Услуги:

Операции по вкладам и счетам физических лиц

Обслуживание юридических лиц и индивидуальных предпринимателей

Прием платежей

Предоставление страховых услуг

Валютно-обменные операции

Операции с платежными карточками

Операции с ценными бумагами

Переводы

Операции с монетами

Операции с лотерейными билетами

Банковское хранение

Кредитные операции физических лиц

Операции с коммерческими чеками

Другие операции

Вярнуцца на старонку

Выберите интересующий Вас вклад и нажмите кнопку «Подробнее»

Рэкламная гульня «Час адпачываць з БЕЛКАРТ!»

Рэкламная гульня «Час адпачываць з БЕЛКАРТ!»

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб #настарт

Клуб #настарт

Клуб «Аксаміт»

Клуб «Аксаміт»

КАРТКА MASTERCARD ААТ «ААБ БЕЛАРУСБАНК» ДОРЫЦЬ МЕСЯЦ ПАДПІСКІ АД MEGOGO!

КАРТКА MASTERCARD ААТ «ААБ БЕЛАРУСБАНК» ДОРЫЦЬ МЕСЯЦ ПАДПІСКІ АД MEGOGO!

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

  • Перавагі VIP-абслугоўвання

    Перавагі VIP-абслугоўвання

    Канфідэнцыяльнасць, індывідуальны падыход і высокі ўзровень зручнасці абслугоўвання

  • Прэміяльныя карты

    Прэміяльныя карты

    Карткі з унікальнымі магчымасцямі для кліентаў, якія часта падарожнічаюць, цэняць камфорт і высокі ўзровень сэрвісу

  • Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне – спалучэнне высокай даходнасці ад інвесціравання сродкаў на рынку каштоўных папер

  • Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя дэпазітныя сейфы для захоўвання дакументаў і каштоўнасцей – гэта адзін з самых бяспечных і зручных для Вас спосабаў захоўвання каштоўнасцей

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Гандлёвае фінансаванне

Гандлёвае фінансаванне

  • Філіяльная
    сетка
  • Інтэрнэт-
    банкінг
  • М-банкінг
  • Кліент-банк
    (WEB)
  • Анлайн заяўкi,
    даведнік
    па паслугах
  • 147

«Лягчэй паступаць правільна, калі ведаеш, што правільна»

08.11.2016

Жыццё па Кодэксе

Клятва Гіпакрата, Бусідо (кодэкс самурая), Авіяцыйны Кодэкс. Сёння ўласныя зборы правіл і маральна-этычных нормаў паводзін маюць не толькі прафесійныя саюзы, але і канкрэтныя кампаніі. Свой прафесійны Кодэкс ёсць у Microsoft і Google, Apple і Amazon. З 2001 года ўласны Кодэкс прафесійнай этыкі дзейнічае і ў «Беларусбанку». У красавіку бягучага года ён пацярпеў змяненні і быў зацверджаны ў новым выглядзе. Пра тое, навошта супрацоўніку банка прытрымлівацца Кодэкса, якія сферы ён рэгулюе і якія карпаратыўныя каштоўнасці ляжаць у яго аснове расказаў Старшыня Праўлення банка Сяргей Пісарык.

писарик_— Сяргей Паўлавіч, Кодэкс прафесійнай этыкі работнікаў «Беларусбанка» стаў першым падобным дакументам у айчыннай банкаўскай сферы. Чым была прадыктавана неабходнасць яго распрацоўкі?

— Сапраўды, у гэтай галіне, як і ў многіх іншых, банк стаў першапраходцам. Толькі праз 2 гады ўласны Кодэкс быў зацверджаны ў Нацыянальным банку. У пачатку «нулявых» актыўна закладваўся падмурак сучаснай банкаўскай сістэмы, праходзіла своеасаблівая самаідэнтыфікацыя супрацоўнікаў і ўсведамленне імі сябе ў якасці банкаўскіх служачых. Разам з тым, ужо тады «Беларусбанк» узаемадзейнічаў з замежнымі партнёрамі, і каб гэтыя адносіны будаваліся «на роўных», трэба было адпавядаць высокім стандартам. Пра кампанію мяркуюць па тым, як паводзяць сябе яе супрацоўнікі нават па-за межамі працы. Тады наспела неабходнасць у стварэнні дакумента, які б вызначыў асноўныя карпаратыўныя банкаўскія каштоўнасці, этычныя нормы і правілы прафесійных паводзін супрацоўнікаў ААТ «ААБ Беларусбанк». Ім стаў Кодэкс прафесійнай этыкі. У яго стварэнні прымалі ўдзел многія калектывы структурных падраздзяленняў банка. Праз дзесяцігоддзе (у 2010 і 2012 гадах) у Кодэкс уносіліся актуальныя дапаўненні. Нарэшце наспела неабходнасць перапрацаваць дакумент больш грунтоўна, бо многае змянілася, банк трансфармаваўся ў холдынг. Так, у красавіку 2016-га новы Кодэкс быў узгоднены Праўленнем банка і зацверджаны Наглядальным саветам.

— Сёння многія кампаніі выкарыстоўваюць карпаратыўныя кодэксы паводзін для павышэння эфектыўнасці кіравання і падтрымання рэпутацыі. У ім апісваюцца  маральныя абавязацельствы кампаніі ў дачыненні да сваіх супрацоўнікаў, кліентаў, грамадства ў цэлым, а таксама чаканні кампаніі ў дачыненні да супрацоўнікаў. З гэтых пазіцый, якая роля і прызначэнне Кодэкса работніка банкаўскага холдынгу? У якіх выпадках ён можа быць прыменены?

— Наш Кодэкс у першую чаргу закліканы павысіць узровень адказнасці і эфектыўнасці выканання супрацоўнікамі банка сваіх службовых абавязкаў, адпаведна, узровень карпаратыўнай культуры ў цэлым. Веданне і выкананне супрацоўнікамі палажэнняў Кодэкса з’яўляецца адным з крытэрыяў ацэнкі якасці іх прафесійнай этыкі і службовых паводзін. Апошняе ўплывае на развіццё кар’еры супрацоўнікаў, улічваецца пры прызначэнні на пасаду кіраўніка. Што датычыцца прымянення Кодэкса, то ён суправаджае спецыялістаў банкаўскага холдынгу з першага дня іх прыёму на работу. Яго нормы і пастулаты ляжаць у аснове канцэпцыі якасці абслугоўвання нашых кліентаў, фірменным стылі, улічваюцца пры вырашэнні спрэчных і канфліктных сітуацый. Кодэкс фарміруе імідж работніка банка: пачынаючы з таго, як ён выглядае, і заканчваючы тым, што і як ён гаворыць.

Палажэнні Кодэкса распаўсюджваюцца на ўсіх работнікаў «Беларусбанка», яго ўнітарных прадпрыемстваў, даччыных гаспадарчых таварыстваў і іх унітарных прадпрыемстваў. Асаблівая адказнасць за яго выкананне ляжыць на кіраўніках, паколькі іх абавязак — падаваць прыклад бясспрэчных паводзін і падтрымліваць у калектыве атмасферу адкрытых стасункаў, у якой прыхільнасць да прынцыпаў этыкі з’яўляецца прыярытэтам у любой сітуацыі.

— Лічыцца, што кодэксы прафесійнай этыкі павінны фармуляваць строгія нормы паводзін членаў прафесій. «Беларусбанкаўскі» Кодэкс такі?

— На самой справе кодэксы закліканы вырашаць самыя розныя задачы. Адны — выкарыстоўваюцца, каб прадэманстраваць, што канкрэтная група людзей з’яўляецца прафесіяй. Іншыя — абвяшчаюць звод ідэалаў (часцей недасягальных), да дасягнення якіх члены прафесіі павінны імкнуцца і якімі яны павінны кіравацца ў сваёй практыцы. Трэція — носяць дысцыплінарны характар, вызначаючы мінімум умоў, якія павінен выконваць член прафесіі. Калі ж член прафесіі не выконвае гэты мінімум, ён караецца, і найбольш сур’ёзнае пакаранне — гэта выключэнне са складу прафесіі. І нарэшце, існуюць адзіныя кодэксы, якія ўключаюць і звод ідэалаў, і пералік дысцыплінарных правіл, і нормы прафесійных паводзін. Да іх ліку адносіцца і наш.

У яго аснове ляжаць місія і каштоўнасці банка: высокі прафесіяналізм, паважлівыя адносіны да кліентаў і калег, строгае выкананне патрабаванняў заканадаўства і ўнутраных палітык банка, непрымальнасць карупцыі любых іншых незаконных дзеянняў.

У рэшце рэшт, Кодэкс — гэта яшчэ і імідж. Яго наяўнасць гаворыць пра сур’ёзнасць арганізацыі і яе намераў у дачыненні да супрацоўнікаў, кліентаў, партнёраў.

— Джэймс Боумэн, выдавец кнігі «Межы этыкі ў грамадскім кіраванні», вылучае тры прыкметы ўдалага Кодэкса прафесійнай этыкі: ён забяспечвае кіраванне паводзінамі; яго можна прымяніць да многіх спецыяльнасцей унутры прафесіі; ён прапануе эфектыўныя сродкі для таго, каб забяспечыць выкананне прадпісваемых нормаў. На Ваш погляд, ці адпавядае гэтым прыкметам Кодэкс прафесійнай этыкі работнікаў банкаўскага холдынгу?

 З часоў Хамурапі, Маісея і Гіпакрата заканадаўцы і выканаўцы зыходзілі з таго, што «лягчэй паступаць правільна, калі ведаеш, што правільна». Кодэкс прафесійнай этыкі як раз і закліканы расказаць супрацоўніку, як ён павінен дзейнічаць у розных умовах і сітуацыях (у зносінах з калегамі, кліентамі, партнёрамі), каб адпавядаць званню «работнік банкаўскага холдынгу», не падрываць дзесяцігоддзямі здабываемы імідж і рэпутацыю банка. Наш Кодэкс не ўтрымлівае якіх-небудзь невыканальных і нерэальных патрабаванняў. Адной з задач яго распрацоўшчыкаў былі максімальная набліжанасць дакумента да рэальнага жыцця, магчымасць выканання ўсіх правіл і нормаў. Нарэшце, самае галоўнае, што павінен разумець кожны супрацоўнік банкаўскага холдынгу — гэта тое, што, нават пакідаючы сцены рабочага офіса, усе мы застаёмся прадстаўнікамі «Беларусбанка». Ад нашага пазіцыянавання саміх сябе залежаць адносіны да банка ў цэлым.

 

Калі Вы заўважылі недакладнасць, калі ласка, выдзеліце яе і націсніце Ctrl+Enter
/ / / «Лягчэй паступаць правільна, калі ведаеш, што правільна»