Інтэрв'ю з кіраўніком
12.02.2016

Дзеля вашай бяспекі: не здымаць наяўныя грошы з картак за мяжой

Навіна ў тым, што Беларусбанк увёў часовыя абмежаванні на зняцце наяўных грашовых сродкаў з выкарыстаннем міжнародных плацежных карт банка ў замежных краінах, выклікала вялікі рэзананс. Чым выклікана гэта рашэнне? З гэтым пытаннем мы звярнуліся да выканаўчага дырэктара банка Наталлі Сакаловай.

- Павінна супакоіць чытачоў. Прымаючы гэта рашэнне, мы выразна разумелі, што людзі будуць шукаць нейкі падман. Павінна расчараваць усіх, хто гэту інфармацыю можа выкарыстаць як падставу, каб пасеяць паніку. З поўнай адказнасцю магу заявіць: ніякіх праблем з валютай у банка няма. Ёсць пытанні, якія ўзнікаюць у нашых кліентаў, калі яны раптам выяўляюць, што з іх карты без іх ведама былі зняты грошы. Ведаеце, сучасныя тэхналогіі ў руках людзей, не маючых трывалай маральнай асновы, у асобных выпадках выкарыстоўваюцца як прылада злачынства – несанкцыянаванае зняцце грошай. І менавіта ў краінах Паўднёва-Усходняй Азіі, напрыклад, В’етнам, Тайланд, Кітай, Індыя, дзе так любяць адпачываць нашы суайчыннікі, падобныя выпадкі маюць месца быць. Пагэтаму там уведзена забарона на зняцце сродкаў у банкаматах з выкарыстаннем плацежных карт, у выпадку калі аперацыя праходзіць са счытваннем інфармацыі з магнітнай паласы. На аперацыі са счытваннем даных з мікрапрацэсара абмежаванні не распаўсюджваюцца.

Абмежаванні не распаўсюджваюцца на безнаяўныя аперацыі аплаты ў арганізацыях гандлю і сэрвісу, інтэрнэт-магазінах, а таксама аперацыі зняцця наяўных непасрэдна ў банках.

- Але абмежаванні датычацца не толькі названных краін, але і  канкрэтных карт.

- Так, на ажыццяўленне аперацый зняцця наяўных у банкаматах з выкарыстаннем карт, аснашчаных толькі магнітнай паласой, часова ўведзена забарона ва ўсіх замежных краінах. Трэба сказаць, што гэта вельмі вузкі картачны сегмент. Колькасць такіх карт у нас не больш за 0,3% ад агульнай колькасці міжнародных картак. Але, падкрэслю, нават з выкарыстаннем іх можна праводзіць безнаяўныя аперацыі – аплачваць тавары і паслугі праз плацежныя тэрміналы. Наколькі я ведаю, у Японіі тэрміналы ўстаноўлены ў любым сувенірным кіёску. Так што інтарэсы нашых кліентаў ніяк не будуць ушчэмлены. Заўважу, што іншыя беларускія банкі ўвялі забарону і на безнаяўныя аперацыі.

- Чаму ЗША трапілі ў гэты спіс?

- З гэтай жа прычыны. За 2015 год па картках банка зафіксаваны 34 махлярскія аперацыі на тэрыторыі ЗША. Таму лімітавалі нават аперацыі аплаты на АЗС на тэрыторыі ЗША. Справа ў тым, што на штатаўскія банкі не распаўсюджваюцца правілы міжнародных плацежных сістэм у частцы пераносу фінансавай адказнасці, калі банк не забяспечыў правядзенне аперацыі па плацежнай картцы са счытваннем мікрапрацэсара (чыпа). Уласна, як і на банкі ўсіх пералічаных вышэй краін. Тэрмін пераносу фінансавай адказнасці вызначаны менавіта Visa і MasterCard. Гэта кастрычнік 2017 года.

- І ў той жа часці ёсць шанс адмяніць забарону?

- Пры неабходнасці забарона на ажыццяўленне аперацый зняцця наяўных грашовых сродкаў у банкаматах можа быць знята на перыяд знаходжання трымальніка карткіў гэтых краінах. Пры гэтым зняцце наяўных будзе магчыма на суму не больш чым $150 у эквіваленце на працягу 24 гадзін. Для гэтага неабходна загадзя звярнуцца з пісьмовай заявай ва ўстанову банка, у якой адкрыты рахунакі была выдадзена картка.

- А калі чалавек ужо знаходзіцца ў адной з гэтых краін?

- Тады яму прыдзецца абмежавацца толькі безнаяўнымі пакупкамі, якія можна ажыццяўляць без абмежаванняў, або зняць грашовыя сродкі ў пункце выдачы наяўных грошай у любым банку. Мяркую, што людзі, якія знаходзяцца ў краінах далёкага замежжа, ведаюць, што расплачвацца наяўнымі грашыма, асабліва калі размова ідзе пра буйныя купюры, гэта факт, які выклікае падазрэнне аб празрыстасці вашых даходаў.

- Чаму прыпынілі абслугоўванне карт на тэрыторыі Крыма?

- Гэта рашэнне міжнародных плацежных сістэм Visa і MasterCard.