burger King для трымальнікаў картак Mastercard

Спецыяльная прапанова ў Burger King для трымальнікаў картак Mastercard

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб #настарт

Клуб #настарт

Клуб «Аксаміт»

Клуб «Аксаміт»

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

  • Перавагі VIP-абслугоўвання

    Перавагі VIP-абслугоўвання

    Канфідэнцыяльнасць, індывідуальны падыход і высокі ўзровень зручнасці абслугоўвання

  • Прэміяльныя карты

    Прэміяльныя карты

    Карткі з унікальнымі магчымасцямі для кліентаў, якія часта падарожнічаюць, цэняць камфорт і высокі ўзровень сэрвісу

  • Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне – спалучэнне высокай даходнасці ад інвесціравання сродкаў на рынку каштоўных папер

  • Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя дэпазітныя сейфы для захоўвання дакументаў і каштоўнасцей – гэта адзін з самых бяспечных і зручных для Вас спосабаў захоўвання каштоўнасцей

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Гандлёвае фінансаванне

Гандлёвае фінансаванне

  • Філіяльная
    сетка
  • Інтэрнэт-
    банкінг
  • М-банкінг
  • Кліент-банк
    (WEB)
  • Анлайн заяўкi,
    даведнік
    па паслугах
  • 147

Свабодны выбар. Беларусбанк прапануе сваім кліентам падарожнічаць, рабіць пакупкі, быць фінансава абароненымі і атрымліваць прыемныя бонусы

18.05.2017

Адзін з самых папулярных банкаў краіны — Беларусбанк — традыцыйна асацыіруецца з надзейнасцю і карыстаецца даверам у насельніцтва. Таму не дзіўна, што мільёны беларусаў аддаюць перавагу менавіта яму. У гэтым годзе Беларусбанк адзначыць сваё 95-годдзе. Сёння пра новыя паслугі і тэхналогіі найбуйнейшага фінансавага інстытута краіны расказвае намеснік начальніка філіяла № 300 — Гомельскага абласнога ўпраўлення ААТ “ААБ Беларусбанк” Людміла КАЛАСОК.

 kolosok

— Людміла Васільеўна, якімі навінкамі Беларусбанк можа парадаваць сваіх кліентаў?

— Наш банк заўсёды імкнуўся адпавядаць сучасным тэндэнцыям і чаканням насельніцтва. І мы працягваем працаваць для таго, каб зрабіць жыццё грамадзян краіны максімальна зручным і камфортным. Напрыклад, у юбілейны для нас год мы прапануем сваім кліентам уступіць у клубы “Карт-бланш”, #настарт, “Аксаміт”. Гэта не проста банкаўскія прадукты, а, можна сказаць філасофія, якая прадастаўляе поўную свабоду дзеянняў.

Скажам, членскім білетам Клуба “Карт-бланш” стане бескантактавая карта Mastercard Gold, якую можна аформіць на выбар у беларускіх, расійскіх рублях, еўра або доларах. Бясплатны бонус да карты — Інтэрнэт-банкінг і SMS-апавяшчэнне аб прыходных і расходных аперацыях.

Члены клуба “Карт-бланш” могуць аформіць Інтэрнэт-крэдыт па зніжанай стаўцы, па Інтэрнэт-дэпазіце прадастаўляцца павышаная працэнт­ная стаўка. Трымальнікі бескантактавай карты Mastercard Gold зэкономяць 15% пры заключэнні дагавору добраахвотнага страхавання ад траўм “Экспрэс” і комплекснага страхавання маёмасці і грамадзянскай адказнасці. А таксама змогуць карыстацца паслугай cash-back — вяртання на рахунак працэнтаў ад здзейсненых аперацый. Да 1% — ад сумы пакупак, у тым ліку за мяжой; 2% — ад аплаты за мяжой у катэгорыі “Гасцініцы і атэлі”, “Авіябілеты”, “Чыгуначныя і аўтобусныя білеты”; 5% — ад кошту білетаў, заказаных на сайце Беларускай чыгункі. Акрамя таго, можна зняць наяўныя грошы ў любых банкаматах за мяжой са зніжанай камісіяй —1%.

— Мяркуючы па назве другога прадукта — Клуб #настарт — гэта прапанова для моладзі?

— Так. Гэты прадукт арыентаваны на студэнтаў, пачынаючых работнікаў і ўвогуле актыўную і мабільную частку нашых кліентаў. Ключ для ўступлення ў клуб — міжнародная бескантактавая карта Visa Electron (можа быць аформлена дыстанцыйна, у беларускіх, расійскіх рублях, еўра або доларах) з магчымасцю бясплатнага падключэння Інтэрнэт-банкінгу і SMS-апавяшчэння. Члены клуба ў Інтэрнэт-банкінгу могуць аформіць крэдыт “Інтэрнэт-Партнёр” па зніжанай на 2 працэнтныя пункты стаўцы і аформіць Інтэрнэт-дэпазіт “Трэнд безадзыўны” з павышанай на 0,5 працэнтнага пункта стаўкай.

Адна з самых прывабных пераваг маладзёжнага Клуба #настарт, вядома ж, вяртанне грошай ад пакупак, ажыццяўляемых у Інтэрнэце. Зэканоміць на адзенні і абутку, набываемых на папулярных платформах www.lamoda.by і www.wildberries.by, можна 1,5%.

І яшчэ. Спецыяльна для актыўных падарожнікаў і членаў клуба – аматараў экстрыму Беларусбанк прапануе заключыць дагавор аб добраахвотным страхаванні ад траўм “Экспрэс” і дагавор комплекснага страхавання маёмасці і грамадзянскай адказнасці са скідкай 15%.

Cash-back у 1% дзейнічае пры аплаце паслуг атэляў, куплі авіябілетаў, чыгуначных і аўтобусных білетаў праз Інтэрнэт. На ўдзельнікаў клуба распаўсюджваецца і дзеянне праграмы лаяльнасці “Экспрэс”, яка япрадугледжвае вяртанне 3% сродкаў пры аплаце праз Інтэрнэт-банкінг і М-банкінг праязных білетаў на сайце БЧ.

— Сёння ўсё больш беларусаў імкнуцца планаваць сваё жыццё на пенсіі. Сучасныя пенсіянеры могуць дазволіць сабе доўгачаканую паездку, займаюцца на камп’ютарных або моўных курсах. У Беларусбанка ёсць прапановы для гэтай катэгорыі кліентаў?

— Безумоўна. Каб ажыццявіць задуманае, мы прапануем сваім кліентам стаць удзельнікамі Клуба “Аксаміт” і атрымаць права на шэраг значных пераваг. Для гэтага неабходна аформіць плацежную картку БЕЛКАРТ-ПРЭМІУМ-Maestro з тэрмінам дзеяння 3 гады як да новага, так і да дзеючага рахунку ў беларускіх рублях. Гэта міжнародная карта, а таму больш  зручны і надзейны плацежны сродак як на тэрыторыі Беларусі, так і за мяжой.

Акрамя таго, удзельнікі Клуба “Аксаміт” бясплатна падключаюцца да сістэмы “Інтэрнэт-банкінг”, да паслугі “SMS-апавяшчэнне” аб прыходных аперацыях па картцы (пры залічэнні пенсіі на рахунак на пазначаны кліентам тэлефон прыходзіць SMS-паведамленне).

Але самым прыемным момантам для ўдзельнікаў Клуба з’яўляецца тое, што яны эканомяць 5% ад кожнай пакупкі, здзейсненай ў аптэках, медыцынскіх цэнтрах, стаматалагічных кабінетах і медыцынскіх установах па ўсім свеце.

Штодзённыя пакупкі таксама не засталіся без увагі і дазваляюць вярнуць на рахунак 3% ад плацяжу ў найбуйнейшых сеткавых магазінах рэспублікі. Напрыклад, у сетцы магазінаў “Еўраопт”, “Суседзі”, “Рублёўскі”, “Белмаркет” і іншых.

Парадуе пенсіянераў і бонус у памеры 1% ад сумы пры аплаце ў каналах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання камунальных і іншых паслуг праз сістэму “Разлік” (АРІП).

Будучы членам Клуба можна аформіць крэдыт “Час жыць” з паніжанай працэнтнай стаўкай на 3 працэнтныя пункты (у цяперашні час стаўка па крэдыце складае 11% гадавых), а таксама адкрыць уклад “Класік Безадзыўны да года” ў беларускіх рублях з павышанай працэнтнай стаўкай на 1 працэнтны пункт.

— Зараз даволі папулярныя карты растэрміновак. Беларусбанк выпускае нешта падобнае?

— Канешне ж! Напрыклад, карта растэрміноўкі “Магніт”. Гэта міжнародная карта Masterсard Standard з бескантактавай тэхналогіяй PayPass, з тэрмінам  дзеяння 3 гады. Яе перавага ў тым, што можна ажыццяўляць пакупкі ў магазінах-партнёрах банка з растэрміноўкай плацяжу да 12 месяцаў. Сash-back ад здзейсненых аперацый — да 12 %. Па гэтай карце можна неабмежаваную колькасць разоў і бясплатна мяняць ПІН-код. Таксама бясплатна ажыццяўляюцца рэгістрацыя ў сістэме Інтэрнэт-банкінг з выдачай карты кодаў сістэмы Інтэрнэт-банкінг ва ўстановах банка, SMS-інфармаванне аб памеры штомесячнага плацяжу па авердрафце і працэнтах за карыстанне ім.

— Падкажыце, хто і дзе можа аформіць карту растэрміноўкі або іншую з вышэйпералічаных?

— Любы чалавек, які пастаянна пражывае і мае пастаянную крыніцу даходаў у Рэспубліцы Беларусь. Аформіць карту можна ў любым аддзяленні нашага банка, тэрытарыяльна блізкім і зручным для кліента.

— Людміла Васільеўна, падкажыце, як захаваць грошы так, каб не страціць іх пакупніцкую здольнасць?

— Калі вы жадаеце абараніць і павялічыць свае зберажэнні — трэба выбраць надзейны інструмент, які  забяспечвае рост капіталу. Сёння большасць насельніцтва па-ранейшаму выбірае вядомы і просты від зберажэнняў — банкаўскі ўклад. І гэта правільна. У цяперашні час Беларусбанк прапануе шырокі выбар укладаў у беларускіх рублях і замежнай валюце. Іх умовы дазваляюць максімальна задаволіць пажаданні кліентаў па тэрміне захоўвання, магчымасці накаплення, ажыццяўлення расходных аперацый і ўзроўні даходнасці.

Цікавая прапанова сярод навінак — “Свабодны выбар”, які ўключае ў сябе шэраг узаемазвязаных банкаўскіх прадуктаў. Я б назвала яго запасным кашальком, які выручыць у складанай сітуацыі.

Гэта “безадзыўны” ўклад у беларускіх рублях з дастаткова высокімі стаўкамі і тэрмінам захоўвання 11 месяцаў (12,3% гадавых) або 24 месяцы (13,8% гадавых), які можна папаўняць без абмежаванняў. Дарэчы, працэнты па ўкладзе з тэрмінам захоўвання 24 месяцы не падлягаюць падаткаабкладанню.

Акрамя таго, кліент мае бясплатную магчымасць атрымаць міжнародную плацежную картку БЕЛКАРТ-Maestro на 3 гады з бясплатным жа падключэннем Інтэрнэт-банкінгу і адкрытым (па жаданні) авердрафтным крэдытам.

 

Да ўвагі кліентаў!

Па 30 чэрвеня ў Беларусбанку праводзіцца акцыя па зніжэнні гадавой працэнтнай стаўкі па авердрафце з разліку стаўкі рэфінансавання (у цяперашні час 14% гадавых).

 

— Вядома, што стаўкі па ўкладах плаваючыя і могуць у любы момант змяніцца. Як пазбегнуць лішніх хваляванняў на гэты конт?

— Можна адкрыць уклад з фіксаванай стаўкай. Напрыклад, уклад “Класік Безадзыўны на 1 год”, са стаўкай 10,7% гадавых. Сума атрыманага даходу па гэтым укладзе не падлягае падаткаабкладанню.

— У апошні час вялікую папулярнасць набылі аблігацыі, яны карыстаюцца попытам і, вобразна кажучы, разбіраюцца як гарачыя піражкі. Ці можна іх набыць сёння?

— Безумоўна. Аблігацыі ўдала спалучаюць у сабе вартасці каштоўнай паперы і банкаўскага ўкладу. Перш за ўсё, аперацыя ажыццяўляецца без дакументаў, якія сведчаць асобу (за некаторым выключэннем). Іх можна перапрадаць або падарыць. Мы таксама прадастаўляем паслугу захоўвання каштоўных папер у банку.

 

З 19 мая пачынаецца размяшчэнне новых выпускаў аблігацый банка на прад’яўніка, намініраваных у доларах ЗША са стаўкай даходу 3,5% гадавых. Аблігацыі ў еўра з фіксаванай стаўкай даходу 5,0% гадавых можна набыць ужо сёння.

 

Карыстаючыся выпадкам, хачу выказаць падзяку чытачам, нашым кліентам і парт­нёрам за давер Беларусбанку. Мы і надалей будзем прыкладаць максімум намаганняў для прадастаўлення поўнага комплексу банкаўскіх паслуг, павышэння якасці абслугоўвання, стварэння камфортных умоў у нашых аддзяленнях. Мы цэнім сваіх кліентаў, беражліва ставімся да іх грошай і часу.

Бяседу вяла

Ксенія Комар

Атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў па ўсіх пытаннях банкаўскага абслугоўвання можна ў любым аддзяленні ААТ «ААБ Беларусбанк», на сайце www.belarusbank.by або па тэлефоне 147.

Калі Вы заўважылі недакладнасць, калі ласка, выдзеліце яе і націсніце Ctrl+Enter
/ / / Свабодны выбар. Беларусбанк прапануе сваім кліентам падарожн...