Услуги:

Операции по вкладам и счетам физических лиц

Обслуживание юридических лиц и индивидуальных предпринимателей

Прием платежей

Предоставление страховых услуг

Валютно-обменные операции

Операции с платежными карточками

Операции с ценными бумагами

Переводы

Операции с монетами

Операции с лотерейными билетами

Банковское хранение

Кредитные операции физических лиц

Операции с коммерческими чеками

Другие операции

Вярнуцца на старонку

Выберите интересующий Вас вклад и нажмите кнопку «Подробнее»

Рэкламная гульня «Час адпачываць з БЕЛКАРТ!»

Рэкламная гульня «Час адпачываць з БЕЛКАРТ!»

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб #настарт

Клуб #настарт

Клуб «Аксаміт»

Клуб «Аксаміт»

КАРТКА MASTERCARD ААТ «ААБ БЕЛАРУСБАНК» ДОРЫЦЬ МЕСЯЦ ПАДПІСКІ АД MEGOGO!

КАРТКА MASTERCARD ААТ «ААБ БЕЛАРУСБАНК» ДОРЫЦЬ МЕСЯЦ ПАДПІСКІ АД MEGOGO!

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

  • Перавагі VIP-абслугоўвання

    Перавагі VIP-абслугоўвання

    Канфідэнцыяльнасць, індывідуальны падыход і высокі ўзровень зручнасці абслугоўвання

  • Прэміяльныя карты

    Прэміяльныя карты

    Карткі з унікальнымі магчымасцямі для кліентаў, якія часта падарожнічаюць, цэняць камфорт і высокі ўзровень сэрвісу

  • Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне – спалучэнне высокай даходнасці ад інвесціравання сродкаў на рынку каштоўных папер

  • Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя дэпазітныя сейфы для захоўвання дакументаў і каштоўнасцей – гэта адзін з самых бяспечных і зручных для Вас спосабаў захоўвання каштоўнасцей

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Гандлёвае фінансаванне

Гандлёвае фінансаванне

  • Філіяльная
    сетка
  • Інтэрнэт-
    банкінг
  • М-банкінг
  • Кліент-банк
    (WEB)
  • Анлайн заяўкi,
    даведнік
    па паслугах
  • 147

Германія: Ordnung muss sein*

06.07.2016

Германия

Можна жартаваць над скупасцю французаў і марнатраўствам італьянцаў, практычнасцю немцаў і беражлівасцю яўрэяў, але пры ўдумлівым падыходзе ў любога народа можна знайсці шэраг карысных фінансавых традыцый.

Сваімі думкамі пра грашовую культуру Германіі дзеліцца кіраўнік прадстаўніцтва ААТ «ААБ Беларусбанк» у ФРГ Мікалай Вавохін і Сяргей Гірач, намеснік начальніка ўпраўлення гандлёвага і структурнага фінансавання дэпартамента міжнароднага бізнесу, які больш за 5 гадоў працаваў намеснікам кіраўніка прадстаўніцтва, а да гэтага — саветнікам па гандлёва­эканамічных пытаннях у Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Германіі.

Ва ўсіх на слыху прымаўка «Што рускаму добра, то немцу — смерць». Няўжо мы сапраўды так адрозніваемся?

Мікалай Вавохін: — Адрозненні ў ментальнасці — ключавыя фактары, можна сказаць, тэктанічных змяненняў, якія адбываюцца зараз у Еўропе.

Прыведзеная прымаўка вобразна і даходліва тлумачыць значнасць непадобнасці ў вобразе мыслення, культурных асаблівасцях, каштоўнасных арыентацыях двух народаў. Асабіста мне для разумення нацыянальнага менталітэту шмат дае ўважлівае назіранне з ілюмінатара самалёта за сельскагаспадарчымі палямі, жылымі і прамысловымі будынкамі ў той ці іншай краіне. Адрозненні, скажам, паміж Германіяй, Польшчай і Беларуссю відавочныя нават без лініі мяжы.

Аднак трэба адзначыць, што адрозненні ў вядзенні бізнесу, рэгулюемым падобнымі або ідэнтычнымі нормамі, становяцца ўсё менш значнымі. Асабліва ў банкаўскім сектары, дзе мы размаўляем на агульнай мове банкаўскай справы.

Яшчэ адна істотная рэмарка: Германія — вялікая краіна з прыкметнымі адрозненнямі нават унутры карэннага насельніцтва, не кажучы пра шматнацыянальнае асяроддзе. Напрыклад, у Франкфурце доля некарэннага насельніцтва, па некаторых крыніцах, дасягнула 67%. Магчыма, гэта абсалютны еўрапейскі рэкорд.

І хаця надалей мы будзем гаварыць пра найбольш тыповыя для Германіі традыцыі, трэба браць пад увагу ўсю разнастайнасць культур.

Сяргей Гірач: — Нямецкая нацыя адрозніваецца ад іншых так званым «сінтэтычным» складам розуму. Гэта выразна праяўляецца ў мове, якую лінгвісты і называюць сінтэтычнай, але гэта пакінем на водкуп спецыялістам у сферы агульнага мовазнаўства. На самой справе класічныя немцы па жыцці праяўляюць цярплівасць, працавістасць і добрасумленнасць. Канешне, у вытанчаным мастацкім гусце і гастраноміі яны некалькі саступаюць тым жа французам ці італьянцам. Затое нямецкае свядомасць больш рацыянальная і ўпарадкаваная.

— Самы распаўсюджаны «нямецкі» стэрэатып датычыцца любові да парадку. Ці працуе ён у дачыненні да грошай?

М.В.: — Любоў да парадку ў цэлым і развітая сістэма яго забеспячэння, асабліва ў дачыненні да грошай, — мабыць, самая характэрная рыса жыхароў гэтай краіны. Таму якасць краіны як пазычальніка — самая высокая ў Еўропе. Германскай дзяржаве інвестары давяраюць свае грошы фактычна пад нулявую стаўку.

У выніку гэта асаблівасць нацыянальнага менталітэту прыносіць добры прыбытак, што варта пераймання і ўкаранення ў любой краіне.

Пра нямецкую любоў да эканоміі таксама вядома нямала прымавак і прыказак. Ці справядлівыя яны?

М.В.: — У вельмі вялікай ступені — так. Пры гэтым эканомія для немцаў з’яўляецца не «габсэкаўскай» самамэтай, а спосабам, які дазваляе накапіць патрабуемыя рэсурсы пад прыярытэтныя патрэбы (якаснае жыллё, адпачынак, медыцынскае абслугоўванне і, канешне, аўтамабіль).

С.Г.: — Часта мае нямецкія сябры, якіх нямала яшчэ з часоў студэнцтва, прычым гэта людзі самых розных прафесій і захапленняў, паўтаралі: «Я не прагны, я эканомны. Парадак у доме — першы крок на шляху да эканоміі».

Немцы любяць разважаць пра гэта. Не выпадкова дзеяслоў «sparen» (з ням. «эканоміць») — адзін з самых агульнаўжывальных.

І ў апошні час, па сканчэнні чвэрці стагоддзя пасля падзення Берлінскай сцяны, сталі часцей жартаваць над сваёй залішняй беражлівасцю. Але зразумейце, эканоміць — гэта не значыць быць прагным. Гэта значыць быць эканомным у такой ступені, што ў вас многае ёсць і вы ў цэлым усім задаволены, можаце сабе многае дазволіць.

У сярэдзіне 90-­х гадоў, ажыццяўляючы прыватную паездку па Германіі, я жыў у сям’і. І міжволі звярнуў увагу, што на дзвярах у пакой аднаго з дзяцей — падлетка гадоў дванаццаці — была прымацавана шыльдачка: «Я эканомлю энергію» (IchbinEnergiesparer). Тады ён падаўся мне дзіўным малым, калі не сказаць больш. І павінны былі прайсці гады, каб зразумець сэнс гэтай, здавалася б, простай фразы, з праекцыяй на тое, што гаворка ішла не толькі і не столькі пра паказчыкі лічыльніка.

Якія яшчэ асаблівасці менталітэту нацыіансерватызм, педантычнасць, боязь рызыкі, дысцыплінаванасць, любоў да стараннага планавання і г.д.) уплываюць на адносіны да грошай?

 

(Заканчэнне інтэрв’ю ў часопісе «PRO Беларусбанк» № 2,

//belarusbank.by/site_ru/31676/Belarusbank_sait.pdf)

Калі Вы заўважылі недакладнасць, калі ласка, выдзеліце яе і націсніце Ctrl+Enter