Услуги:

Операции по вкладам и счетам физических лиц

Обслуживание юридических лиц и индивидуальных предпринимателей

Прием платежей

Предоставление страховых услуг

Валютно-обменные операции

Операции с платежными карточками

Операции с ценными бумагами

Переводы

Операции с монетами

Операции с лотерейными билетами

Банковское хранение

Кредитные операции физических лиц

Операции с коммерческими чеками

Другие операции

Вярнуцца на старонку

Выберите интересующий Вас вклад и нажмите кнопку «Подробнее»

Рэкламная гульня «Час адпачываць з БЕЛКАРТ!»

Рэкламная гульня «Час адпачываць з БЕЛКАРТ!»

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб #настарт

Клуб #настарт

Клуб «Аксаміт»

Клуб «Аксаміт»

КАРТКА MASTERCARD ААТ «ААБ БЕЛАРУСБАНК» ДОРЫЦЬ МЕСЯЦ ПАДПІСКІ АД MEGOGO!

КАРТКА MASTERCARD ААТ «ААБ БЕЛАРУСБАНК» ДОРЫЦЬ МЕСЯЦ ПАДПІСКІ АД MEGOGO!

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

  • Перавагі VIP-абслугоўвання

    Перавагі VIP-абслугоўвання

    Канфідэнцыяльнасць, індывідуальны падыход і высокі ўзровень зручнасці абслугоўвання

  • Прэміяльныя карты

    Прэміяльныя карты

    Карткі з унікальнымі магчымасцямі для кліентаў, якія часта падарожнічаюць, цэняць камфорт і высокі ўзровень сэрвісу

  • Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне – спалучэнне высокай даходнасці ад інвесціравання сродкаў на рынку каштоўных папер

  • Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя дэпазітныя сейфы для захоўвання дакументаў і каштоўнасцей – гэта адзін з самых бяспечных і зручных для Вас спосабаў захоўвання каштоўнасцей

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Гандлёвае фінансаванне

Гандлёвае фінансаванне

  • Філіяльная
    сетка
  • Інтэрнэт-
    банкінг
  • М-банкінг
  • Кліент-банк
    (WEB)
  • Анлайн заяўкi,
    даведнік
    па паслугах
  • 147

Аблігацыі выходзяць у сеціва

12.07.2016

Лукашенко М.В«Беларусбанк» распрацаваў якасна новы для нашай краіны прадукт — бездакументарныя аблігацыі, якія можна набыць праз Інтэрнэт-­банкінг (Інтэрнэт-­аблігацыі). Упершыню кліенты атрымаюць магчымасць, не выходзячы з дому, у рэжыме 24/7/365 інвесціраваць грашовыя сродкі ў надзейны банкаўскі інструмент без камісій і наведвання банка.

Пра тое, чым яшчэ можа быць цікавы кліентам новы прадукт, расказвае дырэктар дэпартамента інвестыцый і каштоўных папер Маргарыта ЛУКАШЭНКА.

 

— Маргарыта Уладзіміраўна, беларускі рынак каштоўных папер даволі кансерватыўны. Чым прадыктавана рашэнне распрацаваць новы прадукт?

— Сапраўды, рынак каштоўных папер адрозніваецца высокай ступенню інертнасці ў частцы ўкаранення новых тэхналогій. Напрыклад, у адносінах да такога папулярнага інструмента фондавага рынку, як аблігацыі, у банкаў існуе «традыцыя»: для фізічных асоб яны эмітуюцца ў асноўным у дакументарнай форме, а для юрыдычных асоб — у бездакументарнай. Дакументарная тэхналогія эмісіі аблігацый для насельніцтва атрымала шырокае распаўсюджанне ў банкаўскім асяроддзі яшчэ з 2004 года, калі «Беларусбанк» першым з банкаў прапанаваў рынку гэты інструмент прыцягнення грашовых сродкаў фізічных асоб. Гэта і зразумела: спецыяльны бланк аблігацыі з мноствам ступеняў абароны, які можна ўзяць у рукі, выклікаў давер і пачуццё надзейнасці.

Але мяняюцца часы, а з імі і псіхалогія кліентаў, у якіх ужо сфарміравалася звычка не толькі да безнаяўных, але і віртуальных грошай. Таму настаў момант відазмяніць і такі папулярны ў насельніцтва інструмент інвесціравання, як аблігацыя.

 

— Чым бездакументарныя аблігацыі прынцыпова адрозніваюцца ад дакументарных?

— Як зразумела ўжо з іх назвы, такія аблігацыі існуюць не ў фізічнай (папяровай) форме, а ў выглядзе запісаў на рахунках (па аналогіі з безнаяўнымі грашыма). Гэтыя персаніфікаваныя рахункі, на якіх улічваюцца не грошы, а бездакументарныя каштоўныя паперы, называюцца рахункамі «дэпо» і вядуцца спецыялізаванымі арганізацыямі, якія маюць адпаведную ліцэнзію, — дэпазітарыямі.

Такім чынам, продаж бездакументарнай аблігацыі заключаецца не ў фізічнай перадачы папяровай аблігацыі кліенту, а ў залічэнні яе ў электронным выглядзе на яго рахунак «дэпо». Факт валодання кліентам аблігацыяй пацвярджаецца выпіскай па рахунку «дэпо», якая выдаецца дэпазітарыем.

Бездакументарная форма ў параўнанні з папяровай мае адну бясспрэчную перавагу: такую аблігацыю немагчыма згубіць ці страціць у выніку крадзяжу, што перыядычна здараецца з нашымі кліентамі — уладальнікамі дакументарных аблігацый.

 

Ці выпускаў хто-небудзь з беларускіх субектаў гаспадарання бездакументарныя аблігацыі для насельніцтва?

— Адным з першых эмітэнтаў, прапанаваўшых насельніцтву падобныя аблігацыі, стала Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь. З сярэдзіны 2015 года ў размяшчэнні пастаянна знаходзіцца некалькі выпускаў дзяржаўных бездакументарных аблігацый.

 

Як кліенты ўспрынялі іх?

— У цэлым — добра. Прыватных інвестараў вабяць стаўкі, устаноўленыя па дзяржаўных аблігацыях, аднак нязвыклымі пакуль з’яўляюцца некаторыя асаблівасці бездакументарных аблігацый і біржавых здзелак з імі: у прыватнасці, неабходнасць выплаты дадатковых камісій біржавому брокеру і дэпазітарыю.

Аднак нельга сказаць, што гэтыя асаблівасці знізілі цікавасць грамадскасці да гэтага інструменту — дзяржаўныя бездакументарныя аблігацыі размяшчаюцца даволі добра. Хоць, канешне, многае залежыць ад даверу грамадзян да эмітэнта аблігацый.

 

Якія прыярытэты паўплывалі на распрацоўку банкам уласнага прадукта (Інтэрнэтаблігацый)?

— «Беларусбанк» на добрым уліку ў інвестараў. І мы імкнёмся не толькі апраўдваць іх чаканні, але і ў некаторым сэнсе апярэджваць жаданні. Ствараючы новы прадукт і тэхналогію яго продажу, мы стараліся выключыць недахопы, якія ўласцівы дзяржаўным бездакументарным аблігацыям, і максімальна спрасціць для кліента працэс заключэння здзелкі.

Без сумненняў, на дадзены момант Інтэрнэт-аблігацыі ў гэтым плане — самы перадавы прадукт.

 

Якія асноўныя перавагі Інтэрнэт-аблігацый «Беларусбанка»?

— Банк распрацаваў абсалютна новую дыстанцыйную тэхналогію продажу бездакументарных аблігацый, якая не патрабуе ад кліента наведвання банка і выплаты камісій. Працэс арганізаваны такім чынам, каб забяспечыць кліентам сэрвіс, які дазваляе не толькі дыстанцыйна набыць бездакументарныя аблігацыі «Беларусбанка», але і ўбачыць іх на сваім рахунку «дэпо» прама ў сістэме «Інтэрнэт-­банкінг». Для гэтага дэпазітарый банка без прысутнасці кліента забяспечыць адкрыццё рахунку «дэпо» і залічэнне на яго набытых аблігацый. Усе названыя аперацыі ажыццяўляюцца бясплатна.

Купіць Інтэрнэт-­аблігацыі зможа любы жадаючы. Для гэтага дастаткова падключыць паслугу Інтэрнэт-­банкінг для сваёй плацежнай карты «Беларусбанка», што таксама можна зрабіць дыстанцыйна на сайце www.ibank.asb.by.

Улічваючы тэндэнцыю попыту на аблігацыйным рынку, першымі да размяшчэння праз сістэму «Інтэрнэт-­банкінг» банк прапануе Інтэрнэт-аблігацыі, намініраваныя ў доларах ЗША. Прычым хачу звярнуць увагу, што для іх набыцця не абавязкова быць уладальнікам валютнай плацежнай карты банка — аплаціць валютныя Інтэрнэт-аблігацыі можна і з карты ў беларускіх рублях.

 

Што можна сказаць пра даступнасць новага прадукту для рознічных інвестараў? Напрыклад, наміналы бездакументарных аблігацый Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, якія размяшчаюцца ў цяперашні час, складаюць 1000 і 5000 долараў ЗША.

— Для дэбютнага выпуску Інтэрнэт-аблігацый «Беларусбанка» выбраны намінал, максімальна зручны і даступны для ўсіх катэгорый прыватных інвестараў — усяго 100 долараў ЗША. Гэта значна менш нават за мінімальныя наміналы дакументарных аблігацый самаго банка. Знізіць парог інвесціравання ў гэтым праекце банку дазволіла бездакументарная форма Інтэрнэт­аблігацый і практычна «бязлюдная» тэхналогія іх продажу.

 

— Па якой цане будуць прадавацца Інтэрнэт-аблігацыі?

— Хацелася б звярнуць увагу яшчэ на адну асаблівасць аблігацый у бездакументарнай форме: як правіла, іх продаж кліентам, у адрозненні ад папяровых аблігацый, ажыццяўляецца не па намінале, а па цане, роўнай бягучай вартасці аблігацыі. Бягучая вартасць — гэта сума наміналу аблігацыі і накопленага па ёй даходу на дзень ажыццяўлення здзелкі. Гэта значыць кожны дзень Інтэрнэт-аблігацыя становіцца даражэйшай на суму працэнтаў, «накапіўшыхся» за папярэдні дзень. Пры гэтым у дзень выплаты даходу ўсе ўладальнікі Інтэрнэт-­аблігацый атрымаюць аднолькавую суму даходу на адну аблігацыю па стаўцы, вызначанай у Праспекце эмісіі аблігацый, за ўвесь мінулы працэнтны перыяд.

 

Як будзе ажыццяўляцца выплата працэнтнага даходу па іх?

— Умовы выплаты даходу па Інтэрнэт-аблігацыях стандартныя — 1 раз у 3 месяцы. Пры гэтым сам працэс атрымання даходу не патрабуе ад кліентаў ніякіх фізічных дзеянняў — у дзень выплаты банк самастойна залічыць належную кліенту суму на пазначаны ім рахунак. Аналагічна будзе ажыццяўляцца і пагашэнне аблігацый.

Важна адзначыць, што новы прадукт, акрамя інвестыцыйнай прывабнасці, валодае яшчэ адной немалаважнай перавагай — ён эканоміць асабісты час кліента, а гэта, як вядома, таксама грошы.

 

— На якіх кліентаў разлічаны гэты прадукт банка?

— Перш за ўсё, на тых, хто не любіць губляць час на наведванне банка і стаяць у чэргах. Як правіла, такія кліенты адначасова з’яўляюцца і найбольш фінансава актыўнай часткай насельніцтва, так што мы прагназуем паступальны рост папулярнасці Інтэрнэт-аблігацый.

 

— Маргарыта Уладзіміраўна, а вы самі плануеце купіць Інтэрнэт-аблігацыі банка?

— Канешне. Немагчыма адэкватна судзіць пра якасць новай тэхналогіі, пакуль не паспрабуеш яе на сабе. І, акрамя таго, гэта сапраўды інвестыцыйна прывабны прадукт.

 

Калі Вы заўважылі недакладнасць, калі ласка, выдзеліце яе і націсніце Ctrl+Enter
/ / / Аблігацыі выходзяць у сеціва