Услуги:

Операции по вкладам и счетам физических лиц

Обслуживание юридических лиц и индивидуальных предпринимателей

Прием платежей

Предоставление страховых услуг

Валютно-обменные операции

Операции с платежными карточками

Операции с ценными бумагами

Переводы

Операции с монетами

Операции с лотерейными билетами

Банковское хранение

Кредитные операции физических лиц

Операции с коммерческими чеками

Другие операции

Вярнуцца на старонку

Выберите интересующий Вас вклад и нажмите кнопку «Подробнее»

Рэкламная гульня «Час адпачываць з БЕЛКАРТ!»

Рэкламная гульня «Час адпачываць з БЕЛКАРТ!»

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб #настарт

Клуб #настарт

Клуб «Аксаміт»

Клуб «Аксаміт»

КАРТКА MASTERCARD ААТ «ААБ БЕЛАРУСБАНК» ДОРЫЦЬ МЕСЯЦ ПАДПІСКІ АД MEGOGO!

КАРТКА MASTERCARD ААТ «ААБ БЕЛАРУСБАНК» ДОРЫЦЬ МЕСЯЦ ПАДПІСКІ АД MEGOGO!

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

  • Перавагі VIP-абслугоўвання

    Перавагі VIP-абслугоўвання

    Канфідэнцыяльнасць, індывідуальны падыход і высокі ўзровень зручнасці абслугоўвання

  • Прэміяльныя карты

    Прэміяльныя карты

    Карткі з унікальнымі магчымасцямі для кліентаў, якія часта падарожнічаюць, цэняць камфорт і высокі ўзровень сэрвісу

  • Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне – спалучэнне высокай даходнасці ад інвесціравання сродкаў на рынку каштоўных папер

  • Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя дэпазітныя сейфы для захоўвання дакументаў і каштоўнасцей – гэта адзін з самых бяспечных і зручных для Вас спосабаў захоўвання каштоўнасцей

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Гандлёвае фінансаванне

Гандлёвае фінансаванне

  • Філіяльная
    сетка
  • Інтэрнэт-
    банкінг
  • М-банкінг
  • Кліент-банк
    (WEB)
  • Анлайн заяўкi,
    даведнік
    па паслугах
  • 147

Ці можна ахапіць неабсяжнае?

06.10.2016

bakinovskiy

Многія айчынныя кампаніі па прыкладзе заходніх калег актыўна ўкараняюць палітыкі карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці. Не так даўно ўласную палітыку КСА зацвердзіў «Беларусбанк». Чым матываваны такі крок, што дае кампаніі і яе стэйкхолдарам падобная практыка сёння — абмяркоўваем з начальнікам упраўлення інфармацыі і сацыяльнага развіцця «Беларусбанка» Дзмітрыем БАКІНОЎСКІМ.

Навошта «Беларусбанку», які рэалізуе мноства дабрачынных праектаў у самых розных сферах, укараняць палітыку КСА?

— Дзякуючы Палітыцы КСА, афіцыйнаму дакументу, узгодненаму з Праўленнем і Наглядальным саветам банка, шматлікія разрозненыя праграмы «збяруцца» ў нешта агульнае — назовём гэта філасофіяй,— прынцыпамі якой мы будзем кіравацца і пры рэалізацыі дзяржаўных сацыяльных праграм, і аказваючы спонсарскую дапамогу, і павышаючы фінансавую граматнасць насельніцтва, і падтрымліваючы канкурэнтны ўзровень заработнай платы персанала, і забяспечваючы сыцыяльную падтрымку нашых супрацоўнікаў. Сфера ўплыву КСА — шматгранная і ўключае ў сябе і GR (адносіны з дзяржаўнымі структурамі), і PR (кіраванне патокамі інфармацыі паміж арганізацыяй і грамадствам), і HR (упраўленне чалавечымі рэсурсамі), і сацыяльны маркетынг.

Сёння бізнес прыйшоў да разумення таго, што працаваць па-за грамадствам і яго праблемамі немагчыма. А КСА можа стаць балансіруючай сілай, якая аб’ядноўвае інтарэсы бізнесу, улады, грамадства. Ды і для такога буйнога і значнага іграка рынку, як «Беларусбанк», укараненне КСА — лагічны крок далейшага развіцця. Акрамя таго, КСА сёння — неад’емная складаючая дзейнасці публічнай кампаніі. Асабліва гэта актуальна ў свеце будучага продажу мінарытарнага пакета акцый банка. На фондавых рынках развітых краін дзейнічаюць індэксы КСА, а акцыі кампаній, маючых рэпутацыю сацыяльна адказнага бізнесу, каціруюцца вышэй, чым акцыі астатніх. Дзелавая рэпутацыя і імідж — таксама актывы, якія прыносяць фінансавы вынік.

— А што асабіста ў вас асацыіруецца з паняццем КСА?

— Сумленнасць і імкненне да перамен. Многія, канешне, спрабуюць даказваць, што КСА — тая ж дабрачыннасць. Але гэта не так! Дабрачынныя акцыі — часта толькі разавыя мерапрыемствы. КСА — гэта доўгатэрміновыя праекты, накіраваныя на тое, каб змяніць свет да лепшага, гэта праекты, якія прыносяць устойлівасць самому бізнесу. Ключавы прынцып сацыяльнай адказнасці — каб сродкі не проста дапамагалі разава, а працавалі і рабілі праекты самастойнымі. На простай мове: дабрачыннасць дае рыбу, а КСА — вуду, якой яе ловяць.

Магчыма, мала проста заявіць: мы прытрымліваемся прынцыпаў КСА. Усё гэта трэба падмацоўваць комплексам мерапрыемстваў?

— На практыцы КСА — гэта кіраванне абавязацельствамі кампаніі ў трох галінах: эканоміцы, сацыяльнай сферы і экалогіі. Трэба пабудаваць бізнес так, каб у выніку ўзаемадзеяння з гэтымі сферамі ў  выйгрышы былі ўсе: кліенты, якія атрымліваюць якасны сэрвіс, супрацоўнікі, для якіх створаны ўсе ўмовы для камфортнай работы, акцыянеры, якія атрымліваюць доўгатэрміновы, устойлівы аб’ект для інвестыцый.

Акрамя таго, філасофія КСА мае на ўвазе сумленнасць і адкрытасць, таму кампанія, якая яе дэкларыруе, у абавязковым парадку публікуе нефінансавую (або сацыяльную) справаздачу, складзеную па міжнародных стандартах. Самы распаўсюджаны з іх — стандарт нефінансавай справаздачнасці ў галіне ўстойлівага развіцця (GlobalReportingInitiative, GRI). Яго будзе прымяняць і «Беларусбанк». Дакладней, новы дапаможнік G4 для падрыхтоўкі карпаратыўных справаздач у галіне ўстойлівага развіцця, распрацаваны Глабальнай ініцыятывай па справаздачнасці ў галіне ўстойлівага развіцця (GRI) са студзеня мінулага года.  Упершыню карпаратыўную сацыяльную справаздачу апублікуем па выніках 2016 года.

У 2007 годзе ААН запусціла ў Беларусі ініцыятыву «Глабальны дагавор». Навошта прадпрыемствы далучаюцца да ініцыятывы і што на гэты конт думае «Беларусбанк»?

— «Беларусбанк» таксама працуе над тым, каб стаць часткай Глабальнага дагавору, як і 12 тысяч карпаратыўных удзельнікаў з 170 краін. Глабальны дагавор — не нарматыўная база, якой трэба прытрымлівацца ад і да. Гэта набор прынцыпаў (усяго іх 10), ці прытрымлівацца якіх кампанія выбірае сама, абсалютна добраахвотна. Гэтыя прынцыпы датычацца правоў чалавека, працоўных адносін, аховы навакольнага асяроддзя і барацьбы з карупцыяй. Выкананне іх дапамагае кампаніям па ўсім свеце гаварыць на адной мове: дзелавога супрацоўніцтва, адказных адносін да навакольнага свету.

Развіваць сацыяльную адказнасць немагчыма без падтрымкі калектыву. Супрацоўнікі банка падзяляюць каштоўнасці КСА?

— Падзяляюць, таму што культура адказных адносін да навакольнага свету ў банку пачала фарміравацца даўно, як і перадумовы для ўкаранення КСА. Ужо некалькі гадоў у банку дзейнічаюць праграмы падтрымкі канкрэтных сфер. Напрыклад, праект «Беларусбанк. Бацькоўскі кут». Банк будуе катэджы для прыёмных сем’яў. Па ўсёй краіне ўжо 15 такіх дамоў сталі прыстанішчам для дзяцей, якія апынуліся ў няпростай жыццёвай сітуацыі. І, дарэчы, мы не проста будуем катэдж і перадаём яго прыёмнай сям’і: мы падтрымліваем гэтыя сем’і на пастаяннай аснове. Падарункі да святаў, суботнікі, урокі фінансавай граматнасці для дзяцей і бацькоў… З апошняга — уручалі сертыфікаты на падрыхтоўку дзяцей да школы. І так на працягу ўжо некалькіх гадоў.

Сёння ў банку мы прыйшлі да разумення таго, што трэба развіваць карпаратыўнае валанцёрства. Грошы — гэта добра, яны ўсім патрэбны, але яны — яшчэ не ўсё. Бываюць сітуацыі, калі ад нас чакаюць проста ўвагі і ўдзелу. Ведаеце, часам з гонарам адзначаю для сябе, колькі ў банку неабыякавых людзей. Да 1 верасня праводзілі акцыю па зборы дзіцячых кніг, якія потым перадавалі ў інтэрнатныя ўстановы, бальніцы. Супрацоўнікі з задавальненнем удзельнічалі ў такім мерапрыемстве, з радасцю падпісвалі карткі звароту будучым уладальнікам гэтых кніг. Не толькі банк, але і асобныя яго падраздзяленні ўжо шмат гадоў шэфствуюць над канкрэтнымі ўстановамі. Асобныя супрацоўнікі (прычым іх далёка не адзінкі) пералічваюць энную частку сваёй заработнай платы ў дзіцячыя дамы, іншыя — прыязжаюць у дзіцячыя дамы і праводзяць час з дзецьмі, трэція — дапамагаюць інвалідам.

Думаю, мы ўжо наблізіліся да таго, каб змяніць адносіны людзей да самога разумення адказнасці.

— Многія заходнія кампаніі ўжо шмат гадоў працуюць з КСА, у іх дзейнічаюць цэлыя стратэгіі па яе рэалізацыі, інвесціруюцца нямалыя сродкі. Мы толькі на пачатку гэтага шляху?

— Па радзе прычын у Беларусі тэма КСА пачала развівацца пазней, чым на Захадзе. Але гэта заканамерна. У ЗША, Еўропе кампані значна раней завершылі шлях накаплення капіталу і перайшлі на наступны ўзровень: адказнага яго выкарыстання. Мы пакуль яшчэ копім. Затое тыя з айчынных кампаній, хто ўжо пачаў фарміраваць сацыяльны «твар» свайго брэнда, арыентуючыся на лепшыя сусветныя практыкі, могуць прайсці гэты шлях у разы хутчэй.

Ёсць яшчэ адзін аспект: важна, каб дзяржава падтрымлівала КСА. Напрыклад, у Вялікабрытаніі ў прасоўванне КСА з дапамогай розных  інструментаў уцягнуты 12 галіновых Міністэрстваў.

Калі падумаць, то сама дзяржава — гэта тая ж карпарацыя, якая камуніцыруе як з унутранымі (рэзідэнтамі), так і знешнімі (нерэзідэнтамі) стэйкхолдарамі. Таму трансляцыя сацыяльнай адказнасці павінна пачынацца з гэтага, найвышэйшага, узроўню.

На вашу думку, у чым галоўнае адрозненне КСА ад дабрачыннасці? Бо і ў першым, і ў другім выпадку аказваецца дапамога, трацяцца грошы

— Калі кампанія ўзялася рэалізоўваць КСА — то павінна рабіць гэта на пастаяннай аснове, не час ад часу. Рэалізуючы КСА-праект, мы мяняем устаноўкі людзей, робім іх лепшымі.

Што кампаніі і яе стэйкхолдарам дае КСА на выхадзе? Ці можна прагназаваць нейкі адчувальны, матэрыяльны эфект ад яе ўкаранення?

— Сацыяльнасць бізнесу — гэта бонус да рэпутацыі, іміджу. Умацаванне рэпутацыі — гэта павышэнне інвестыцыйнай прывабнасці і, як вынік, дадатковая капіталізацыя. Гэта з аднаго боку, матэрыяльнай і з пазіцыі дзелавых партнёраў. З пункту гледжання кліентаў  «сацыяльны твар» брэнда — гэта бонус да даверу. Тут важна, каб банку давяралі не толькі таму, што ён буйны, даўно прысутнічае на рынку і, значыць, — надзейны, а таму, што банк умее будаваць персанальныя адносіны з кліентамі, паважае іх і клапоціцца. І наканец, з пункту гледжання ўплыву КСА на персанал: працаваць у кампаніі, якая клапоціцца пра сваіх супрацоўнікаў, заўсёды прыемна і прэстыжна. Многія рэкрутары адзначаюць, што сёння для суіскальнікаў усё часцей мае значэнне не толькі ўзровень заработнай платы, прапанаваны працадаўцам, але наяўнасць і напаўненне сацыяльнага пакета. Усё гэта ўплывае на лаяльнасць супрацоўнікаў, а чым яна вышэйшая — тым больш прадукцыйнай будзе праца персанала.

Ну а ў цэлым, кампаніі самі вырашаюць, па якіх крытэрыях ацэньваць эфектыўнасць КСА. Што датычыцца нашага банка, то да канца года мы распрацуем і вынесем на рашэнне Наглядальнага савета крытэрыі ўласнай ацэнкі эфектыўнасці рэалізацыі Палітыкі сацыяльнай адказнасці.

Рэзюмуючы, скажу, што КСА — гэта не цацка для аматараў філантропіі і не маркетынгавы ход. Сацыяльная адказнасць — гэта фундамент дзеянняў кампаніі, комплекс мерапрыемстваў, якія дапаўняюць стратэгію доўгатэрміновага развіцця і карэлююць з ёй.

 

З сусветнага вопыту

Адна з вядучых сетак кавярняў «Старбакс» («StarbucksCoffeeCo») уключае палітыку сацыяльнай адказнасці ва ўсе аспекты сваёй работы. Гэта датычыцца падыходаў да выбару пастаўшчыкоў кавы (захаванне правоў чалавека, нормаў аховы працы кампаніямі — вытворцамі кавы), адносін да навакольнага асяроддзя, да персанала. З 1998 г. «Старбакс» падтрымлівае арганізацыю ConservationInternational, якая выступае за ўстойлівыя тэхналогіі ў сельскай гаспадарцы, абарону біяразнастайнасці праз змяненне падыходаў да вытворчасці кавы. Вынікамі праграмы стала павелічэнне на 60% даходаў фермераў, якія вырошчваюць каву па новай тэхналогіі, і на 220% — колькасці плантацый кавы, размешчаных у зоне трапічных лясоў без пашкоджання біяразнастайнасці.

Найбуйнейшы банк Вялікабрытаніі «Co­operativebank» — адзін з лідараў у распаўсюджанні прынцыпаў сацыяльнай адказнасці ў сусветнай банкаўскай сферы. Важны дакумент, які рэгулюе яго дзейнасць, — «Палітыка этычных інвестыцый». Яна ўключае 8 пунктаў, дзе апісваецца пазіцыя кампаніі ў адносінах да сацыяльных інвестыцый, якія вызначаюць яе адмову ад удзелу ў здзелках па продажы зброі прадстаўнікам дыктатарскага рэжыму, ад інвестыцый у тытунёвыя кампаніі і арганізацыі, якія займаюцца вытворчасцю і продажам натуральнага футра. «Co­operativebank» стаў адным з першых англійскіх банкаў, апублікаваўшых штогадовую справаздачу (за 1997 г.) аб палітыцы і праграме сацыяльнай адказнасці. Кампанія рэгулярна праходзіць сацыяльны аўдыт і засноўвае сваю маркетынгавую палітыку на этычных прынцыпах. Акрамя ўкаранення КСА ў дзелавую практыку, публікацыі сваёй палітыкі і справаздач, банк выдаткоўвае больш за $3,2 млн на розныя грамадска значныя праграмы.

 

У тэму

КСА складаючая можа прынесці перамогу ў найме лепшых з лепшых. Міжнародныя даследаванні сцвярджаюць, што 65% рэспандэнтаў жадаюць працаваць у сацыяльна адказнай кампаніі. Каля паловы ўсіх кандыдатаў задаюць пытанні аб каштоўнасцях кампаніі, перш чым прыступіць да работы, сцвярджаюць 64% фінансавых і HR­менеджараў ва ўсім свеце. А 60% маладых людзей у ЗША і Канадзе заявілі, што хацелі б рабіць «добрыя» рэчы.

Яшчэ адна рэальная выгада для бізнесу — лаяльныя супрацоўнікі працуюць больш прадукцыйна. Як падлічана ў міжнародных даследаваннях, прадукцыйнасць лаяльных павялічваецца на 4%.

У міжнароднай практыцы вядома і такая лічба: 68% спажыўцоў могуць адмовіцца ад куплі прадукцыі кампаніі, калі яе супрацоўнікі абыякава ставяцца да пакупнікоў.

 

 

 

 

Калі Вы заўважылі недакладнасць, калі ласка, выдзеліце яе і націсніце Ctrl+Enter
/ / / Ці можна ахапіць неабсяжнае?