Інтэрв'ю з кіраўніком
24.06.2015

Адпачынак у здраўніцах «Беларусбанка»: уключана ўсё

Лета — самы час для таго, каб зарадзіцца энергіяй і пазітывам, паправіць здароўе і проста абстрагавацца ад штодзённай мітусні. Праўда, каб не звесці «на нішто» пазітыўнасць уражанняў, важна старанна падумаць пра тое, дзе і як будзе праходзіць адпачынак. У апошні час для гэтых мэт беларусы ўсё часцей выбіраюць айчынныя здраўніцы. У гэтым накірунку ёсць што прапанаваць патэнцыяльным адпачывальнікам і «Беларусбанку»: два цудоўныя санаторыі — УП «АСБ Санаторый Спадарожнік» (на возеры Нарач) і УП «АСБ Цэнтр аздараўлення Сонечны» (на Брэстчыне) заўсёды адкрыты для гасцей, як суайчыннікаў, так і замежнікаў. Аб тым, якія паслугі і сэрвіс могуць прапанаваць санаторыі кліентам, расказаў намеснік Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Уладзімір Занько.

Уладзімір Аляксандравіч, санаторыі задумваліся як здраўніцы для супрацоўнікаў банка. Але сёння сюды прыязджаюць не толькі беларусы, не звязаныя з банкам, але і расіяне, і грамадзяне іншых краін СНД. Якая геаграфія адпачывальнікаў?

— У мінулым годзе ў «Сонечным» адпачылі каля 56% супрацоўнікаў банка і 42% — грамадзян Беларуі і Расіі. Пераважная колькасць апошніх — жыхары Маскоўскай і Смаленскай абласцей РФ. Гэта звязана з магчымасцю даехаць да здраўніцы чыгуначным транспартам без перасадкі і адпавяданнем цаны і якасці прадастаўляемых паслуг. Вялікае значэнне мае таксама блізкасць мяжы і магчымасць наведаць славутыя мясціны Брэста.

Што датычыцца «Спадарожніка», то за апошнія некалькі гадоў істотна пашырыўся паток замежных грамадзян, якія жадаюць прыехаць на адпачынак і аздараўленне менавіта сюды. За 2014 год іх колькасць склала каля 40%. Больш за 95% з іх гэта грамадзяне краін СНД, і перш за ўсё турыстаў з Расіі. З краін, якія не ўваходзяць у СНД, найбольшы попыт на адпачынак вылучаецца на рынках Азербайджана, Прыбалтыкі, Польшчы. Усяго ў 2014 годзе геаграфія адпачывальнікаў склала 23 краіны свету: у тым ліку Германія, Амерыка, Швейцарыя, Ізраіль.

Першае, што цікавіць многіх адпачывальнікаў, — гэта, вядома, цана пытання. Колькі будзе каштаваць пуцёўка ў санаторыі «Беларусбанка»?

— Кошт пуцёўкі ў «Цэнтр аздараўлення Сонечны» на 14 дзён на летні перыяд складае ад Br6 млн у залежнасці ад катэгорыі нумара. Трэба адзначыць, што ў кошт ужо ўключаны аздараўленчыя паслугі і ўсе паслугі інфраструктуры Цэнтра (стаянка аўтамабіля, спартыўная пляцоўка, інвентар), а таксама трансфер з чыгуначнага вакзала «Брэст—Цэнтральны». На асенні перыяд цэны будуць зніжаны.

У «Спадарожніку» сярэдні кошт пуцёўкі на 14 дзён для рэзідэнтаў з 1 мая складае Br7,98 млн, а для нерэзідэнтаў — 39 200 расійскіх рублёў.

Не менш важнае значэнне для адпачывальнікаў мае інфраструктура здраўніцы. Што ў гэтым плане могуць прапанаваць санаторыі банка?

— За апошні год у «Сонечным» абсталяваны цудоўны дзіцячы пакой і пляцоўка, з’явілася магчымасць браніравання пуцёвак праз Інтэрнэт, а таксама рад новых паслуг. Напрыклад, карбаксітэрапія, касметалагічны кабінет. На пастаяннай аснове арганізуюцца культурныя праграмы для дзяцей і дарослых. Па жаданні можна наведаць Брэст, Белавежскую пушчу, Брэсцкую крэпасць, страусіную ферму. У Цэнтры ўстаноўлены тэнісныя і більярдныя сталы, маецца тэнісны корт.

У «Спадарожніку» для арганізацыі вольнага часу адпачывальнікаў дзейнічае кінаканцэртная зала, летняя канцэртная пляцоўка на 240 месцаў, працуе бібліятэка. Часта арганізуюцца тэматычныя вечарыны, у кафэ санаторыя пяць разоў на тыдзень гучыць «жывая музыка» — раяль.

Сярод адпачывальнікаў карыстаюцца папулярнасцю спецыяльныя майстар-класы: «Чароўная газета» (пляценне з газетных трубачак) і «Умелыя рукі» (стварэнне вырабаў з атласных стужак, вязанне кручком). Ну і, канешне, усе адпачывальнікі могуць палюбавацца прыгажосцю Нарачанскага краю і не толькі, адправіўшыся ў экскурсіі.

І наканец, сапраўднай адметнасцю «Спадарожніка» можна смела назваць новы SPA-цэнтр.

Банкаўскія санаторыі — гэта не толькі актыўны і цікавы адпачынак, але і выдатная магчымасць палепшыць здароўе.

— Сапраўды, напрыклад, у «Цэнтры аздараўлення Сонечны», шляхам уздзеяння на ўвесь арганізм комплексам існуючых медыцынскіх працэдур, нашым спецыялістам удаецца дасягнуць станоўчага лячэбнага эфекту ў пад’ёме імуннага статусу арганізма, зняць сіндром «хранічнай стомленасці» і стабілізаваць ціск сардэчна-сасудзістай сістэмы. У выніку ў адпачывальнікаў назіраецца паляпшэнне ў плане хранічных бранхітаў, перанесеных пнеўманій, прастудных захворванняў, паляпшаецца дзейнасць нярвовай і апорна-рухальнай сістэмы. Акрамя таго, тут створаны ўсе ўмовы для лячэння захворванняў страўнікава-кішэчнага тракта. А мінеральная вада ў «Сонечным» па сваіх хімічных уласцівасцях блізкая да вады Трускаўца.

Санаторый «Спадарожнік» спецыялізуецца на лячэнні сардэчна-сасудзістых і захворванняў касцёва-сустаўнай сістэмы. Таксама лячэбная база санаторыя дазваляе праводзіць праграмы зніжэння масы цела і лячэнне ўскладненняў хвароб абмену рэчываў (напрыклад, цукровага дыябету).

А якія, магчыма, эксклюзіўныя паслугі прапануюць санаторыі банка? 

— У «Сонечным» да эксклюзіўных можна аднесці сухое выцяжэнне пазваночніка на ўстаноўцы «ORMED professional», мясцовую і агульную крыятэрапію, касметычныя абгортванні з граззю Мёртвага мора, водарасцямі, какавай, бавоўнай, бурштынам, зялёнай гарбатай і вербенай.

Кошт платных аздараўленчых паслуг вагаецца ад Br30 тыс. і залежыць ад складанасці, абсталявання і кошту матэрыялаў.

У «Спадарожніку», як ужо адзначалася вышэй, адпачывальнікам даступны працэдуры на ўстаноўцы для зніжэння вагі SLIMLINE OXY POD DELUXE. Распрацаваны і дзейнічаюць розныя праграмы зніжэння вагі, падцяжкі скуры, дэтаксікацыі і, наканец, паскоранага аднаўлення.

Кошт медыцынскіх працэдур у «Спадарожніку» пачынаецца ад Br40 тыс., SPA-доглядаў — ад Br200 тыс. З мая санаторый параўняў цэны на паслугі для замежных грамадзян і беларусаў.

Уладзімір Аляксандравіч, раскажыце падрабязней пра SPA-цэнтр, які функцыянуе ў «Спадарожніку».

— SPA-цэнтр функцыянуе ўжо больш чым год. Гэта першы ў краіне вопыт стварэння паўнаканцэптуальнага SPA з шырокім меню. Асаблівасцю нашага цэнтра з’яўляецца інтэграцыя большасці SPA-працэдур у сістэму санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення. Таму большасць працэдур накіравана на дэзінтаксікацыю, лімфадрэнаж, машачную рэлаксацыю, рэмінералізацыю, купіраванне запаленчых працэсаў, зніжэнне масы цела, стымуляцыю абменных працэсаў. Асаблівасцямі SPA-цэнтра сталі комплекс «SalveinTerra», тэрмальная зала з банямі і мінеральнымі міні-басейнамі, абсталяванне класа «люкс» для догляду за целам і лячэбных абгортванняў.

— Якія катэгорыі кліентаў карыстаюцца паслугамі SPA-цэнтра часцей за ўсё?

— Да нядаўняга часу ён быў папулярны ў асноўным сярод адпачывальнікаў санаторыя. Але дзякуючы пастаянным рэкламным кампаніям паслугамі SPA сталі карыстацца мясцовыя жыхары, у тым ліку з суседніх раёнаў, мінчане і многія іншыя, жадаючыя атрымаць якасныя SPA-паслугі. У сувязі з шырокім дыяпазонам цэн і рэгулярнымі акцыямі спажыўцы з розным узроўнем дастатку могуць скарыстацца аздараўленчымі праграмамі.

— Уладзімір Аляксандравіч, а якому адпачынку аддаеце перавагу вы?

— Я прыхільнік актыўнага адпачынку. І для гэтага, дарэчы, у нашых санаторыях створаны ўсе ўмовы. Тэнісныя корты, лыжаролерная траса, пракат ровараў і іншага інвентара, басейны і трэнажорныя залы… Адным словам, у санаторыях «Беларусбанка» можна не толькі палепшыць здароўе, але і адпачыць актыўна.

 

Дарэчы

УП «АСБ Санаторый Спадарожнік» было прызнана пераможцам рэспубліканскага конкурса Беларусі «Лепшы экспарцёр 2014 года» ў намінацыі «Паслугі».