Услуги:

Операции по вкладам и счетам физических лиц

Обслуживание юридических лиц и индивидуальных предпринимателей

Прием платежей

Предоставление страховых услуг

Валютно-обменные операции

Операции с платежными карточками

Операции с ценными бумагами

Переводы

Операции с монетами

Операции с лотерейными билетами

Банковское хранение

Кредитные операции физических лиц

Операции с коммерческими чеками

Другие операции

Вярнуцца на старонку

Выберите интересующий Вас вклад и нажмите кнопку «Подробнее»

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб #настарт

Клуб #настарт

Клуб «Аксаміт»

Клуб «Аксаміт»

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

  • Перавагі VIP-абслугоўвання

    Перавагі VIP-абслугоўвання

    Канфідэнцыяльнасць, індывідуальны падыход і высокі ўзровень зручнасці абслугоўвання

  • Прэміяльныя карты

    Прэміяльныя карты

    Карткі з унікальнымі магчымасцямі для кліентаў, якія часта падарожнічаюць, цэняць камфорт і высокі ўзровень сэрвісу

  • Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне – спалучэнне высокай даходнасці ад інвесціравання сродкаў на рынку каштоўных папер

  • Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя дэпазітныя сейфы для захоўвання дакументаў і каштоўнасцей – гэта адзін з самых бяспечных і зручных для Вас спосабаў захоўвання каштоўнасцей

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Гандлёвае фінансаванне

Гандлёвае фінансаванне

  • Філіяльная
    сетка
  • Інтэрнэт-
    банкінг
  • М-банкінг
  • Кліент-банк
    (WEB)
  • Анлайн заяўкi,
    даведнік
    па паслугах
  • 147

Аўтарытарны стыль кіравання не садзейнічае вырашэнню пастаўленых задач

21.10.2015

Мы працягваем знаёміць вас з пераможцамі конкурса «Лепшыя юрыдычныя дэпартаменты Беларусі — 2014». На гэты раз у гасцях у часопіса «Юрыст» найбуйнейшы банк Рэспублікі Беларусь, пераможца ў намінацыі «Банкаўская дзейнасць», — ААТ «ААБ Беларусбанк» у асобе дырэктара юрыдычнага дэпартамента Сяргея Кацко.

  

 interviy_kocko

— Сяргей Иванавіч, рады Вас вітаць на старонках нашага часопіса. Наяўнасць разгалінаванай сеткі філіялаў дыктуе свае асаблівасці і ў рабоце юрслужбы. Раскажыце пра юрыдычную службу найбуйнейшага банка Беларусі.

— У ААТ «ААБ Беларусбанк» створана высокапрафесійная, эфектыўна функцыянуючая юрыдычная служба, у якой працуе 223 кваліфікаваных юрысты. Сярэдні стаж работы супрацоўнікаў юрслужбы складае каля 12 гадоў. У цяперашні час адбываецца аптымізацыя колькасці работнікаў банка і юрыдычнай службы ў тым ліку. Гэта не значыць, што работы ў юрыстаў стала менш, проста аптымізуюцца, стандартызуюцца нашы бізнес-працэсы. Напрыклад, калі раней кожны крэдытны дагавор з фізічнай асобай павінен быў завізіраваць юрыст, то ў цяперашні час рад такіх дагавораў з’яўляюцца тыпавымі, не патрабуючымі ўключэння ў гэты працэс юрыста. Юрыдычная служба распрацоўвае такія тыпавыя формы дагавораў, іншых дакументаў, пакрокава аналізуе працэс аказання паслугі. На выхадзе прадукт павінен быць такім, каб пры аказанні паслуг кліенту ўцягванне ў працэс юрыстаў было мінімальным, што дазволіць аптымізаваць колькасць работнікаў, матэрыяльныя выдаткі банка. У далейшым юрысты ажыццяўляюць толькі кантроль адпаведнасці прадукта заканадаўству ў выпадку яго змянення.

 

— Якія прыёмы кіравання вы выкарыстоўваеце ў сваёй рабоце?

— У кіраванні я прытрымліваюся дэмакратычных прынцыпаў. Аўтарытарны стыль не садзейнічае вырашэнню пастаўленых задач, хутчэй, выклікае адваротны эфект. Вітаю ініцыятыву работнікаў.

 

— Як Вы забяспечваеце прафесійнае і асабістае развіццё сваіх супрацоўнікаў?

— Юрыст не павінен спыняцца ў развіцці. Каб крочыць у нагу з часам, неабходна цікавіцца, як вырашаюцца тыя ці іншыя праблемы ў іншых прававых сістэмах, у замежнай судовай практыцы. Работнікі службы наведваюць курсы, якія арганізуюцца трэцімі асобамі; таксама штогод у банку праводзяцца курсы менавіта для работнікаў юрыдычных служб філіялаў. З работнікамі, уключанымі ў перспектыўныя рэзервы, арганізуецца навучанне не толькі выключна ў прафесійнай сферы, але і па накірунку псіхалогіі, маркетынгу, працы на кіруючых пасадах. У мінулым годзе спецыялісты службы прынялі ўдзел у 9-м Усерасійскім форуме «Кіраванне праблемнымі крэдытамі 2014/2015», на якім адбыўся абмен вопытам са спецыялістамі буйных банкаў, калектарскіх агенцтваў Расійскай Федэрацыі. Юрыдычная служба банка забяспечана шэрагам перыядычных выданняў. З развіццём сеткі Інтэрнэт з’явілася шмат інтэрнэт-рэсурсаў для прафесійных стасункаў і развіцця. Сярод расійскіх рэсурсаў хацелася б вылучыць zakon.ru.

 

— Несумненна, перад начальнікам юрыдычнага дэпартамента стаіць нямала задач. Раскажыце, як Вы кіруеце сваім рабочым часам? Як аптымізуеце сваю работу?

— Аптымізацыя работы майго падраздзялення заключаецца перш за ўсё ў надзяленні спецыяльнымі кампетэнцыямі асобных структурных падраздзяленняў юрыдычнай службы па асноўных напрамках работы (дагаворная работа, прэтэнзійна-іскавая работа, норма-творчасць). У банку практычна ва ўсіх падраздзяленнях (за выключэннем вузка спецыялізаваных) працуюць спецыялісты з юрыдычнай адукацыяй, часта — выхадцы з юрыдычнага дэпартамента, што дазваляе вырашыць некаторыя прававыя пытанні сіламі бізнес-падраздзяленняў. Фармалізацыя асноўных працэсаў бізнес-падраздзяленняў, перавод дакументаў у тыпавыя формы максімальна здымаюць дадатковую руцінную нагрузку з юрыдычнай службы банка.

 

— Што Вы парэкамендуеце, каб зрабіць работу юрыста цікавай і камфортнай?

— Раю паглыбляцца ў сутнасць пастаўленай задачы не толькі фармальна юрыдычным поглядам, але і ў цэлым ацэньваць выгаднасць для бізнесу пэўнай здзелкі, прадбачыць наступствы таго ці іншага дзеяння кіраўніка. Для чаго, безумоўна, неабходна звярнуцца жа асноў эканамічнай тэорыі, спецыяльнага заканадаўства. Кіраўнік юрслужбы павінен быць «універсальным салдатам» — гэта дазволіць кіраўніку арганізацыі задзейнічаць яго ў многіх праектах, што ў далейшым будзе садзейнічаць кар’ернаму прасоўванню.

 

— Якія напрамкі работы юрыдычнай службы самыя вострыя і надзённыя ў банкаўскай сферы?

— Юрыдычная служба банка — гэта падраздзяленне, якое суправаджае бізнес-працэсы. У гэтай сувязі складаным у рабоце юрыдычнай службы банка з’яўляецца захаванне парытэту інтарэсаў бізнесу, банка ў гатовым прадукце, яго адпавяданне заканадаўству Рэспублікі Беларусь, замежнаму заканадаўству. З улікам таго, што банкі вядуць бізнес на міжнародным узроўні, у тым ліку з сусветнымі фінансавымі ўстановамі па пытаннях знешняга фінансавання праектаў, супрацьдзеяння легалізацыі даходаў і г.д., ад юрыдычнай службы патрабуецца сур’ёзная работа з замежнымі заканадаўствамі як краін Еўрасаюза, так і краін трэцяга свету.

 

— Раскажыце пра апошнюю праблему, вырашаную Вашай юрыдычнай службай.

— Банк з’яўляецца першапраходцам па многіх прадуктах, якія паспяхова ўкараняюцца на тэрыторыі нашай краіны. Так, распрацавана і ўкаранёна сістэма будаўнічых зберажэнняў, фактычна альтэрнатыва жыллёваму крэдытаванню, якое ў дзеючых рэаліях даступна не ўсім слаям насельніцтва. Падобныя сістэмы прызнаюцца сусветнай банкаўскай практыкай не проста банкаўскім прадуктам, але і прагрэсіўным спосабам рэфінансавання банка. Таксама наш банк актыўна ўдзельнічае ў працэсе падтрымкі сям’і ў выглядзе сямейнага капіталу. Пры непасрэднай рабоце юрыдычнай службы рэгламентавана працэдура адкрыцця і вядзення ў банку спецыяльных дэпазітных рахункаў для ўліку сродкаў сямейнага капіталу, размяшчэння гэтых сродкаў у фінансавыя інструменты.

 

— У наш час многія прадукты і паслугі выводзяцца ў Інтэрнэт. Ваш банк не выключэнне. Раскажыце, як Вы працуеце ў гэтым напрамку.

— Як гаварыў Біл Гейтс: «У будучым на рынку застануцца два віды кампаній: тыя, хто ў Інтэрнэце, і тыя, хто выйшаў з бізнесу». Ва ўмовах кансерватыўнасці заканадаўства ў частцы парадку заключэння здзелак (а ў асобных выпадках заканадаўства патрабуе асабістай прысутнасці кліента ў банку) юрыдычнай службе прыходзіцца нямала працаваць над прапановамі бізнес-падраздзяленняў аб аказанні паслуг праз сетку Інтэрнэт. Так, цяпер можна заключаць дагаворы банкаўскага ўкладу (дэпазіту) з дапамогай сеткі Інтэрнэт, а ў верасні бягучага года банк укараніў такую паслугу, як інтэрнэт-крэдыт. Гэтаму папярэднічалі накіраванні прапаноў па ўнясенні змяненняў у заканадаўства, прапрацоўка юрыдычнай службай парадку абмена інфармацыяй паміж банкам і кліентам у сістэме «Інтэрнэт-банкінг». Вялікая ўвага нададзена пераддагаворнай рабоце з крэдытаатрымальнікам папярэдняе інфармаванне кліента аб умовах крэдытавання, атрыманне згоды суб’екта крэдытнай гісторыі на прадастаўленне крэдытнай справаздачы, на праверку персанальных даных і да т.п.; змест і парадак абмену паведамленнямі ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг», якія пацвярджаюць заключэнне крэдытнага дагавору.

 

— Развіццё адносін паміж удзельнікамі прадугледжвае добраахвотнае выкананне прынятых на сябе абавязацельстваў, аднак ў шэрагу выпадкаў узнікаюць рознагалоссі. Як Вы вырашаеце гэта пытанне?

— Тут варта падзяляць работу юрыдычнай і іншых упаўнаважаных служб па спагнанні праблемнай запазычанасці па актыўных банкаўскіх аперацыях (крэдыты, факторынг, гарантыя), вырашэнню канфліктаў (спрэчак), якія ўзнікаюць у выніку супрацьпраўных дзеянняў асоб (махлярства, вымантачванне крэдыту, злачынствы ў сферы высокіх тэхналогій, службовыя злачынствы) і вынікаючых з гаспадарчай дзейнасці банка (недобрасумленныя контрагенты). Ключавая роля падрыхтоўкі дакументаў для падачы ва ўпаўнаважаныя органы, узаемадзеяння з імі ў адпаведнасці з працэсуальнымі нормамі адведзена юрыдычнай службе. Найбольш складаныя, нетыповыя канфлікты (спрэчкі) вырашаюцца пры непасрэдным удзеле спецыялістаў юрыдычнага дэпартамента цэнтральнага апарата. Часам юрысту ў надта кароткі тэрмін трэба прапрацаваць складзеную сумесна з зацікаўленымі службамі «схему» найбольш аптымальнага вырашэння канфлікту (спрэчкі) (напрыклад, мэтазгоднасць звароту ў суд пры наяўнасці патрабаванняў бюджэта, іншых даўжнікоў; абарачэнне спагнання на заклад з улікам кан’юнктуры рынку і г.д.). Меркаванне юрыдычнай службы выкладаецца ў юрыдычным заключэнні, у візіраванні сумесных заключэнняў служб. У банку ў поўнай меры выкарыстоўваюцца дзеючыя механізмы работы з праблемнай запазычанасцю ў пазасудовым і судовым парадку, у тым ліку з праваахоўнымі органамі. Дзеянні філіялаў і цэнтраў банкаўскіх паслуг строга рэгламентаваны лакальнымі актамі банка, якія зацвярджаюцца Праўленнем банка, а таксама Старшынёй Праўлення банка з першага дня ўзнікнення пратэрмінаванай запазычанасці да пагашэння апошняга плацяжу. Лічым, што па пытанні спагнання запазычанасці варта звяртацца да заканадаўства Расійскай Федэрацыі, паколькі яно з’яўляецца больш прапрацаваным, утрымлівае адсутныя ў Беларусі схемы работы з даўжнікамі. Так, у працэдуры эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва) у Расійскай Федэрацыі банк-крэдытор мае пераважнае права ў пагашэнні сваіх патрабаванняў ад рэалізацыі прадмета закладу. Наш банк у перспектыве бачыць развіццё гэтых механізмаў у Рэспубліцы Беларусь.

 

интервьб с Коцко

— Ці прыцягваўся Ваш банк да заканапраектнай дзейнасці?

— Улічваючы, што банк з’яўляецца найбуйнейшым удзельнікам банкаўскай сістэмы Рэспублікі Беларусь, ён часта ініцыюе ўнясенне значных змяненняў у нацыянальнае заканадаўства. Асобна трэба адзначыць работу банка па ўдасканаленні заканадаўства ў галіне крэдытавання насельніцтва, дзе мы займаем лідарскія пазіцыі. Разумеючы вастрыню пытання крэдытавання насельніцтва на будаўніцтва (набыццё) жылля за кошт рэсурсаў банка, мы ініцыюем змяненні заканадаўства ў частцы стварэння манеўранага фонду жылля, у які магчыма будзе выселіць сям’ю недобрасумленнага крэдытаатрымальніка. Разглядаецца магчымасць пераводу іпатэчнага жылля ў арэнднае з пагашэннем абавязацельстваў перад банкам з бюджэта. Прапрацоўка гэтага механізму дазволіць банку паступова адысці ад такога спосабу забеспячэння выканання абавязацельстваў, як паручыцельства фізічных асоб, і паўнацэнна ўкараніць інстытут іпатэкі. Таксама банк, абапіраючыся на сусветны вопыт, ініцыяваў пытанне ўвядзення інстытута «безадзыўных» укладаў.

— Вялікі дзякуй за інтэрв’ю!

 

Гутарку вяла Юлія ГЕРАСІМЕНЯ рэдактар часопіса «Юрыст»

  

Юрыст кастрычнік 2015 № 10 (173)

Калі Вы заўважылі недакладнасць, калі ласка, выдзеліце яе і націсніце Ctrl+Enter
/ / / Аўтарытарны стыль кіравання не садзейнічае вырашэнню пастаўленых задач