Здаровы прагматызм

«Беларусбанк» рэалізоўвае амбіцыйную стратэгію

У Сцівена Ковіў «7 навыках высокаэфектыўных людзей», прызнанай адной з самых уплывовых кніг па бізнесе ў свеце, адзін з навыкаў гучыць так: «Пачынайце, уяўляючы канчатковую мэту». Адыходзячы год «Беларусбанк» пачаў з прыняцця новай стратэгіі на 2015—2017 гады: развіццё розніцы, карпаратыўнага і міжнароднага бізнес-напрамкаў, стаўка на малы і сярэдні бізнес і тэхналагічны прарыў. Аб трохгадовым стратэгічным плане банка, ключавых прыярытэтах і аб тым, што ўжо зроблена, часопісу «PRO Беларусбанк» расказаў Старшыня Праўлення Сяргей ПІСАРЫК.

Pisarik

 — Сяргей Паўлавіч, новы праграмны дакумент «Беларусбанка» прыйшоў на змену папярэдняй стратэгіі, якая ахоплівала перыяд з 2011 па 2015 год. Ці ўсе яе праграмныя пункты ўдалося выканаць на  ўсе 100%?

 — Стратэгія развіцця — гэта своеасаблівы «компас», у адпаведнасці з якім мы ставім перад сабой пэўныя мэты, для паспяховай рэалізацыі якіх проста неабходны канкрэтны, структураваны план дзеянняў. Але на шляху да гэтай мэты абавязкова ўзнікнуць адхіленні ад плана. Знешнія і ўнутраныя фактары будуць гэтаму садзейнічаць. Я не ведаю ніводнага стратэгічнага плана, які быў бы рэалізаваны стопрацэнтна. Гэта, хутчэй, з вобласці фантастыкі.

За чатыры гады, на працягу якіх дзейнічала папярэдняя стратэгія, асноўныя яе мэтавыя арыенціры мы выканалі, як у частцы атрымання прыбытку і ўмацавання рыначных пазіцый, так і ў частцы якасных пераўтварэнняў на асноўных бізнес-сегментах.

—  Якія ключавыя прыярытэты ўключае ў сябе дзеючая стратэгія «Беларусбанка»?

— Палітыка развіцця асноўных бізнес-напрамкаў у цэлым будзе будавацца на дэвізе сучаснага банкаўскага сэрвісу – прапаноўваць кліентам патрэбны прадукт у патрэбны момант. Фінансавая галіна не можа не мяняцца. А бесперапынны прагрэс у развіцці інфармацыйных тэхналогій забяспечвае нас усё больш эфектыўнымі інструментамі для прадастаўлення індывідуальнага банкінга.

Захоўваць лідарства на рынку, асабліва такім складаным і канкурэнтным як фінансавы, сёння можна толькі за кошт інавацый. У банкаўскі сектар яны прыходзяць, перш за ўсё, у выглядзе новых тэхналогій, у першую чаргу, у інфармацыйнай сферы. Транзакцыі ва ўсё большай ступені пераносяцца ў інтэрнэт-прастору. Учорашнія навінкі хутка ператвараюцца ў звычайныя стандартныя аперацыі, бесперапынна ўзрастае патрэба ў прадуктовых навацыях, у альтэрнатыўных фінансавых інструментах.

З гэтага вынікае адзін з важных прыярытэтаў — забяспечыць такую якасць прадастаўлення паслуг, так і іх спектр, што пацвердзіла б уяўленне пра «Беларусбанк» як пра Банк № 1 у Рэспубліцы Беларусь і самую запатрабаваную ў жыхароў Беларусі і карпаратыўных кліентаў крэдытна-фінансавую ўстанову.

Эфектыўная мадэль банкаўскага бізнесу ўключае наяўнасць у банкаўскай групе або холдынгу спецыялізаваных даччыных прадпрыемстваў, у першую чаргу, профільных, прызначаных для аказання складаных персаніфікаваных фінансавых паслуг. У будучым мы плануем папоўніць наш холдынг страхавой кампаніяй. Таксама наша стратэгія пашырэння прысутнасці банка на міжнародных рынках капіталу прадугледжвае стварэнне замежнага даччынага прадпрыемства. Сфера аказваемых ім паслуг будзе адпавядаць патрэбам эканомікі краіны і карпаратыўным кліентам банка.

Наступны напрамак — тэхналагічны прарыў, стварэнне падмурку для рэалізацыі воблачнай мадэлі інфармацыйных тэхналогій для канкурэнтаздольных банкаўскіх бізнес-працэсаў, забеспячэнне максімальнай гібкасці да інавацый. У сучасным свеце ролю інфармацыйных тэхналогій можна характарызаваць як рухаючую сілу, якая здольна прывесці банк і яго кліентаў да поспеху ў канкурэнтным асяроддзі, стварэння базы для ўстойлівага развіцця. 

Далей — фарміраванне каманды банка як адзінага арганізму, яднаючая аснова якога — карпаратыўнае мысленне. Пагадзіцеся, распрацаваць і прыняць стратэгію развіцця — гэта толькі палова справы, важна яе рэалізаваць. Толькі здаровы, згуртаваны і канкурэнтаздольны калектыў здольны на гэта.

Мэта работы ўсёй нашай каманды – забяспечыць якасць паслуг на такім узроўні, каб у кліента не ўзнікала нават думкі звярнуцца ў які-небудзь іншы банк, каб увесь набор банкаўскіх паслуг у самы кароткі часі па самай лепшай цане ён змог атрымаць менавіта ў нас.

І асноўная лінія, абсалютны прыярытэт, які праходзіць праз усе банкаўскія бізнесы «Беларусбанка» – забеспячэнне фінансавай устойлівасці і бяспечнага функцыянавання, своечасовага рэагавання на рызыкі і выклікі. І, безумоўна, эфектыўнасць.

— Сёння «Беларусбанк» —  найбуйнейшая крэдытная арганізацыя Беларусі паўсіх параметрах: аб’ёме актываў, прыцягненні ўкладаў насельніцтва, крэдытах, памеры ўласнага капіталу, колькасці філіялаў і аддзяленняў, колькасці супрацоўнікаў. Здавалася б, куды яшчэ расці такому вялізнаму банку…

— Усё так. Наш банк, акрамя таго што ён універсальны, сацыяльна адказны, яшчэ і самыбуйны, сістэмаўтваральны. Пры гэтым мы не мяняем сваю стратэгічную лінію па захаванні дамінуючага становішча на рынку банкаўскіх паслуг. Канешне, гэта накладвае асобую адказнасць. Адказнасць перад дзяржавай, акцыянерамі, перад грамядзянамі Беларусі, суб’ектамі гаспадарання.

Зараз прыходзіцца працаваць у даволі складаных умовах. Сусветная эканоміка ў цэлымі наша ў прыватнасці перажываюць не лепшыя часы. Рост беларускай эканомікі невялікі. Несумненна, на гэтым фоне будзе запавольвацца і рост банкаўскага сектару. Не варта чакаць высокага попыту на крэдыты, як, уласна, і вялікіх аб’ёмаў прыцягнутых ад кліентаў сродкаў.

Тым не менш мы будзем і надалей паляпшаць структуру нашага балансу, старацца больш рацыянальна размяркоўваць рэсурсы для таго, каб атрымліваць больш высокую эфектыўнасць.

Гэта лінія прадугледжвае пераадоленне пэўнага інерцыйнага моманту, які перашкаджае правядзенню значных змяненняў у аперацыйнай дзейнасці банка, укараненню лепшых практык банкаўскай справы, строгай сістэмы ацэнкі вынікаў бізнес-напрамкаў, у канчатковым выніку – змяненняў у мысленні супрацоўнікаў, павышэнне ўспрымальнасці да навацый, накіраванасць іх на дасягненне найвышэйшых вынікаў.

— Павелічэнне прысутнасці «Беларусбанка» ў Інтэрнэце прадугледжвае скарачэнне аддзяленняў у аф-лайне?

— Ваша пытанне гучыць неяк вельмі катэгарычна. Але адзін з асноўных працэсаў апошніх гадоў – усё больш шырокае распаўсюджванне шматканальнай дыстрыбуцыі банкаўскіх паслуг. Гэта – інтэграванае прадастаўленне банкаўскага сэрвісу праз традыцыйныя аддзяленні, шматфункцыянальныя банкаматы і інфакіёскі, Інтэрнэт, мабільную сувязь. І праблема не ў скарачэнні аддзяленняў, а аптымальным спалучэнні традыцый і навацый.

Сёння ў сістэме «Беларусбанка» больш за паўтары тысячы аддзяленняў, 47% з якіх знаходзяцца ў гарадах, 53 % - у сельскіх населеных пунктах. Калі гаварыць пра высокую рэнтабельнасць, то, зразумела, сельская сетка — нізкарэнтабельная. У той жа час, мы цудоўна разумеем, што, акрамя «Беларусбанка», у малых гарадах і вёсках няма ніводнага іншага банка, і мы проста абавязаны там прысутнічаць, гэта сфера нашай сацыяльнай адказнасці.

Мы разумеем, што канцэпцыя банкаўскіх аддзяленняў набліжаецца да паваротнага пункту свайго развіцця. Большасць кліентаў ужо сёння аддаюць перавагу атрыманню фінансавых паслуг аддалена, без наведвання банкаўскіх офісаў. Зразумела, што канфігурацыя аддзяленняў павінна сур’ёзна змяніцца. Зараз мы на завяршальнай фазе распрацоўкі новага фармату нашых аддзяленняў, які прадугледжвае магчымасць максімальнага камфорту для кліентаў пры наведванні, а таксама забеспячэнне даступнасці да банкаўскіх паслуг 24 гадзіны 7 дзён ў тыдзень. Гэта будзе рэальны фінансавы ўнівермаг агрэгіраваных паслуг, які ўлічвае пажаданні «кліента будучага», у якім кліент-пакупнік можа не толькі выбраць і атрымаць неабходны фінансавы прадукт, але і скарыстацца інфармацыйнай падтрымкай па інвестыцыйных пытаннях у любым абраным ім канале камунікацыі, уключаючы інтэрактыўныя сэнсарныя экраны з банкаўскай і фінансавай інфармацыяй, электронныя планшэты, блакноты і да т.п.

— Пасля зацвярджэння дзеючай стратэгіі прайшоў год. Што з запланавага ўдалося рэалізаваць у рознічным і карпаратыўным блоках?

— Што датычыцца рознічнага бізнесу, то мы паступова, у адпаведнасці з кліенцкімі патрэбамі, удасканальваем сваю прадуктовую лінейку, пашыраем сэрвісы, паслугі і каналы продажу, павышаем якасць абслугоўвання кліентаў. Так, у адыходзячым годзе, які быў названы Годам моладзі, мы прапанавалі некалькі крэдытных прадуктаў: «Маладая сям’я», «Сур’ёзныя планы» і «Упэўнены старт». У рамках апошняга грошы ў «Беларусбанка» могуць «пазычыць» нават студэнты, прыгэтым ёсць сур’ёзная матывацыя да ведаў - чым вышэйшы ў іх сярэдні бал, тым ніжэйшая працэнтная стаўка па крэдыце.

Паспяхова пашыраецца функцыянал сістэмы «Інтэрнэт-банкінг», якая яшчэ некалькі гадоў таму здавалася навуковай фантастыкай. Наш прадукт «Інтэрнэт-дэпазіт», упершыню ў рэспубліцы прапанаваны «Беларусбанкам» год назад, выклікаў велізарны інтарэс і карыстаецца папулярнасцю ў нашых кліентаў. У 2015 годзе мы запусцілі яшчэ адзін «інтэрнэтаўскі» прадукт - крэдыт «Інтэрнэт-безнаяўны». Для яго афармлення не трэба прыходзіць у банк, не патрэбны таксама паручыцелі і страхоўкі.

Банкаўскі бізнес пераходзіць у віртуальны свет камп’ютарных сетак і камунікацыйных сістэм, па гэтаму і ў далейшым мы плануем сваю экспансію ў глабальную сетку. Гэта будзе суправаджацца адаптацыяй класічных прадуктаў, паслуг і сэрвісаў пад сучасныя патрабаванні кліентаў, якія ўжо цяпер высокаадукаваныя ў тэхнічным плане, надзвычай інфармаваныя і патрабавальныя ў прадастаўленні зручнага і якаснага банкаўскага сэрвісу. 

Калі гаварыць пра карпаратыўны бізнес, то па-ранейшаму робім стаўку на малы і сярэдні сегмент прадпрымальніцтва. Гэта аснова эканомікі любой развітай краіны. І праблемы, з якімі часам сутыкаецца эканоміка Беларусі, узначнай ступені вынікаюць з таго, што ў нас доля малога і сярэдняга бізнесу невялікая. Прыватны сектар больш эластычны, прыстасоўны і жывучы. Ён намнога хутчэй і лягчэй адаптуецца да новых умоў. Натуральна, малы і сярэдні бізнес стварае для банка перспектыўную кліенцкую базу, забяспечвае дыверсіфікацыю рызык, крэдытнага партфеля, грашовых патокаў.

Сёння ў «Беларусбанку» працуе праграма падтрымкі суб’ектаў малогаі сярэдняга бізнесу, аналагаў якой у нашай краіне папросту няма. Яна пабудавана на комплексным падыходзе і ўключае ў сябе максімальна спрыяльныя ўмовы па крэдытных прадуктах. Кошт крэдытаўу беларускіх рублях — стаўка рэфінансавання плюс тры працэнтныя пункты. Усяго шэсць крэдытаў: тры на бягучую дзейнасць, або, як кажуць, у «абаротку» вытворца тавараў, работ і паслуг, тры — на інавацыйную.

У арганізацыі супрацоўніцтва з карпаратыўнымі кліентамі мы рэалізуем канцэпцыю Product Bundling – «пакеціраванне прадуктаў», г.зн. кансалідацыю паслуг і стварэнне набору з карысцю як для кліента, так і для банка. Мы прапануем кліентам некалькі пакетаў банкаўскіх паслуг ці тарыфных планаў, і кліенту застаецца выбраць той, які можа максімальна задаволіць яго патрэбы ў банкаўскім абслугоўванні.  Прапанова некалькіх прадуктаў у пакеціраваным выглядзе – надзённая патрэба кліентаў на сённяшнім фінансавым рынку. У дадатак да чыста банкаўскіхі традацыйных прадуктаў мы можам прапанаваць кансультатыўныя, інвестыцыйныя паслугі. Таксама будзем працягваць практыку выкарыстання сістэмы заахвочвання і бонусаў, накіраваных на асобныя прадукты або кліенцкія сегменты для павышэння спажывецкага попыту.

— Ці з’явяцца ў банка ў найбліжэйшы часновыя «дочкі»?

— Я ўжо гаварыў аб перспектыўным развіцці нашага холдынгу, але паўтару - так, мы плануем і надалей трансфармаваць «Беларусбанк» у сучасны крэдытна-фінансавы інстытут еўрапейскага ўзроўню, таму наш банкаўскі холдынг працягне сваё развіццё. Прычым перавагу аддаёмукладанням у профільныяарганізацыі, якія лагічна ўпісваюцца ў сістэму комплекснага абслугоўвання кліентаў, якія садзейнічаюць павелічэнню кліенцкай і рэсурснай базы, а таксама кампаніям, удзел у якіх дазволіць банку аптымізаваць выдаткі на сэрвісныя паслугі.

Зараз у структуры банкаўскага холдынгу працуе 6 «дочак»: «АСБ Санаторый Спадарожнік», «АСБ Цэнтр аздараўлення Сонечны», «АСБ Лізінг», «АСБ БРОКЕР», «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» і «АСБ Кансалт». Апошняя пачала работу ў гэтым годзе. Спецыялісты «АСБ Кансалта» аказваюць прафесійныя кансультацыі па вядзенні бізнесу кампаніям, якія імкнуцца выйсці на новы ўзровень развіцця, знайсці правільную стратэгію, каб генерыраваць больш продажаў і прыбытку. Спектр іх паслуг — аўдытарскія, бухгалтарскія паслугі, кадравае суправаджэнне, кансалтынг.

— Сяргей Паўлавіч, якой вы бачыце канчатковую мэту работы «Беларусбанка» ў рамках дзеючай стратэгіі?

— Да 2018 года «Беларусбанк» — гэта адзін з самых высокатэхналагічных і самых высокакапіталізаваных фінансавых інстытутаў у нашай краіне. Банк, які прагназуе чаканні сваіх кліентаў, аказвае паслугі на сучасных інфармацыйных платформах у рэжыме анлайн кругласутачна. «Беларусбанк» будзе працягваць інвеставаць у развіццё дыстанцыйных каналаў абслугоўвання, удасканальваць дзеючыя і развіваць новыя сэрвісы для правядзення банкаўскіх аперацый у Інтэрнэце, у тым ліку праз мабільныя дадаткі.

Так, наша стратэгія амбіцыйная і можа падацца ў цяперашняй эканамічнай сітуацыі проста невыканальнай. Але наша каманда не разлічвае на лёгкі поспех. Мы маем намер дасягнуць высокіх вынікаў нават у няпростых умовах.

Мы разумеем, што працуем у фінансавым інстытуце, які мае вялізны патэнцыял, і цудоўна ўсведамляем, што ад нашай работы напрамую залежыць поспех грашова-крэдытнай палітыкі і палітыкі эканамічнага росту, якая праводзіцца ў Беларусі.