Інтэрв'ю з кіраўніком
06.09.2016

Фактар даступнасці. Спажывецкія крэдыты «Беларусбанка»

Спажывецкі крэдыт сёння – адзін з найбольш распаўсюджаных відаў крэдытавання. «Беларусбанк» пачаў выдаваць крэдыты насельніцтву на спажывецкія патрэбы каля трох дзесяцігоддзяў таму назад. Сёння ён бясспрэчны лідар у гэтым напрамку банкаўскага бізнесу. Лінейка крэдытных прадуктаў даволі шырокая – прысутнічаюць крэдыты на навучанне, набыццё аўтамабіля, бытавой тэхнікі і інш. Выдача пазык ажыццяўляецца пад канкурэнтную працэнтную стаўку.

Без намаганняў з максімальнай камфортнасцю і хуткасцю крэдыт можна аформіць праз Інтэрнэт. Ды і пагашаць плацяжы за карыстанне крэдытамі можна таксама з дапамогай сучасных тэхналогій – сістэм дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання: Інтэрнэт-банкінгу, М-банкінгу, інфакіёска.

Намеснік дырэктара дэпартамента крэдытавання насельніцтва Святлана Філіпчук падрабязна расказала аб тым, якія віды крэдытаў прапануе банк і на якіх умовах.

 Filipchuk-S.N

- Святлана Мікалаеўна, сёння каб захаваць пазіцыі на рынку крэдытавання, банку неабходна сваю дзейнасць будаваць як кліентаарыентаваную, улічваць запыты і патрэбы чалавека. Што робіцца ў гэтым накірунку? Ці прадугледжаны якія-небудзь бонусы або акцыі для актыўных крэдытаатрымальнікаў Банка?

Так, у нашым Банку дзейнічаюць тры праграмы лаяльнасці, у рамках якіх прадугледжана зніжэнне працэнтнай стаўкі за карыстанне крэдытам: «Добрасумленны крэдытаатрымальнік», «Ільготная стаўка», «Безнаяўная выгада».

Для тых, хто ўпершыню карыстаецца крэдытам, стаўка зніжаецца на 1 працэнтны пункт праз год, пры ўмове выканання дысцыпліны пагашэння крэдыту.

Тыя, хто ўжо карыстаўся крэдытамі нашага банка і мае станоўчую крэдытную гісторыю, могуць пры атрыманні крэдыту разлічваць на зніжэнне стаўкі на 1 – 1,5 працэнтныя пункты.

Крэдытаатрымальнікам, якія своечасова пагашаюць плацяжы па крэдытах праз інфакіёскі Банка, Інтэрнэт-банкінг і М-банкінг, забяспечана зніжэнне стаўкі на 10 працэнтных пунктаў на перыяд ад 1 да 3 месяцаў (у залежнасці ад аб’ёму плацяжоў).

 

- Ці можна ў Беларусбанку атрымаць крэдыт для пагашэння спажывецкага крэдыту іншага банка?

Так, крэдыт «Удалае абнаўленне» прадастаўляецца для рэфінансавання крэдытаў на спажывецкія патрэбы і нерухомасць, атрыманых у іншых банках, як у беларускіх рублях, так і замежнай валюце.

Стаўка па крэдыце «Удалае абнаўленне» складае 24 – 26 % гадавых (у залежнасці ад тэрміну крэдыту).

Акрамя таго, кліентам, якія жадаюць пагасіць запазычанасць адразу па некалькіх крэдытах іншых банкаў, прадастаўляецца магчымасць іх аб’яднання ў адзін крэдыт з адзіным штомесячным плацяжом для зручнасці пагашэння.  

Перавагі крэдыту «Удалае абнаўленне» відавочныя і простыя – аформіўшы крэдыт пад больш нізкую працэнтную стаўку, Вашы штомесячныя плацяжы паменшацца.  

 

 За мяжой, напрыклад, ужо ёсць поўнасцю віртуальныя банкі, калі  аформіць заяўку на крэдыт можна без наведвання банка. А як у Беларусбанку?

Сёння для афармлення заяўкі на спажывецкі крэдыт не абавязкова ісці ў філіял банка.  Вы можаце патэлефанаваць у Кантакт-цэнтр, запоўніць заяўку на карпаратыўным сайце або ў інфакіёску нашага банка, а таксама скарыстацца сэрвісам М-банкінг.

Акрамя таго, выкарыстоўваючы сэрвіс М-банкінг і інфакіёскі Банка, можна аформіць заяўку на выдачу даведкі аб астатку запазычанасці па крэдыце, а таксама заяву па пытаннях, звязаных з суправаджэннем крэдыту.

 

Аб атрыманні крэдыту праз Інтэрнэт раскажыце, калі ласка, больш падрабязна.

Калі Вы з’яўляецеся трымальнікам плацежнай карткі Беларусбанка, падключаны да Інтэрнэт-банкінгу і заключылі дагавор комплекснага банкаўскага абслугоўвання, Вы можаце праз інтэрнэт аформіць крэдыты «Інтэрнэт-безнаяўны» і «Інтэрнэт-партнёр».

Для атрымання гэтых крэдытаў не патрабуецца наведванне банка. Падача заяўкі на крэдыт і заключэнне крэдытнага дагавору ажыццяўляецца ў сістэме Інтэрнэт-банкінг.

Крэдыт «Інтэрнэт-партнёр» прадастаўляецца для набыцця тавараў у інтэрнэт-магазінах, а «Інтэрнэт-безнаяўны» – залічваецца на плацежную картку.

Інтэрнэт-крэдыты выдаюцца тэрмінам да 12 месяцаў без даведак аб даходах і без паручыцеляў. Пры гэтым стаўкі па такіх крэдытах ніжэйшыя, чым па аналагічных крэдытах з наведваннем банка, і складаюць 21 – 23 % гадавых.

 

 Ці абавязкова прадастаўляць даведку аб даходах? 

Калі Вы з’яўляецеся трымальнікам зарплатнай карты нашага банка, крэдыт можна аформіць без даведак аб даходах. Інфармацыю аб Вашых даходах банк праверыць самастойна па выпісцы з рахунку.    

 

Ці ёсць якія-небудзь спецыяльныя прапановы, напрыклад, для падрыхтоўкі дзяцей да навучальнага года?

Для падрыхтоўкі дзяцей да школы Вы можаце скарыстацца крэдытам «Да навучальнага года 2016/2017» па зніжанай працэнтнай стаўцы 12 % гадавых і без паручыцеляў.

Гэты крэдыт прадастаўляецца на тэрмін да 1 года ў памеры да  BYN 4,2 тыс. для набыцця тавараў да школы (адзенне, абутак, школьныя прылады, ноўтбукі і інш.) у сетцы магазінаў-партнёраў, з пералікам якіх можна азнаёміцца на сайце Банка.

Напрыклад, пры атрыманні крэдыту ў суме BYN 1,0 тыс., памер штомесячнага плацяжу складзе 100,9 руб., у тым ліку па асноўным доўгу – 90,9 руб., па працэнтах – 10,0 руб.

Прыём дакументаў на афармленне крэдыту ажыццяўляецца да 30 верасня 2016 года (уключна).

 

Ці прадастаўляе Беларусбанк крэдыты без паручыцеляў?

Сёння Беларусбанк прапануе шырокі выбар крэдытаў на спажывецкія патрэбы, у тым ліку без паручыцеляў.

Так, Вы можаце скарыстацца крэдытам са страхаваннем рызыкі невяртання, які прадастаўляецца з выкарыстаннем крэдытнай карткі ў памеры да BYN 8,0 тыс., на тэрмін да 5 гадоў з выплатай 27 % гадавых.

Пры атрыманні крэдыту ў названай суме, памер штомесячнага плацяжу складзе 315,6 руб., у тым ліку па асноўным доўгу – 135,6 руб., па працэнтах – 180,0 руб.

Акрамя таго, кліенты Банка, якія маюць зарплатныя рахункі, могуць аформіць крэдыт «Праверана часам» без паручыцеляў.

 

Вы ўзгадалі пра крэдыт «Праверана часам». Раскажыце пра яго больш падрабязна.

Крэдыт прадастаўляецца кліентам банка – уладальнікам рахункаў, адкрытых у рамках зарплатных праектаў, без паручыцеляў і не патрабуе даведкі аб даходах.

Стаўка па крэдыце складае 25 % гадавых і пры наяўнасці станоўчай крэдытнай гісторыі зніжаецца на 1 п.п.

Выдача крэдыту ажыццяўляецца шляхам адкрыцця аднаўляльнай крэдытнай лініі з выкарыстаннем міжнароднай крэдытнай карткі, якую можна выкарыстоўваць як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і за мяжой.  Крэдытная лінія аднаўляецца да дасягнення крэдытаатрымальнікам 57-гадовага ўзросту.

Падаць заяўку на крэдыт можна як ва ўстановах банка, так і з выкарыстаннем сэрвісу М-банкінг, праз карпаратыўны сайт, інфакіёскі і Кантакт-цэнтр Банка.

 

Ці праўда, што банк падоўжыў акцыю па датэрміновым пагашэнні валютных крэдытаў?

Так, сапраўды, акцыя па датэрміновым пагашэнні крэдытаў у замежнай валюце на фінансаванне нерухомасці і спажывецкія патрэбы падоўжана да 31 снежня 2016 года (уключна).

У Вашым выпадку сутнасць акцыі ў тым, што пры адзінаразовым датэрміновым пагашэнні запазычанасці па крэдыце і працэнтаў за бягучы месяц вы будзеце вызвалены ад аплаты працэнтаў, налічаных і не выплачаных за перыяд карыстання крэдытам, якія Вы павінны пагасіць для поўнага выканання абавязацельстваў перад банкам. 

Удзельнічаць у акцыі могуць крэдытаатрымальнікі, у якіх адсутнічае пратэрмінаваная запазычанасць па крэдытным дагаворы.

Для атрымання інфармацыі аб суме працэнтаў, ад выплаты якіх Вы вызваляецеся, неабходна звярнуцца ў службу крэдытавання насельніцтва ўстановы банка па месцы заключэння крэдытнага дагавору.  

 

А ці можна перавесці валютны крэдыт у рублёвы? Куды трэба звяртацца?

Так у цяперашні час банк прадастаўляе крэдытаатрымальнікам магчымасць перавесці ў беларускія рублі запазычанасць па крэдытах у замежнай валюце, што дазваляе пазбегнуць валютных рызык у далейшым.

Перавод ажыццяўляецца на ўмовах, якія дзейнічаюць для такіх крэдытаў у беларускіх рублях (сёння гэта 24 % гадавых), з выплатай працэнтаў роўнымі долямі.

Неабходна ўлічваць, што пасля пераафармлення валютнага крэдыту памер плацяжу па крэдыце ў беларускіх рублях у параўнанні з плацяжом у замежнай валюце павялічыцца. У сувязі з чым банк прадастаўляе магчымасць уключыць у сукупны даход паручыцеляў.

Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі па гэтым пытанні неабходна звярнуцца ў службу крэдытавання насельніцтва ўстановы банка па месцы заключэння крэдытнага дагавору.

 

Які сёння ліміт па авердрафце або па-ранейшаму ён адпавядае памеру сярэднямесячнай заработнай платы?

Так. Калі Вы працуеце на апошнім месцы працы больш за 1 год, у Вас ёсць магчымасць павялічыць ліміт авердрафту да 400% сярэднямесячнага даходу. 

Трэба адзначыць, што па 31.10.2016 Беларусбанкам праводзіцца акцыя па зніжэнні ставак па ўсіх відах авердрафтаў (дзеючых і нанава афармляемых) да памеру стаўкі рэфінансавання НБ РБ, павялічанай на 3 працэнтныя пункты (21 % гадавых).

 

Ці ёсць у Беларусбанку  спецыяльныя прапановы для маладых  сем’яў?

Так, сапраўды, у банку дзейнічае праграма крэдытавання моладзі ва ўзросце да 31 года, прадстаўленая трыма крэдытнымі прадуктамі – для студэнтаў, маладых грамадзян і маладых сем’яў, якія маюць дзяцей.

Крэдыт для маладых сем’яў, у якіх ёсць дзеці, выдаецца ў памеры да  BYN 5,0 тыс. на тэрмін да 5 гадоў з выплатай 23 % гадавых. Пры гэтым на працягу першых 30 каляндарных дзён з моманту заключэння крэдытнага дагавору стаўка за карыстанне крэдытам зніжаецца ў 2 разы.

 

На якіх умовах магчыма аформіць крэдыт на навучанне?

Крэдыт на аплату першай адукацыі прадастаўляецца ў межах гадавога кошту навучання пад стаўку 22% гадавых, шляхам безнаяўнага пералічэння грашовых сродкаў на рахунак навучальнай установы.

Пагашэнне крэдыту ажыццяўляецца з наступнага месяца пасля заканчэння навучальнай установы на працягу 5 гадоў, а  выплата працэнтаў – з наступнага месяца пасля атрымання крэдыту заходзячы з фактычнага часу карыстання.

Крэдыт на аплату навучання можа атрымаць сам навучэнец (пра наяўнасці пастаяннага заробку) або яго бацькі.

 

Якія ўмовы крэдыту на аўто ў Беларусбанку?

У цяперашні час банк прадастаўляе крэдыты на набыццё новых або былых у эксплуатацыі аўтамабіляў, з моманту выпуску якіх прайшло не больш за 10 гадоў. Вы таксама можаце набыць новы аўтамабіль у юрыдычнай асобы з умовай заліку кошту старога аўтамабіля ў лік кошту новага.

Крэдыты на аўто прадастаўляюцца на тэрмін  да 5–7 гадоў пад 25 – 27 % гадавых з магчымасцю выплаты штомесячных плацяжоў роўнымі сумамі.

Пры атрыманні крэдыту не патрабуецца абавязковага ўнясення ўласных сродкаў, афармлення страхавання па сістэме КАСКА, а таксама страхавання жыцця і здароўя крэдытаатрымальніка.