Інтэрв'ю з кіраўніком
24.03.2017

330 мільёнаў рублёў выдзеліць «Беларусбанк» малому і сярэдняму бізнесу. І гэта не мяжа!

Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва на сённяшні дзень – найважнейшая сфера эканомікі ў цэлым. Яго значэнне складана пераацаніць. Яно садзейнічае зніжэнню беспрацоўя, забеспячэнню занятасці, развіццю канкурэнцыі, павелічэнню падатковых паступленняў у дзяржбюджэт, павышэнню жыццёвага ўзроўню насельніцтва. У цяперашні час стымуляванне прадпрымальніцкай ініцыятывы з’яўляецца адной з прыярытэтных задач эканамічнай палітыкі. І ў той жа час нельга не прызнаць, што ўзровень гэтага сектара ў Беларусі пакідае жадаць лепшага. Шэраг фактараў маглі б падзейнічаць як матывуючы эфект, у ліку якіх умовы крэдытавання.  

polivkoУ «Беларусбанку» паспяхова дзейнічае праграма падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу, даказаўшая сваю запатрабаванасць. Намеснік старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Аляксандр Паліўка тлумачыць гэта гібкім падыходам да кліента і выгаднымі стаўкамі.

- У 2016 годзе па праграме выдадзена крэдытаў на суму каля 240 млн беларускіх рублёў. У бягучым годзе банк плануе аказаць падтрымку развіваючамуся бізнесу на суму 330 млн рублёў. І гэта не мяжа. Доля кліентаў «Беларусбанка» ў агульнай колькасці зарэгістраваных суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу склала амаль 17%. Такая ж лічба і па аб’ёме крэдытаў суб’ектам МСБ – кліентам «Беларусбанка» ў агульным памеры запазычанасці па банкаўскай сістэме. Нашы прагнозы прадугледжваюць значнае ўмацаванне гэтага бізнес-напрамку, – дзеліцца думкамі Аляксандр Паліўка.

Геаграфія дзелавой актыўнасці ахоплівае ўсе рэгіёны Рэспублікі Беларусь.

Для развіцця бізнесу распрацаваны прывабныя інвестыцыйныя прадукты як для нанава ствараемых суб’ектаў гаспадарання, так і для ўжо функцыянуючых. Ды і для папаўнення абаротных сродкаў таксама  ажыццяўляецца крэдытаванне. Сродкі патрэбны камусьці каб на ногі ўстаць, а камусьці для пашырэння вытворчасці.

- Аляксандр Іосіфавіч, сёння многія банкі прапануюць свае прадукты малому і сярэдняму бізнесу. Дык чым жа яшчэ можна заахвоціць кліента?

- Згодны, крэдытаваць гэты сектар сёння – добры тон, развіццё дзелавой ініцыятывы –  трэнд.

Але сёння  заахвоціць кліента можна не толькі працэнтнымі стаўкамі, важны комплексны падыход: рэпутацыя банка, даступнасць паслуг, простасць атрымання крэдыту, празрыстасць бізнесу. Аднак і стаўкі таксама маюць вырашальнае значэнне. Дзелавыя людзі ўмеюць лічыць грошы. Пагадзіцеся, памер працэнтных ставак па асобных крэдытах у беларускіх рублях 8,5% гадавых – гэта даволі прывабна.

Мы аптымізавалі арганізацыйную структуру і бізнес-працэсы, зняніўшы сістэму абслугоўвання юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Сёння ўзаемадзеянне з кліентам адбываецца па прынцыпе «аднаго акна». Гэта павышае якасць і аператыўнасць, што вельмі важна для людзей, якія цэняць час. Усе перамовы вядуцца без страты каштоўных гадзін і мінут. Улічваючы дынаміку банкаўскіх працэсаў, «Беларусбанк» гатовы прадаставіць малому і сярэдняму бізнесу поўны комплекс запатрабаваных рынкам паслуг, прымяняючы канкурэнтную тарыфную і працэнтную палітыку.

- Зразумела, крэдыты карыстаюцца вялікім попытам. У той жа час надзвычай важна, каб дзелавыя адносіны насілі яшчэ і партнёрскі характар. Што робіцца банкам для маштабіравання сваёй прысутнасці ў малым і сярэднім бізнесе?

- У рамках праграмы падтрымкі суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу банкам прадпрымаюцца крокі па пашырэнні прадуктовай прапановы. У прыватнасці, распрацавана і ўкаранёна партнёрская праграма «Мост».

Гэта комплексны прадукт, які арыентаваны на супрацоўніцтва з кліентамі банка, якія прадастаўляюць прадукцыю або тавары прадпрыемствам малога і сярэдняга бізнесу, індывідуальным прадпрымальнікам.

Схема партнёрскай работы вельмі простая. Банк заключае са сваім кліентам партнёрскае пагадненне аб арганізацыі фінансавання яго продажаў. Словам, мы фактычна прадастаўляем ільготныя крэдыты малым прадпрыемствам і ІП, якія спажываюць тавары ці паслугі гэтага кліента. Такім чынам, партнёр банка атрымлівае маментальную аплату за свой тавар, значыць, пастаянна мае абаротныя сродкі для развіцця бізнесу, а спажыўцы яго прадукцыі або паслуг прасцей вырашаюць свае праблемы.

На сённяшні дзень ідзе актыўнае фарміраванне базы партнёраў банка ў рамках праграмы «Мост».

- Сёння «Беларусбанк», з’яўляючыся холдынгам,  гатовы прапанаваць не толькі чыста банкаўскія прадукты. Пра якія перавагі для кліентаў у гэтым кантэксце можна гаварыць?

- Сапраўды, можна весці размову пра прадукты і паслугі, выкарыстанне якіх садзейнічае развіццю і паспяховай рабоце малога і сярэдняга бізнесу на ўсіх стадыях развіцця. Маюцца на ўвазе праекты кампаній банкаўскага холдынгу – ТАА «АСБ Кансалт» і ТАА «АСБ Лізінг»,  які, дарэчы, з’яўляецца адным з лідараў на рынку гэтых паслуг.

Лізінг – эфектыўны інвестыцыйны інструмент, які дазваляе абнаўляць асноўныя сродкі. І трэба сказаць, што ў апошні час інтарэс да яго менавіта з боку малога і сярэдняга бізнесу ўзрастае, паколькі лізінгавыя паслугі даюць магчымасць мадэрнізацыі вытворчасці без адцягвання значных сродкаў з абароту.

Пры гэтым кліентамі нашай дачкі з’яўляюцца як буйныя, так і сярэднія прадпрыемствы дзяржаўнай і прыватнай форм уласнасці. Сярод найбольш запатрабаваных прадметаў лізінгу – транспартныя сродкі, дарожная і будаўнічая тэхніка, складское і гандлёвае абсталяванне пераважна айчыннай вытворчасці. 

Узрастаючы попыт на паслугі па вядзенні і прасоўванні бізнесу для суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу ў свой час стаў падставай для стварэння асобнай кампаніі. Так з’явіўся «АСБ Кансалт», які кансультуе кліентаў па шырокім коле пытанняў у сферы бухгалтарскага ўліку і аўдыту, ажыццяўляе ацэнку транспарту і абсталявання, ажыццяўляе кадравае суправаджэнне, распрацоўваюцца бізнес-планы.

- Аб якіх яшчэ эфектыўных інструментах для змяншэння кошту крэдытуемага праекта можна гаварыць?

- Спецыялісты банка прымаюць актыўны ўдзел у перадкантрактнай рабоце з кліентамі, накіраванай на выкарыстанне суб’ектамі гаспадарання аптымальных схем у разліках па знешнегандлёвых дагаворах.

Напрыклад, замяшчэнне прамога крэдытавання інструментамі гандлёвага фінансавання, што вядзе да змяншэння кошту крэдытуемага праекта. Эфектыўна таксама выкарыстанне рэсурсаў замежных банкаў для разлікаў па імпартных кантрактах. Мы маем вялікі вопыт па прыцягненні замежных крэдытных ліній, як і практыку гандлёвага  фінансавання. Прычым, робім гэта ў адпаведнасці з патрэбай суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Статус банка дазваляе аптымізаваць умовы супрацоўніцтва, такім чынам, адкрываюцца  дадатковыя перспектывы і эканамічныя выгады для бізнесу.

У якасці прыкладу прывяду крэдытную лінію Дзяржаўнага банка развіцця Кітая, у рамках якой у 2017 годзе на мэты крэдытавання малога і сярэдняга бізнесу «Беларусбанкам» выдзелена $50 млн. Яны прызначаны для фінансавання беларуска-кітайскіх інвестыйных праектаў у розных сферах.

- Сярод кліентаў «Беларусбанка» – найбуйнейшыя прадпрыемствы рэспублікі. Разам з тым вы аказваеце садзеянне развіццю малога і сярэдняга бізнесу. Гэта змяненне курса?

- Зусім не. «Беларусбанк» па-ранейшаму будзе падтрымліваць айчынную макраэканоміку. У той жа час, садзеянне малому і сярэдняму бізнесу таксама аказваем і будзем аказваць. Тут два складнікі. Па-першае, значнасць гэтага сегмента для ВУП. Як вядома, доля МСБ у краінах з развітай эканомікай даходзіць да 90%, і наша мадэль не можа адрознівацца ад сусветных. Па-другое, ёсць такое разуменне: вырасціць свайго кліента. Існуе шэраг паспяховых маштабных праектаў, якія стартавалі ў малым бізнесе, а потым перайшлі ў разрад сярэдніх і нават буйных.

Да прыкладу, у горадзе Масты наш кліент СТАА «БТК Усход», асноўны від дзейнасці якога – вытворчасць дранкі, лесанарыхтоўкі. Па праграме падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу прадпрыемству быў прапанаваны крэдыт «Мікра-Бізнес Інвест». Сёння яно паспяхова працуе, стала пераможцам Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года» ў намінацыі «Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці». А наша супрацоўніцтва ўключае мноства напрамкаў. У цяперашні час прапрацоўваюцца пытанні ўдзелу ў фінансаванні рэалізуемага прадпрыемствам будаўніцтва шматфункцыянальнага дрэваапрацоўчага комплекса ў межах СЭЗ «Гроднаінвест».

І яшчэ пра аднаго кліента я хацеў бы ўзгадаць – гэта ТАА «Тален грасс». Выкарыстанне крэдытнай падтрымкі дазволіла яму на тэрыторыі СЭЗ «Гомель-Ратон» наладзіць вытворчасць сінтэтычнага травянога пакрыцця. Прадукцыя вельмі запатрабаваная, выкарыстоўваецца для абсталявання як спартыўных пляцовак, так і загарадных сядзіб. Аналагаў такой вытворчасці ў Рэспубліцы Беларусь няма. Брэнд «Тален» вядомы не толькі ў Рэспубліцы Беларусь, але і за яе межамі – у Расіі, Казахстане, Украіне і ў краінах Еўрапейскага Саюза.

Ды і ўвогуле, банк заўсёды імкнуўся заставацца надзейным партнёрам для любога кліента, незалежна ад аб’ёмаў яго бізнесу. Гэта наша пазіцыя і наша філасофія.

 

 «Аргументы і факты ў Беларусі»