Услуги:

Операции по вкладам и счетам физических лиц

Обслуживание юридических лиц и индивидуальных предпринимателей

Прием платежей

Предоставление страховых услуг

Валютно-обменные операции

Операции с платежными карточками

Операции с ценными бумагами

Переводы

Операции с монетами

Операции с лотерейными билетами

Банковское хранение

Кредитные операции физических лиц

Операции с коммерческими чеками

Другие операции

Вярнуцца на старонку

Выберите интересующий Вас вклад и нажмите кнопку «Подробнее»

Рэкламная гульня «Час адпачываць з БЕЛКАРТ!»

Рэкламная гульня «Час адпачываць з БЕЛКАРТ!»

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб #настарт

Клуб #настарт

Клуб «Аксаміт»

Клуб «Аксаміт»

КАРТКА MASTERCARD ААТ «ААБ БЕЛАРУСБАНК» ДОРЫЦЬ МЕСЯЦ ПАДПІСКІ АД MEGOGO!

КАРТКА MASTERCARD ААТ «ААБ БЕЛАРУСБАНК» ДОРЫЦЬ МЕСЯЦ ПАДПІСКІ АД MEGOGO!

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

  • Перавагі VIP-абслугоўвання

    Перавагі VIP-абслугоўвання

    Канфідэнцыяльнасць, індывідуальны падыход і высокі ўзровень зручнасці абслугоўвання

  • Прэміяльныя карты

    Прэміяльныя карты

    Карткі з унікальнымі магчымасцямі для кліентаў, якія часта падарожнічаюць, цэняць камфорт і высокі ўзровень сэрвісу

  • Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне – спалучэнне высокай даходнасці ад інвесціравання сродкаў на рынку каштоўных папер

  • Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя дэпазітныя сейфы для захоўвання дакументаў і каштоўнасцей – гэта адзін з самых бяспечных і зручных для Вас спосабаў захоўвання каштоўнасцей

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Гандлёвае фінансаванне

Гандлёвае фінансаванне

  • Філіяльная
    сетка
  • Інтэрнэт-
    банкінг
  • М-банкінг
  • Кліент-банк
    (WEB)
  • Анлайн заяўкi,
    даведнік
    па паслугах
  • 147

Грошы для эканомікі

24.08.2016

pisarykАдной з найважнейшых падзей года можна назваць пяты Усебеларускі народны сход, дзе была дадзена ацэнка зробленага ў Беларусі за мінулую пяцігодку і вызначана Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця, па якой наша краіна будзе жыць да 2021 года. У ліку дэлегатаў быў і Старшыня Праўлення Беларусбанка Сяргей Пісарык.

Сяргей Паўлавічапошнія некалькі гадоў былі няпростымі для эканомікі. Зразумелая рэч, гэта не магло не закрануць і банкаўскі бізнес. Як сёння развіваецца Беларусбанк?

 Галоўныя тэндэнцыі адзначу такія: агульная інвестыцыйная і эканамічная актыўнасць у краіне крыху знізілася, а канкурэнцыя на рынку  сур’ёзна ўзрасла. Але, нягледзячы на гэта, банкі ў цэлым, і Беларусбанк у прыватнасці, у развіцці  нашай эканомікі працягваюць іграць важную ролю. Канешне, спасылацца на няпростыя часы мы проста не маем права — сёння ў сукупнасці Беларусбанк займае амаль палову банкаўскага рынку. Таму мы ў поўнай ступені разумеем сваю адказнасць як за забеспячэнне фінансавай устойлівасці, так і за эфектыўны ўдзел у рэалізацыі праграм развіцця эканомікі.

Адзін з найважнейшых аспектаў дзейнасці банка — крэдытаванне жыллёвага будаўніцтва, гэта значыць выкананне не толькі эканамічнай, але і сацыяльнай функцыі. За апошнія пяць гадоў на гэтыя мэты Беларусбанк накіраваў амаль 40 трлн. рублёў, пабудавана 14 млн. квадратных метраў жылля, ключы ад новых дамоў і кватэр атрымалі 180 тысяч сем’яў. Гэтыя лічбы рэальна адлюстроўваюць эфект найважнейшай дзяржаўнай праграмы.

У ліку прыярытэтных напрамкаў таксама – прыцягненне замежных крэдытных рэсурсаў. Эфектыўнасць гэтай работы ацэньваецца ў 15 млрд. долараў ЗША, прыцягнутых ад міжнародных фінансавых інстытутаў за 2011-2015 гады, якія працавалі на эканоміку краіны. Гэтыя сродкі выкарыстоўваліся не толькі для мадэрнізацыі існуючых вытворчасцей, але і для фарміравання новых сектараў эканомікі.

Ці прыходзілася Беларусбанку ў апошні час сур’ёзна скарачаць крэдытную падтрымку беларускім прадпрыемствам?

 Мы крэдытавалі і будзем крэдытаваць прадпрыемствы рэальнага сектару. Аднак у першую чаргу такія крэдыты павінны быць выкарыстаны для рэалізацыі эфектыўных інвестыцыйных праектаў. На гэтыя мэты за 2011-2015 гады Беларусбанк накіраваў 70 трлн. рублёў. Значныя для эканомікі праекты з удзелам нашай крэдытна-фінансавай установы цяпер рэалізуюцца практычна ва ўсіх сферах вытворчасці. З апошніх найважнейшых такіх праектаў магу назваць, да прыкладу, Шклоўскі завод газетнай паперы, арганізацыю вытворчасці сартавога пракату на БМЗ, устаноўку новых тэхналагічных ліній на цэментных заводах, будаўніцтва завода па вытворчасці беленай цэлюлозы. Пры падтрымцы Беларусбанка сёння праводзіцца мадэрнізацыя перапрацоўчых прадпрыемстваў Мінсельгаспрада і парка сельгастэхнікі, абнаўленне рухомага саставу БЧ, мадэрнізацыя чыгуначнай інфраструктуры, а таксама многія, не менш значныя для эканомікі краіны праекты.

Якія галоўныя выклікі для сучаснага бізнесу? Што Беларусбанк можа ў гэтай сувязі прапанаваць кампаніям, каб яны змаглі ўпэўнена ім супрацьстаяць?

— Як мне здаецца, галоўны выклік сёння не толькі для бізнесу, але і для кожнага з нас — гэта хуткасць змяненняў. Неразуменне  і непрыняцце гэтага могуць прыводзіць да адставання, а адставанне мае ўласцівасць вельмі хутка накаплівацца, і гэта прыводзіць да сумных вынікаў. Менавіта таму патрабаванні сённяшняга дня і сённяшняй эканомікі — эфектыўнасць, хуткасць, тэхналагічнасць. Гэтыя прынцыпы закладзены ў стратэгію Беларусбанка на бягучую пяцігодку. У гэтым кантэксце банк ужо зараз гатовы прапанаваць прадпрыемствам самы разнастайны спектр інструментаў фінансавання інвестыцыйных праектаў любой складанасці.

Так, 2 тыдні таму назад мы завершылі падрыхтоўку найбуйнейшага ў краіне прыватнага інвестыцыйнага праекта — будаўніцтва завода белай бляхі на базе Міёрскага металапракатнага завода. У прапрацоўцы гэтай складанаструктураванай здзелкі ўдзельнічала больш за дзесяць фінансавых інстытутаў і кансультантаў, аб’ем інвестыцый перавышае 200 млн еўра. Практычна ўвесь аб’ём выпускаемай прадукцыі — будучы экспарт.

Адна з найважнейшых якасных характарыстык развіцця эканомікі любой краіны — гэта аб’ём інвестыцый. Сёння па рознага роду прычынах выкарыстоўваемыя раней інструменты і працэдуры не працуюць у поўнай меры. Неабходны альтэрнатыўныя варыянты. Улічваючы актуальнасць пытання, Беларусбанк гатовы выступаць фінансавым кансультантам для прадпрыемстваў па прапрацоўцы і рэалізацыі самых разнастайных інвестыцыйных планаў, уключаючы падрыхтоўку прадпрыемстваў да выхаду на міжнародныя фондавыя рынкі.

Мы разумеем стратэгічную неабходнасць пашырэння гандлёва-эканамічных сувязей прадпрыемстваў, дыверсіфікацыі экспарту, развіцця інтэграцыйных працэсаў і эканамічнага ўзаемадзеяння з краінамі Еўрасаюза і Азіяцкага рэгіёна, таму плануем рэфармаваць свае прадстаўніцтвы за мяжой у паўнавартасныя фінансавыя кампаніі з правам юрыдычнай асобы, якія павінны стаць свайго роду «фарпостам» для нашых прадстаўнікоў. Гэта дастаткова сур’ёзны блок работы, але мы ўпэўнены ў неабходнасці і правільнасці такога рашэння, гатовы да яго рэалізацыі.

У Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на пяцігодку ёсць адна важная задача: доля малога і сярэдняга бізнесу ў ВУП краіны павінна прырасці з цяперашніх 28 працэнтаў да 40. Зразумела, што без фінансавай падтрымкі банкаў такія прадпрыемствы абыйсціся не змогуць. Што вы зможаце ім прапанаваць?

— Усё правільна: адным з прыярытэтаў эканомікі на бліжэйшыя 5 гадоў павінен стаць малы і сярэдні бізнес. І тут трэба разумець, што для падтрымкі гэтага сегменту неабходны асаблівыя ўмовы фінансавання, дадатковыя паслугі, акрамя банкаўскіх. Але таксама патрэбны асаблівы падыход — з малым бізнесам неабходна размаўляць на адной мове. У Беларусбанку ўжо створана спецыяльная праграма крэдытавання такіх прадпрыемстваў: стаўкі — не вышэй за стаўку рэфінансавання, а для інавацыйных праектаў – палова стаўкі рэфінансавання, тэрміны крэдытавання — да 7 гадоў, з гібкімі ўмовамі. Важны момант пры ўваходжанні ў бізнес для нанава ствараемых малых прадпрыемстваў — атрыманне максімальнай інстытуцыянальнай падтрымкі. Такую комплексную падтрымку аказвае створаны нашым банкам своеасаблівы цэнтр кліенцкай падтрымкі, які складаецца з «дочак» Беларусбанка, якія аказваюць шырокі спектр паслуг, тым самым мінімізуючы аперацыйныя выдаткі. У ліку такіх паслуг — бухгалтарскае суправаджэнне, паслугі падатковых кансультантаў і аўдыту, распрацоўка бізнес-планаў і ТЭА інвестыцыйных праектаў, ацэначная дзейнасць, арганізацыя лізінгу абсталявання, падрыхтоўка эмісійных праспектаў і многае іншае. Па сутнасці, гэта прынцып «аднаго акна», толькі для вядзення бізнесу. Менш чым за 7 месяцаў актыўнага функцыянавання праграмы  выдадзена крэдытаў амаль на адзін трыльён рублёў. У аснове толькі адна ўмова — эканамічная эфектыўнасць праектаў.

У канцы мінулага года Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ «Аб развіцці лічбавых банкаўскіх тэхналогій». Вы гатовы да інфарматызацыі?

— Мы цудоўна разумеем, што жывём у эпоху вялікіх тэхналагічных інавацый. Воблачныя тэхналогіі, вялізныя масівы інфармацыі, глабальны доступ да лічбавых паслуг кардынальна мяняюць лад жыцця людзей і ўмовы вядзення бізнесу. Аналітыкі і эксперты інфармацыю, узровень яе пранікнення і выкарыстання лічаць «новай нафтай». Калі не ўлічваць сёння гэтыя тэндэнцыі, як я ўжо гаварыў, можна адстаць — і адстаць назаўсёды.

Таму мы ў поўнай меры падтрымліваем праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця, якая ўтрымлівае стратэгічны базіс росту канкурэнтаздольнасці — пытанні лічбавай трансфармацыі эканомікі, развіцця IT-тэхналогій, стварэнне самай сучаснай інфраструктуры тэлекамунікацый. Хачу сказаць, што ў гэтых адносінах у банкаўскай сістэме ўжо ёсць сур’ёзныя зрухі. Я не гавару пра безнаяўныя разлікі плацежнымі карткамі. Гэта, можна сказаць, ужо стандартная форма. Тут маецца на ўвазе актывізацыя распрацоўкі і ўкаранення інавацыйных інтэрнэт-прадуктаў, якія фарміруюць новы фармат банкаўскага абслугоўвання — віртуальнага банка.

Але банкі ў пытаннях укаранення новых тэхналогій у нас у краіне заўсёды былі піянерамі. А вось у іншых сферах эканомікі мяняцца і актыўна ўкараняць іх у сваю дзейнасць не заўсёды спяшаюцца. Колькі  гадоў гаворым аб стварэнні ў краіне ідэнтыфікацыйнай ID-карты, а сур’ёзнага руху наперад па гэтым пытанні няма. Неабходна паскараць і ўкараненне паўнавартаснага электроннага дакументазвароту ў іншых сферах, у першую чаргу — у дзяржорганах. Да прыкладу, за мінулыя пяць месяцаў гэтага года ў Беларусбанк паступіла 25 тысяч запытаў ад натарыята, судоў, падатковых і праваахоўных органаў у дачыненні больш чым 450 тысяч грамадзян. Большасць з іх — на папяровых носьбітах. Адпаведна, і адказы мы вымушаны фарміраваць такім жа чынам.

Таксама лічу, нам трэба сёння сур’ёзна ацаніць неабходнасць існавання такога архаізму, як механізм уліку неаплачаных у тэрмін разліковых дакументаў — так званай картатэкі. Самы эфектыўны механізм спагнання даўгоў (не толькі падатковых, але і любых іншых) — павышэнне фінансавай адказнасці кіраўнікоў прадпрыемстваў. Гэта цывілізаваны шлях рашэння пытання, які, я ўпэўнены, будзе належным чынам прыняты і пры ацэнцы ўмоў вядзення бізнесу ў нашай краіне. Зразумела, рашыць усе задачы імгненна не атрымаецца. Але і марудлівасць недапушчальная.

Марудлівасць недапушчальная ў спрыяльны час і калі праблем у эканоміцы практычна няма. Можа, у складаныя часы са змяненнямі і ўкараненнем інавацый варта пачакаць?

— Вы ведаеце, якімі б складанымі не былі часы, спасылацца на іх — пусты занятак. У апошні час мы дастаткова цесна ўзаемадзейнічаем з кітайскімі партнёрамі (на мінулым тыдні падпісана крэдытнае пагадненне на 1,4 млрд. дол. ЗША па будаўніцтве новага горна-абагачальнага комплекса). У кітайскай мове адзін і той жа іерогліф азначае і крызіс, і магчымасці. Усё залежыць ад чалавека: кожны бачыць тое, што жадае бачыць. Мы для сябе вызначылі гэты час, як час новых магчымасцей і па-максімуму зробім усё, каб яны былі рэалізаваны.

Калі Вы заўважылі недакладнасць, калі ласка, выдзеліце яе і націсніце Ctrl+Enter