Услуги:

Операции по вкладам и счетам физических лиц

Обслуживание юридических лиц и индивидуальных предпринимателей

Прием платежей

Предоставление страховых услуг

Валютно-обменные операции

Операции с платежными карточками

Операции с ценными бумагами

Переводы

Операции с монетами

Операции с лотерейными билетами

Банковское хранение

Кредитные операции физических лиц

Операции с коммерческими чеками

Другие операции

Вярнуцца на старонку

Выберите интересующий Вас вклад и нажмите кнопку «Подробнее»

Рэкламная гульня «Час адпачываць з БЕЛКАРТ!»

Рэкламная гульня «Час адпачываць з БЕЛКАРТ!»

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб #настарт

Клуб #настарт

Клуб «Аксаміт»

Клуб «Аксаміт»

КАРТКА MASTERCARD ААТ «ААБ БЕЛАРУСБАНК» ДОРЫЦЬ МЕСЯЦ ПАДПІСКІ АД MEGOGO!

КАРТКА MASTERCARD ААТ «ААБ БЕЛАРУСБАНК» ДОРЫЦЬ МЕСЯЦ ПАДПІСКІ АД MEGOGO!

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

  • Перавагі VIP-абслугоўвання

    Перавагі VIP-абслугоўвання

    Канфідэнцыяльнасць, індывідуальны падыход і высокі ўзровень зручнасці абслугоўвання

  • Прэміяльныя карты

    Прэміяльныя карты

    Карткі з унікальнымі магчымасцямі для кліентаў, якія часта падарожнічаюць, цэняць камфорт і высокі ўзровень сэрвісу

  • Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне – спалучэнне высокай даходнасці ад інвесціравання сродкаў на рынку каштоўных папер

  • Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя дэпазітныя сейфы для захоўвання дакументаў і каштоўнасцей – гэта адзін з самых бяспечных і зручных для Вас спосабаў захоўвання каштоўнасцей

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Гандлёвае фінансаванне

Гандлёвае фінансаванне

  • Філіяльная
    сетка
  • Інтэрнэт-
    банкінг
  • М-банкінг
  • Кліент-банк
    (WEB)
  • Анлайн заяўкi,
    даведнік
    па паслугах
  • 147

«Беларусбанк» інвесціруе ў будучыню

11.11.2016

«Беларусбанк» паслядоўна і паспяхова ўдзельнічае ў развіцці, мадэрнізацыі, тэхнічным пераўзбраенні вытворчага патэнцыялу рэспублікі. Нязменна захоўваючы лідзіруючыя пазіцыі па пасівах, капітале, аб’ёме рэсурснай базы, ён з’яўляецца асноўным крэдыторам эканомікі, у тым ліку ў рамках рэалізацыі дзяржаўных праграм. Аб асноўных інвестыцыйных праектах расказвае намеснік старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Аляксандр Паліўка.

polivko

- Аляксандр Іосіфавіч, як можна ацаніць ролю «Беларусбанка» ў інвестыцыйным развіцці краіны?

- Было б не зусім карэктна мне як прадстаўніку банка ацэньваць гэту ролю. Магу толькі прывесці лічбы. Крэдытны партфель карпаратыўных кліентаў банка на бягучы момант складае 6,7 млрд долараў ЗША. Пры гэтым 53% аб’ёму крэдытнага партфеля «Беларусбанка» складае інвестыцыйнае крэдытаванне, што, па сутнасці, пацвярджае прыняты краінай курс на інвестыцыйнае развіццё.

- Каб забяспечыць такія лічбы, павінна быць вельмі салідная рэсурсная база. Як яна фарміруецца?

- Банк мае ўстойлівыя пазіцыі па ліквіднасці дзякуючы даверу нашых укладчыкаў. Адзначу, што ў структуры фандзіравання больш за 12% – замежныя рэсурсы. І толькі чвэрць з іх прыцягнуты пад гарантыі ўрада Рэспублікі Беларусь, што стала магчымым дзякуючы міжнародным рэйтынгам і бездакорнай крэдытнай гісторыі нашага банка.

- На якія галіны накіравана крэдытаванне?

- Ва ўмовах нацэленасці бізнесу на тэхнічнае і тэхналагічнае пераўзбраенне «Беларусбанк» знаходзіцца побач са сваімі кліентамі, актыўна падтрымлівае прадпрыемствы ўсіх галін эканомікі.

Калі разглядаць галіновую структуру крэдытнага партфеля банка, то асноўным спажыўцом рэсурсаў з’яўляецца прамысловасць – 61%.

- Якія з рэалізаваных праектаў, з Вашага пукту гледжання, з’яўляюцца знакавымі?

- «Беларусбанк» у супрацоўніцтве з Еўразійскім банкам рэканструкцыі і развіцця завершыў рэалізацыю значнага для беларускай памысловасці праекта «Арганізацыя і вытворчасць сартавога пракату з будаўніцтвам драбнасортна-драцянога стану» з будаўніцтвам завода для забеспячэння БМЗ уласным кіслародам.

Новы сортапракатны цэх магутнасцю 700 тыс тон прадукцыі ў год (з перспектывай павелічэння да 1 млн) дазволіць ажыццяўляць поўную перапрацоўку літай нарыхтоўкі і блюмаў і выключыць дэфіцыт катанкі.

Асаблівае месца ў будаўнічай галіне Беларусі займае ААТ «Гомельшкло» – адзіны вытворца ліставога паліраванага шкла ў краіне. Актуальнасць і навізна рэалізаваных на прадпрыемстве праектаў абумоўлены ростам попыту на яго прадукцыю, а таксама адсутнасцю аналагічных вытворчасцей у Рэспубліцы Беларусь.

Практычна завершана на прадпрыемстве другая чарга мадэрнізацыі, звязаная з прамысловай перапрацоўкай ліставога шкла і выпускам новых відаў прадукцыі, у тым ліку, энергаэфектыўнага і ламініраванага шкла.

Як вядома, у Шклове пры падтрымцы банка пабудаваны завод па вытворчасці газетнай і лёгкамелаванай паперы аб’ёмам 40 тыс тон у год, што дазволіла не толькі выключыць імпарт газетнай паперы ў Рэспубліку Беларусь, але і ажыццяўляць пастаўкі на экспарт 48% аб’ёму выпускаемай прадукцыі.

У завяршальнай стадыі рэалізацыя на дадзеным прадпрыемстве праекта  па стварэнні вытворчасці паперы-асновы для дэкаратыўных абліцовачных матэрыялаў. Гэта імпартазамяшчальная і экспартаарыентаваная вытворчасць магутнасцю 30 тыс тон прадукцыі ў год.

А вось рэалізацыя інвестыцыйнага праекта па тэхнічным пераўзбраенні ААТ «Папяровая фабрыка "Спартак"» пры крэдытнай падтрымцы банка дазволіла павялічыць вытворчасць паперыі і кардону з 21 да 37 тыс тон у год, гофракардона – з 24 да 36 млн кв. м. у год. Пастаўкі прадукцыі на экспарт выраслі з 25% да 50%, створаны новыя працоўныя месцы.

- Выдатна, што ўсе інвестыцыйныя праекты маюць значны сацыяльны складнік.

- Так, і гэта не толькі новыя працоўныя месцы, але і жыллё, інфраструктура і многае іншае, што робіць жыццё чалавека больш камфортным. Возьмем, напрыклад, рэалізацыю інвестыцыйнага праекта па стварэнні аднаго з найбуйнейшых у свеце заводаў па вырабе сульфатнай беленай і віскознай цэлюлозы на базе ААТ «Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат».

Магутнасць вытворчасці – 400 тыс тон у год. Агульны кошт праекта каля 1 млрд долараў ЗША ў эквіваленце. Вытворчасць дазволіць задзейнічаць невыкарыстоўваемыя лясныя рэсурсы, забяспечыць унутраны рынак, павялічыць прыток валютнай выручкі ў бюджэт.

Сёння на слыху наш новы праект. «Беларусбанк» пры падтрымцы  расійскіх і нямецкіх банкаў пракрэдытаваў маштабны праект па будаўніцтве ТАА «ММПЗ-груп» у Рэспубліцы Беларусь сучаснага высокатэхналагічнага металапракатнага завода па вытворчасці белай бляхі і халоднакатанага ліста магутнасцю 150 000/240 000 тон у год. Наш крэдыт будзе накіраваны на набыццё асноўнага тэхналагічнага абсталявання.

Новае прадпрыемства стане адзіным у сваім родзе вытворцам белай бляхі і халоднакатанага ліста не толькі ў Беларусі, але і ў многіх краінах блізкага замежжа. Устанаўліваемае абсталяванне дазволіць вырабляць бляху рознай таўшчыні (ад 0,125 мм) і забяспечыць не толькі гадавую патрэбу прадпрыемстваў Беларусі ў белай блясе, але і дазволіць пастаўляць яе на экспарт.

Акрамя таго, рэалізацыя названага праекта дазволіць стварыць больш за 460 новых працоўных месцаў у Віцебскай вобласці.

З крэдытнай падтрымкай «Беларусбанка» пачынаецца рэалізацыя аднаго з найбуйнейшых у Рэспубліцы Беларусь інвестыцыйных праектаў «Будаўніцтва горна-абагачальнага комплексу магутнасцю да 2,0 млн тон хларыду калію ў год на сыравіннай базе Нежынскага ўчастка Старобінскага радовішча калійных соляў». Агульны кошт інвестыцый больш за 2,5 млрд долараў, з іх 1,4 – крэдыт «Беларусбанка». Рэалізуе праект кампанія ЗТАА «Слаўкалій». Увод у эксплуатацыю сучаснага кімбіната па здабычы і перапрацоўцы калійнай руды запланаваны да 2020 года. Адначасова кампанія пабудуе неабходныя знешнія інжынерныя збудаванні, у т. л. чыгуначную ветку, аўтамабільную дарогу, газапровад, адвод лініі электраперадачы і водазабор.

Рэалізацыя праекта з прымяненнем навейшых тэхналогій і тэхнічных дасягненняў дазволіць умацаваць пазіцыі краіны ў якасці аднаго з вядучых экспарцёраў калійных угнаенняў, забяспечыць дадатковыя валютныя паступленні, занятасць насельніцтва са стварэннем 1500 новых працоўных месцаў.

- Сацыяльна значную афарбоўку маюць і вашы інфраструктурныя праекты.

- Цалкам справядліва. Напрыклад, лагістыка. У рамках развіцця чыгуначнага транспарту краіны «Беларускай чыгункай» праводзіцца электрыфікацыя напрамка Маладзечна – Гудагай – дзяржаўная мяжа з Літвой працягласцю 80 км. Разглядаемы напрамак пралягае па тэрыторыі Мінскай і Гродзенскай абласцей, на ім ажыццяўляюцца грузавы і пасажырскі рух чыгуначнага транспарту ў міждзяржаўных зносінах з краінамі Прыбалтыйскага рэгіёна. Патрэба ў інвестыцыях ацэнена ў аб’ёме 120 млн долараў ЗША.

Генеральным падрадчыкам выступае кітайская кампанія. Фінансаванне праектных затрат прадугледжваецца за кошт сродкаў «Беларусбанка», сродкаў China Eximbank (КНР), дзе БЧ выступае пазычальнікам, а «Беларусбанк» – банкам-агентам. Дадаткова ў рамках праекта для правядзення СМР выкарыстоўваюцца сродкі інавацыйнага фонду Міністэрства.

- У эканамічнай палітыцы Беларусі ўсё больш выкрысталізоўваецца трэнд – стаўка на малы і сярэдні бізнес. Што ў гэтым плане робіцца ў «Беларусбанку»?

- Як сведчыць сусветны вопыт, малыя і сярэднія прадпрыемствы адыгрываюць важную ролю ў эканамічным росце краіны, яе інавацыйным развіцці, а таксама аказваюць спрыяльны ўплыў на ўзровень жыцця і занятасць насельніцтва. У краінах з высокім узроўнем даходу на душу насельніцтва малы і сярэдні бізнес генерыруе больш за 60% працоўных месцаў, і на яго долю прыпадае больш за 50% ВУП. Прымаючы да ўвагі важнасць развіцця малога і сярэдняга бізнесу, у банку прынята комплексная праграма па яго  падтрымцы.

Для пашырэння доступу да фінансавых рэсурсаў банкам распрацаваны максімальна прывабныя крэдытныя прадукты для гэтага сектара эканомікі на мэты інвестыцыйнай і бягучай дзейнасці ў беларускіх рублях і доларах ЗША, якія прадугледжваюць ільготную працэнтную стаўку, спрошчаны пакет дакументаў, паніжаныя патрабаванні да афармлення забеспячэння.

У рамках праграмы «Беларусбанка» па падтрымцы суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу за дастаткова кароткі  перыяд выдадзена каля 8 млн долараў ЗША крэдытаў на мэты інвестыцыйнай дзейнасці. Пры гэтым банк не збіраецца спыняцца на дасягнутым.

Відавочна, што сёння на першы план выходзіць праектнае фінансаванне з магчымымі элементамі дзяржаўна-прыватнага партнёрства.

Пры гэтым надзвычай важна, каб станоўчы вопыт мы змаглі распаўсюдзіць на МСБ як сегмент рыначнай эканомікі, які найбольш дынамічна развіваецца.

Трэба прызнаць той факт, што ў большасці дзяржаў постсавецкай прасторы толькі цяпер рэальна падыйшлі да паняцця «рынак», а рынак дзейнічае па сваіх законах. І хто, як не мы, павінны стаць ініцыятарамі і пасярэднікамі паміж органамі дзяржкіравання, заканадаўцам і бізнесам, у паляпшэнні інвестцыйнага  клімату  тут і цяпер.

Калі Вы заўважылі недакладнасць, калі ласка, выдзеліце яе і націсніце Ctrl+Enter
/ / / «Беларусбанк» інвесціруе ў будучыню