Услуги:

Операции по вкладам и счетам физических лиц

Обслуживание юридических лиц и индивидуальных предпринимателей

Прием платежей

Предоставление страховых услуг

Валютно-обменные операции

Операции с платежными карточками

Операции с ценными бумагами

Переводы

Операции с монетами

Операции с лотерейными билетами

Банковское хранение

Кредитные операции физических лиц

Операции с коммерческими чеками

Другие операции

Вярнуцца на старонку

Выберите интересующий Вас вклад и нажмите кнопку «Подробнее»

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб #настарт

Клуб #настарт

Клуб «Аксаміт»

Клуб «Аксаміт»

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

  • Перавагі VIP-абслугоўвання

    Перавагі VIP-абслугоўвання

    Канфідэнцыяльнасць, індывідуальны падыход і высокі ўзровень зручнасці абслугоўвання

  • Прэміяльныя карты

    Прэміяльныя карты

    Карткі з унікальнымі магчымасцямі для кліентаў, якія часта падарожнічаюць, цэняць камфорт і высокі ўзровень сэрвісу

  • Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне – спалучэнне высокай даходнасці ад інвесціравання сродкаў на рынку каштоўных папер

  • Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя дэпазітныя сейфы для захоўвання дакументаў і каштоўнасцей – гэта адзін з самых бяспечных і зручных для Вас спосабаў захоўвання каштоўнасцей

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Гандлёвае фінансаванне

Гандлёвае фінансаванне

  • Філіяльная
    сетка
  • Інтэрнэт-
    банкінг
  • М-банкінг
  • Кліент-банк
    (WEB)
  • Анлайн заяўкi,
    даведнік
    па паслугах
  • 147

Нюансы дэнамінацыі

22.06.2016

У выніку будучай дэнамінацыі Беларусь перастае быць краінай «мільянераў».

З 1 ліпеня 2016 года будзе здзейснена замена грашовых знакаў узору 2000 года, якія знаходзяцца ў абарачэнні, на грашовыя знакі ўзору 2009 года ў суадносінах 1:10 000.

Калі гаварыць прасцей, сыйдуць чатыры нулі. Новыя банкноты выкананы ў сучасным дызайне з узмоцненымі ступенямі абароны. Да ўсяго, з’явяцца манеты, якіх у сучаснай Беларусі не было з часоў набыцця суверэнітэту.

Нягледзячы на тое, што дэнамінацыя – гэта, па сутнасці, тэхнічная працэдура, якая не аказвае ўплыву на пакупніцкую здольнасць грошай, пытанні ўзнікаюць. На найбольш часта задаваемыя ветліва пагадзіўся адказаць дырэктар дэпартамента па рабоце з каштоўнасцямі Іван МехАвІч.

 

 - Іван Валянцінавіч, якое Ваша стаўленне да дэнамінацыі?

- Вельмі пазітыўнае. Дэнамінацыя – гэта змяненне намінальнай вартасці грашовых знакаў, каб спрасціць разлікі ў краіне. Звычайна да дэнамінацыі звяртаюцца краіны пасля перыяду магутнай інфляцыі.

Неабходнасць правядзення дэнамінацыі ў Беларусі наспела ўжо вельмі даўно – беларускі рубель у апошнія гады ўваходзіў у спіс самых слабых сусветных валют. Курс долара на ўзроўні 20 000 рублёў – гэта ненармальна, гэтак жа сама, як ненармальна атрымліваць зарплату, якая лічыцца мільёнамі, або купляць кватэру, якая каштуе мільярд. Пагадзіцеся, дзіўна, калі нават самы бедны жыхар краіны з’яўляецца мільянерам.

Галоўным станоўчым эфектам ад дэнамінацыі стане, напэўна, зручнасць у разліках. Цэны нарэшце можна будзе вымяраць у рублях. Як у нас цяпер? Вось сайт з аб’явамі, вось машына, якую вы жадаеце купіць. Цана – некалькі мільёнаў ці нават мільярдаў. Каб зразумець, трэба ўважліва палічыць нулі. Потым узяць калькулятар, які змяшчае ў радок уводу не менш чым 10 сімвалаў, і перавесці суму ў долары. Таму што цана ў рублях зусім незразумелая. 500 мільёнаў – гэта ўвогуле колькі? Для такой машыны гэта многа ці мала? 

Адсюль плаўна вынікае найважнейшы станоўчы эфект ад дэнамінацыі для эканомікі: дэдаларызацыя нарэшце пачынае адбывацца не толькі на паперках за подпісамі чыноўнікаў, але і ў галовах у людзей. 

 

- Меркаванні эканамістаў адносна своечасовасці правядзення дэнамінацыі разыйшліся. Хацелася б пачуць Вашы думкі на гэты конт.

- Да дэнамінацыі краіна падступалася даўно, як вядома, грошы былі надрукаваны ў 2009 годзе.  Урад расцаніў бягучы момант як спрыяльны. На працягу 2015 года ў Рэспубліцы Беларусь склаліся станоўчыя ўмовы для правядзення дэнамінацыі. Скарацілася грашовая эмісія, паменшыўся аб’ём крэдытавання банкамі недастаткова эфектыўных дзяржаўных праграм, намецілася тэндэнцыя да зніжэння спажывецкіх цэн.

Упэўнены, што ўсе мы адчуем на сабе толькі станоўчыя наступствы ад рашэння, прынятага кіраўніцтвам краіны, бо ў комплексе мер па правядзенні дэнамінацыі прадугледжваецца таксама ўзмацненне супрацьдзеяння інфляцыі.

На нацыянальную эканоміку, у цэлым, дэнамінацыя грашовай адзінкі ніяк не паўплывае. Хіба што, можа стаць дадатковым фактарам зніжэння інфляцыйных чаканняў усіх суб’ектаў эканамічных адносін і павышэння даверу да нацыянальнай грашовай адзінкі.

 

- Што трэба ведаць пра новыя грашовыя знакі? Як вызначыць іх сапраўднасць?

- Пра гэта ўжо шмат пісалася і гаварылася. І, тым не менш, не лішнім будзе паўтарыць. Такім чынам, у абарачэнне будуць уведзены новыя грашовыя знакі ўзору  2009 года, а іменна сем наміналаў банкнот: 5, 10, 20, 50, 100, 200 і 500 рублёў і восем наміналаў манет: 1, 2, 5, 10, 20 і 50 капеек, а таксама манеты наміналам 1 і 2 рублі.

Агульная канцэпцыя дызайну новага банкнотнага раду адпавядае дэвізу «Мая краіна – Беларусь». Кожная банкнота прысвечана адной з абласцей Беларусі і г. Мінску.

Ведаеце, трымаючы ў руках гэтыя грошы, напаўняюся пачуццём гонару за сваю краіну, незалежную дзяржаву, якая мае ўласную нацыянальную валюту. Наш лёс, наш дабрабыт – у нашых руках.

Азнаёміцца з асноўнымі прыкметамі сапраўднасці і апісаннем грашовых знакаў узору 2009 года вы можаце на карпаратыўным сайце «Беларусбанка» ў рубрыцы «Дэнамінацыя», на сайце Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і, канешне ж,  ва ўсіх нашых структурных падраздзяленнях.

 

- На працягу якога часу старыя і новыя грашовыя знакі будуць знаходзіцца ў паралельным абарачэнні?

- З 1 ліпеня па 31 снежня 2016 года ўключна банкноты ўзору 2000 года, а таксама банкноты і манеты ўзору 2009 года ў суадносінах 1:10000 будуць знаходзіцца ў паралельным абарачэнні і з’яўляцца абавязковымі да прыёму пры ажыццяўленні ўсіх відаў плацяжоў усімі суб’ектамі. Да прыкладу, можна будзе разлічвацца адначасова двума відамі купюр пры ажыццяўленні плацяжу, а суму ў 10 рублёў разбіць на 5 рублёў і 50 000 рублёў.

Так што, спяшацца і хвалявацца з абменам грошай няма ніякай неабходнасці. На ўсё даецца паўгода часу.

 

- Якім чынам можна абмяняць грошы ў банку? Што для гэтага неабходна?

- Неабходна прыйсці ў банк пасля 1 ліпеня з грашовай наяўнасцю ўзору 2000 года і ў касе абмяняць на грашовыя знакі ўзору 2009 года. У выпадку абмену сумы, роўнай або перавышаючай 1000 базавых велічыняў (на сённяшні дзень гэта 210 мільёнаў рублёў), неабходна прад’явіць пашпарт. Для зручнасці кліентаў у вялікіх аддзяленнях банка плануем адкрыць асобныя касы, якія будуць толькі мяняць старыя грошы на новыя.

 

- А як варта паступаць з укладамі?

- Прыходзіць у банк для пераафармлення ўкладу няма неабходнасці. Пералік грошай будзе здзейснены  банкам аўтаматычна па стане на 1 ліпеня 2016 года ў суадносінах 10 000 беларускіх рублёў у грашовых знаках узору 2000 года да 1 беларускага рубля ў грашовых знаках узору 2009 года.

 

- Ці трэба заключаць дадатковае пагадненне да дзеючага крэдытнага дагавору ў сувязі з дэнамінацыяй?

- У сувязі з дэнамінацыяй ад кліента не патрабуецца ніякага ўдзелу: не трэба наведваць установу банка, пісаць якую-небудзь заяўку або заключаць дадатковае пагадненне да крэдытнага дагавору. Банк у аўтаматычным рэжыме зменіць намінальную вартасць грошай на рахунках кліента  ў суадносінах 1:10 000.

Магу толькі нагадаць, што ў сувязі з правядзеннем дэнамінацыі,  часова з  1900 30 чэрвеня да 2400 3 ліпеня будуць  недаступны аперацыі пагашэння крэдытаў фізічным асобам: у аддзяленнях банка,  у каналах дыстанцыйнага абслугоўвання (Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг, інфакіёск). Таму плацяжы па крэдытах варта ажыццявіць загадзя.

 

- Некаторыя беларусы ўпэўнены, што правядзенне дэнамінацыі сур’ёзна адлюструецца на курсе рубля, і лічаць, што неабходна здымаць грошы з укладаў у нацыянальнай валюце. Ці згодны Вы з гэтым меркаваннем або аспрэчыце?

- Беларускі рубель пасля ўвядзення з 1 чэрвеня 2015 года новага механізму фарміравання валютнага курса стаў больш прадказальным. Дынаміка змянення курса нацыянальнай валюты падначальваецца рыначным заканамернасцям, курс стаў больш стабільным.

Станоўчую ролю ў гэтым адыграў той фактар, што з пачатку 2015 года аб’ём наяўных грошай у абарачэнні павялічыўся толькі на 8,83%. Адбылося гэта часткова ў сілу таго, што Нацыянальны банк Беларусі прыняў прынцыповае рашэнне аб адмове ад падтрымкі курса нацыянальнай валюты і перайшоў да рэгулявання ўзроўню інфляцыі ў рэспубліцы. На сённяшні дзень, зыходзячы з разліку, заснаванага на афіцыйным індэксе спажывецкіх цэн, штомесячна публікуемым Нацыянальным статыстычным камітэтам Рэспублікі Беларусь, інфляцыя паступова зніжаецца.

Падзенне эканомікі, якое назіралася ў першай палове 2015 года, спынілася, і зараз дынаміка развіцця эканамічнай сітуацыі такая, што можна гаварыць аб некаторым аднаўленні. Таму і няма падстаў чакаць паслаблення беларускага рубля або павышэння ўзроўню спажывецкіх цэн.

 

- Ці будуць працаваць карткі ў дзень дэнамінацыі?

- Разлікі кліентаў з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак 1 ліпеня будуць ажыццяўляцца ў звычайным рэжыме. Аперацыі будуць праводзіцца ў дэнамініраваных сумах.

 

- Беларусы не раз сутыкаліся з рознымі фінансавымі ўзрушэннямі і насцярожана ўспрынялі навіну аб дэнамінацыі. Ці ёсць напярэдадні гэтага мерапрыемства павышаны попыт на валюту?

- Попыт на замежную валюту чакаецца, аднак перыяд павышанага попыту будзе непрацяглым, але яго варта чакаць. Тым не менш, магчымасці насельніцтва яўна не бясконцыя, таму ў параўнанні з уздзеяннем сезонных фактараў дэльта попыту будзе нязначнай.

Было б неразумна рэкамендаваць запасацца замежнай валютай, каб да 1 ліпеня 2016 года падыйсці ў поўным узбраенні. Найлепшы вынік могуць паказаць банкаўскія дэпазіты ў беларускіх рублях, паколькі ўсе грашовыя сродкі, і на банкаўскіх рахунках у тым ліку, будуць пералічаны з каэфіцыентам дэнамінацыі.

 

- З якой дакладнасцю пасля дэнамінацыі (колькі лічбаў пасля дзесятковай кропкі) будуць разлічвацца курсы асноўных валют (USD, EUR, RUB)?

- З 1 ліпеня 2016 года значэнні афіцыйных курсаў беларускага рубля ў адносінах да замежных валют будуць устанаўлівацца з дакладнасцю да чатырох знакаў пасля коскі без абмежавання колькасці знакаў у цэлай частцы. Напрыклад, сённяшні курс 19 880 рублёў за долар, выглядаў бы як 1,9880 рубля за долар (1 рубель 99 капеек).

Пры гэтым у мэтах забеспячэння рэпрэзентатыўнасці для кожнай з замежных валют, да якой устанаўліваецца афіцыйны курс беларускага рубля, будзе ажыццяўляцца разлік колькасці адзінак замежнай валюты, за якую будзе ўстанаўлівацца афіцыйны курс пасля правядзення дэнамінацыі. Гэта колькасць адзінак замежнай валюты ў далейшым можа змяняцца пры значным змяненні курсаў замежных валют.

 

- Як будуць пісаць курсы ў абменніках? Таксама будзе стары і новы? І як будзе акругляцца афіцыйны курс Нацбанка, па якіх правілах?

- Курсы валют будуць пазначаць у грашовых знаках як узору 2000 года, так і ўзору 2009 года на сайтах банкаў у інтэрнэце, на стэндзе абменнага пункта або касы. Стэнд павінен знаходзіцца ў даступным для агляду кліентаў месцы.

Пры гэтым на спецыяльным электронным табло банкі пазначаюць курсы валют толькі ў грашовых знаках узору 2009 года.

 

- Ці будуць перанастроены банкаматы на выдачу новых купюр і як яны будуць працаваць з 1 ліпеня 2016 года?

 - Банк плануе на працягу сутак 1 ліпеня загрузіць банкаматы банкнотамі ўзору 2009 года, так што ўсе нашы банкаматы, а іх у «Беларусбанку» 1 264, будуць настроены на выдачу  новых грошай. Пры гэтым кожны банкамат у абавязковым парадку будзе выдаваць банкноты наміналам 5 рублёў. А вось банкноты наміналам 200 і 500 рублёў у банкаматы грузіцца не будуць. Спадзяюсяя, што з пастаўленай задачай справімся паспяхова.

На карпаратыўным сайце банка вы зможаце бачыць падрабязную інфармацыю аб размяшчэнні банкаматаў і распарадку іх работы і наяўнасці ў іх банкнотаў новага ўзору.

Улічваючы, што для працэдуры перазагрузкі спатрэбіцца час, больш за сотню ўстройстваў не будуць функцыянаваць ужо 30 чэрвеня. Так што загадзя ад імя банка прашу прабачэння за прычыненыя нязручнасці.

 

- Як будзе ажыццяўляцца прыём наяўных грашовых сродкаў у інфакіёсках з функцыяй  cash-in з 1 ліпеня?

- У інфакіёсках будзе ажыццяўляцца прыём грашовых знакаў узору 2009 года і грашовых знакаў узору 2000 года з інфармаваннем кліента аб тым, якімі грашовымі знакамі ажыццяўляецца прыём, з пазначэннем агульнай сумы ў двух наміналах. А вось прыём манет у інфакіёсках з функцыяй  cash-in ажыццяўляцца не будзе.

 

- Ці будуць прымацца для аплаты памятныя манеты Нацыянальнага банка, выпушчаныя да дэнамінацыі, і па якім кошце?

- Памятныя і зліткавыя (інвестыцыйныя) манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам, падлягаюць прыёму па намінальнай вартасці пры ўсіх відах плацяжоў без абмежаванняў.

Такім чынам, выпушчаныя ў абарачэнне да дэнамінацыі памятныя манеты будуць прымацца па намінальнай вартасці, пазначанай на іх.

 

- Што, на Ваш погляд, у сувязі з пераходам на новыя грашовыя знакі можа выклікаць у насельніцтва найбольшую колькасць пытанняў?

- Асноўныя складанасці выклікае прывыканне да новага ўзроўню цэн з невялікімі лічбамі. Не для ўсіх новых грашовых знакаў існуюць суадносіны сярод сённяшніх. Напрыклад, 2 капейкі і 20 капеек, 50, 100, 200 і 500 рублёў. Нязвыкла, напэўна, будзе атрымліваць зарплату замест 5 000 000 толькі 500 рублёў. Таксама трэба будзе прывыкаць да манет, ды і ў кашальку для іх месца знайсці.

Але ўсе гэтыя складанасці будуць часовымі. Хутка ўсе прывыкнуць да новых грошай, а банкаўскія работнікі ўсяляк будуць дапамагаць людзям у павышэнні фінансавай граматнасці. Зручнага будзе нашмат больш. Лічбы будуць меншымі, істотна скароціцца і колькасць грашовых знакаў. Калі цяпер іх 600 мільёнаў, то стане 80 мільёнаў банкнотаў і 400 мільёнаў манет.

Адназначна, дэнамінацыя дасць станоўчы псіхалагічны эфект. Думаю, што ў выніку мы станем больш паважаць свае грошы, іх будзе прасцей лічыць. Замест так званых білетаў Нацыянальнага банка з’явяцца паўнавартасныя банкноты і манеты. У выніку мы прыйдзем да таго, што цэны ў сваёй краіне будзем вымяраць, супастаўляць у нацыянальнай валюце, як гэта робіцца ў краінах з моцнай эканомікай.

Калі Вы заўважылі недакладнасць, калі ласка, выдзеліце яе і націсніце Ctrl+Enter