Услуги:

Операции по вкладам и счетам физических лиц

Обслуживание юридических лиц и индивидуальных предпринимателей

Прием платежей

Предоставление страховых услуг

Валютно-обменные операции

Операции с платежными карточками

Операции с ценными бумагами

Переводы

Операции с монетами

Операции с лотерейными билетами

Банковское хранение

Кредитные операции физических лиц

Операции с коммерческими чеками

Другие операции

Вярнуцца на старонку

Выберите интересующий Вас вклад и нажмите кнопку «Подробнее»

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб #настарт

Клуб #настарт

Клуб «Аксаміт»

Клуб «Аксаміт»

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

  • Перавагі VIP-абслугоўвання

    Перавагі VIP-абслугоўвання

    Канфідэнцыяльнасць, індывідуальны падыход і высокі ўзровень зручнасці абслугоўвання

  • Прэміяльныя карты

    Прэміяльныя карты

    Карткі з унікальнымі магчымасцямі для кліентаў, якія часта падарожнічаюць, цэняць камфорт і высокі ўзровень сэрвісу

  • Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне – спалучэнне высокай даходнасці ад інвесціравання сродкаў на рынку каштоўных папер

  • Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя дэпазітныя сейфы для захоўвання дакументаў і каштоўнасцей – гэта адзін з самых бяспечных і зручных для Вас спосабаў захоўвання каштоўнасцей

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Гандлёвае фінансаванне

Гандлёвае фінансаванне

  • Філіяльная
    сетка
  • Інтэрнэт-
    банкінг
  • М-банкінг
  • Кліент-банк
    (WEB)
  • Анлайн заяўкi,
    даведнік
    па паслугах
  • 147

Мільярды для эканомікі краіны

20.05.2015


«Беларусбанк» актыўна супрацоўнічае з шэрагам банкаў і фінансавых кампаній з 17 краін свету. Доля знешняга фінансавання ў валютных пасівах банка складае 22% .
Арыентаванасць бізнесу на знешнія рынкі і дваццацігадовая бездакорная крэдытная гісторыя дазволілі сфарміраваць міжнародны брэнд. Сведчанне даверу замежных дзелавых партнёраў – прыцягненне ў нацыянальную эканоміку значных кароткатэрміновых і доўгатэрміновых замежных рэсурсаў. Іх аб’ём у мінулым годзе перавысіў 3,5 млрд. долараў ЗША ў эквіваленце.
Што характэрна, развіццё міжнароднага бізнесу банка – гэта не толькі колькасныя паказчыкі, але і якасць адносін, калі гарантам па яго абавязацельствах выступае ўрад замежнай дзяржавы.
Пра міжнародны напрамак бізнесу мы гаворым са старшынёй праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргеем Пісарыкам.

 

- Сяргей Паўлавіч, днямі ў Вене адбылося падпісанне пагаднення з Аўстрыйскім Кантрольным банкам. Як Вы ацэньваеце яго значнасць?
- Ацэньваю як высокі міжнародны давер «Беларусбанку». Упершыню для нашай банкаўскай сістэмы гарантам прадастаўляемага нам крэдыту на фінансаванне экспартна-імпартных здзелак выступіла Міністэрства фінансаў Аўстрыі. Гэта значыць, урад прадастаўляе гарантыі замежнаму банку. Гэта выключны, беспрэцэдэнтны выпадак. Для нас гэта пагадненне – выхад на новы ўзровень адносін у сферы міжнароднага бізнесу.
У цэлым, рэалізацыя гэтай здзелкі з аўстрыйскім банкам будзе садзейнічаць далейшаму ўмацаванню і развіццю двухбаковага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі. Прыемна, што амаль у той жа час, калі мы ў Вене падпісвалі дагавор, у Мінску крокі па далейшым развіцці ўзаемнага супрацоўніцтва абмяркоўваліся з федэральным міністрам па пытаннях Еўропы, інтэграцыі і замежных спраў Аўстрыйскай Рэспублікі Себасціянам Курцам.
Пагадненне дэбютнае, але спадзяюся, што падобныя здзелкі будуць і надалей мець месца.


- Нягледзячы на не самую лепшую сітуацыю на сусветным фінансавым рынку, вынікам мінулага года для «Беларусбанка» стала ўмацаванне пазіцый не толькі ў Рэспубліцы Беларусь, але і за мяжой, аб чым сведчаць лічбы. Якія фактары садзейнічалі развіццю міжнароднага напрамку банкаўскага бізнесу?
- Перш за ўсё, статус надзейнага дзелавога партнёра. Бо гэта адзін з асноўных фактараў поспеху любога бізнесу. Сваю ролю адыграла і вызначэнне міжнароднага вектару ў якасці прыярытэту. А гэта шырокі спектр прадуктаў у галіне гандлёвага, звязанага фінансавання, дакументарных аперацый, экспартнага і перадэкспартнага крэдытавання ва ўзаемадзеянні са страхавымі кампаніямі. Мы таксама аказваем садзеянне ў правядзенні дзелавых сустрэч, прэзентацый, кансультацый, як у Беларусі, так і за яе межамі. Так, часам прыходзіцца ламаць стэрэатыпы ўспрыняцця прадстаўнікамі замежных банкаў нашай краіны, беларускай эканомікі, але мы бачым жаданне заходніх партнёраў весці з намі канструктыўны дыялог. Для многіх гэта новыя рынкі. Асобы інтарэс у замежных банкіраў выклікаюць наведванні вытворчасці, дзе плануецца мадэрнізацыя, укараненне сучасных тэхналогій, выпуск інавацыйнай прадукцыі – гэта дазваляе на ўласныя вочы ўбачыць канкрэтыку ўкладанняў крэдытных рэсурсаў.
Паказальна, што большасць замежных партнёраў прадастаўляюць нам крэдытныя рэсурсы, а гэта мільярды долараў ЗША, без гарантый урада Беларусі. Чым не крэдыт даверу? Сродкі, у тым ліку, выкарыстоўваюцца пры рэалізацыі інвестыцыйных праектаў нашых кліентаў.


- Якія праекты, рэалізаваныя банкам у 2014 годзе - першай палове 2015 года, можна назваць знакавымі?

 

Pisarik-international-buisness-2

Падпісанне крэдытнага пагаднення з кансорцыўмам швейцарскіх банкаў UBS AG, Credit Suisse AG і Zürcher Kantonalbank.
На фота (злева направа): Бруна Фру – кіраўнік продажаў і экспартнага фінансавання, ZKB; Клод Лаупэр  - дырэктар дэпартамента Банкаўскай і гандлёвай сіндыкацыі развіваючыхся рынкаў, ZKB; Сяргей Пісарык - Старшыня Праўлення, Беларусбанк; Клайд Ізелін – кіруючы дырэктар, экспартнае фінансаванне, UBS, Сяргей Гірач – намеснік начальніка ўпраўлення гандлёвага і структурнага фінансавання дэпартамента міжнароднага  бізнесу, Беларусбанк.

- За ўзгаданы перыяд мы ажыццявілі шэраг здзелак, сярод якіх, калі так можна сказаць, ёсць як звычайная руцінная работа, так і «знакавыя» здзелкі. Калі я так гавару, то часта задаюся думкай, што ўчорашнія «знакавыя» здзелкі сталі сёння для нашых супрацоўнікаў часткай звыклага бізнес-працэсу, і колькасць іх сёння вымяраецца сотнямі. Але, тым не менш, не без гонару агучу некаторыя з іх.
Напрыклад, звычайны сіндыкат, але, улічваючы даволі складаныя ўмовы прыцягнення, я маю на ўвазе турбулентнасці з расійскай нацыянальнай валютай у другой палове снежня 2014 года – гэта быў яркі зладжаны камандны ход нашых спецыялістаў і расійскіх калег.
У мінулым годзе мы падпісалі дэбютны крэдытны дагавор з ЗАТ АКБ «Новикомбанк» пад страхоўку ЭКСАР (Расійская Федэрацыя) аб фінансаванні здзелкі ААТ «Мінскі аўтамабільны завод - кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЎТАМАЗ» на пастаўку рухавікоў унутранага згарання вытворчасці ААТ «Аўтадзізель». Так што мазаўская тэхніка з яраслаўскімі рухавікамі становіцца больш канкурэнтнай, а гэта значыць, што і па аб’ёмах, і па геаграфіі расце экспарт, стымулюючы эфектыўнае развіццё айчыннай эканомікі. Нельга ў гэтай сувязі таксама не загадаць фінансаванне будаўніцтва «пад ключ» аб’екта па вытворчасці паперы-асновы для дэкаратыўных абліцовачных матэрыялаў рэспубліканскага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Завод газетнай паперы» ў Шклове. Прадукцыйнасць новай лініі складзе 30 000 тон у год. У цяперашні час на беларускім рынку попыт на паперу для дэкаратыўных абліцовачных матэрыялаў пакрываецца за кошт паставак з-за мяжы. Новую імпартазамяшчальную вытворчасць плануецца ўвесці да канца бягучага года. Бясспрэчна, гэты праект – рэальная падтрымка інавацыйнай эканомікі і яго па праву можна назваць знакавым.
У маі мы дамовіліся аб фінансаванні Дзяржаўнай карпарацыяй «Банк развіцця і знешнеэканамічнай дзейнасці» Расійскай Федэрацыі закупкі дадатковага рухомага саставу для Мінскага метрапалітэна – 15 вагонаў метро ў расійскага ААТ «Метровагонмаш», што дазволіла значна абнавіць рухомы састаў, паколькі сёння сталічная падземка налічвае каля 180 вагонаў. З уводам новых станцый другой лініі з’явілася надзённая патрэба пашырэння рухомага саставу. Так што прыцягнутыя намі сродкі дазволяць рэальна павялічыць і абнавіць парк. Мінчане і госці сталіцы за тое і любяць «падземку», што дакладна вытрымліваецца інтэрвал руху і забяспечваецца камфорт. Прыемна ўсведамляць, што банк мае дачыненне да якасці транспартнага абслугоўвання ў горадзе.
Знакавай у бягучым годзе таксама з’яўляецца здзелка з адным з расійскіх банкаў па прыцягненні 100 млн. долараў на мэты фінансавання разлікаў па знешнегандлёвых кантрактах.
І гэта далёка не поўны пералік сур’ёзных праектаў, рэалізуемых у краіне за кошт прыцягнутых банкам рэсурсаў з-за мяжы.

 - Калі мець на ўвазе дыверсіфікацыю прыцягнення рэсурсаў, якія напрамкі супрацоўніцтва яшчэ існуюць?
- Адна з сфер супрацоўніцтва з замежнымі фінансавымі інстытутамі – гандлёвае фінансаванне, што пастаянна запатрабавана кліентамі. Дынаміка аперацый – штогадовы прырост практычна на 10-15%. У мінулым годзе прыцягнута амаль 1,3 млрд. долараў ЗША ў эквіваленце. Упершыню арганізавана постфінансаванне ў рамках дакументарных акрэдытываў пад страхавое пакрыццё расійскай кампаніі ЭКСАР.

- Самае першае замежнае прадстаўніцтва банка было адкрыта ў Маскве. Яно і зразумела, Расія – гэта вельмі салідны фінансавы рынак. Ды і краіны СНД не варта скідаць з рахункаў. Як будуюцца адносіны з імі?
- Бачу ўзаемную зацікаўленасць, сведчанне таму – Міжнародны эканамічны форум краін – удзельнікаў СНД «Інтэграцыя – новыя магчымасці і шляхі выхаду з крызісу», які адбыўся ў Маскве і сабраў больш чым паўтары тысячы лідараў бізнесу, фарміруючых сучаснае аблічча Садружнасці. Было шмат знаёмстваў, сустрэч, перамоў. У прыватнасці, з кіраўнікамі РОСЭКСІМБАНКА і Прамсувязьбанка мы абмеркавалі перспектывы далейшага супрацоўніцтва. У цэлым, форум – гэта эфектыўная платформа для плённага дыялогу прадстаўнікоў дзяржаўных і бізнес-структур, выдатная пляцоўка для зносін, абмену вопытам, канструктыўнага ўзаемадзеяння і, што вельмі важна, прасоўвання банка на даволі маштабныя рынкі постсавецкай прасторы. У транснацыянальным банкаўскім бізнесе не варта чакаць хуткіх вынікаў, але яны абавязкова будуць, калі паслядоўна будаваць дыялог і выкарыстоўваць лепшыя сусветныя практыкі.

- З якой колькасцю банкаў свету ў «Беларусбанка» партнёрскія адносіны?
- На пачатак 2015 года карэспандэнцкая сетка банка налічвала 1 200 фінансавых інстытутаў у 83 краінах свету. Банкам адкрыты каррахункі «Ностра» ў асноўных сусветных фінансавых цэнтрах, разлікі ажыццяўляюцца ў 15 валютах. Словам, геаграфія вельмі шырокая.
Высокія вынікі работы ў сферы гандлёвага фінансавання, а таксама якасць ажыццяўлення міжнародных плацяжоў адзначаны ўручэннем банку мноства ўзнагарод ад банкаў-партнёраў.
Трэба таксама адзначыць, што ў 2014 годзе часопіс The Banker высока ацаніў кошт брэнда ААТ «ААБ Беларусбанк», размясціўшы яго ў ліку Топ 500 Банкаўскіх брэндаў свету.
Па ацэнках нашых замежных партнёраў па капітале першага ўзроўню згодна з рэйтынгам часопіса The Banker «Беларусбанк» з’яўляецца банкам № 1 у Беларусі, № 14 у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, № 399 у свеце.
У сакавіку стала вядома, што часопіс Global Finance назваў ААТ «ААБ Беларусбанк» лепшым беларускім банкам на развіваючыхся рынках Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў 2015 годзе. Гэтага звання «Беларусбанк» удастойваецца чацвёрты раз. Улічваецца многае: рост актываў, даходнасць, доўгатэрміновая стратэгія, абслугоўванне кліентаў, канкурэнтаздольнасць і інавацыйныя прадукты, пазіцыі на рынку, выкарыстанне перадавых рашэнняў у бізнесе.
Месяцам раней прыйшла інфармацыя аб тым, што яшчэ адно аўтарытэтнае міжнароднае выданне EMEA Finance ужо пяты раз запар прысвоіла ААТ «ААБ Беларусбанк» званне «Лепшы банк у Рэспубліцы Беларусь».
Усё разам узятае стварае пазітыўную рэпутацыю банка на сусветных фінансавых рынках. Гэта высокія пазіцыі, але ў планах узняцца яшчэ вышэй. Спыняцца на дасягнутым – не ў нашых правілах. Маючы статус саліднага банка, мы не забываем:   Лягчэй за ўсё плыць па цячэнні. Складаней веславаць супраць. Але самая чыстая і халодная вада заўсёды ля вытока ракі.

- Калі раней «Беларусбанк» пераважна рабіў стаўку на заходні вектар у прыцягненні інвестыцыйных і незвязаных рэсурсаў, то сёння ідзе актывізацыя таксама і ўсходняга напрамку. Чым гэта абумоўлена?
- Як кажуць, нічога асабістага. Мы развіваем шматвектарнае супрацоўніцтва. Першыя нашы замежныя прадстаўніцтвы былі адкрыты ў Расіі і Польшчы ў 1997-м годзе, потым - у 2003 годзе ў Франкфурце-на-Майне. З 2007 года прадстаўніцтва «Беларусбанка» – адзінага з айчынных банкаў – адкрытага ў Пекіне і заклікана прасоўваць на фінансавым рынку Кітайскай Народнай Рэспублікі інтарэсы эканомікі Беларусі.
У мінулым годзе я ў складзе ўрадавай дэлегацыі быў у КНР. Паверце, там ёсць чаму павучыцца. Актыўна выкарыстоўваемыя бязлюдныя тэхналогіі дазволілі кітайскім банкам істотна скараціць выдаткі, аптымізаваць бізнес-працэсы. Карысны абмен інфармацыяй меў месца і ў час сустрэч з прадстаўнікамі China Development Bank і The Export-Import Bank of China. Развіццё доўгатэрміновых партнёрскіх адносін цікава і выгадна нашым банкам.

 

С. Пісарык ацэньвае магчымасці  бязлюдных тэхналогій  China Guangfa Bank. Студзень  2014 года


Абсалютна лагічна, што ў ходзе ўрадавага візіту Старшыні КНР Сі Цзыньпіна ў Рэспубліку Беларусь з удзелам першых асоб дзяржаў 10 мая 2015 года адбылася ўрачыстая цырымонія падпісання Генеральнага крэдытнага пагаднення з Дзяржаўным банкам развіцця Кітая аб прыцягненні крэдытнай лініі ГБРК у памеры 300 млн. USD на дастаткова выгадных умовах, якія дазваляюць значна скараціць часавыя рамкі прыцягнення такога кшталту крэдытаў ад Дзяржаўнага Банка Развіцця Кітая. У якасці забеспячэння выкарыстоўваецца гарантыя Урада Рэспублікі Беларусь на карысць кітайскага банка. Крэдытная лінія прыцягваецца на тэрмін 15 гадоў, у тым ліку льготны перыяд – да 5 гадоў.

 

Старшыня Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Пісарык вітае Ху Хуайбана (Hu Huaibang), Старшыню Праўлення Дзяржаўнага банка развіцця  Кітая. 10 мая 2015 года. Мінск

 

Старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Пісарык і  віцэ-прэзідэнт China Eximbank Сунь Пін падпісваюць крэдытнае пагадненне. Мінск. 26 верасня 2014 года.

 

Але вы маеце рацыю, заходні вектар, вядома ж, па-ранейшаму застаецца актуальным. На прайшоўшай у сакавіку міжнароднай канферэнцыі «Беларусь і СНД: гандлёвае фінансаванне 2015», генеральным спонсарам якой, дарэчы, выступіў «Беларусбанк», заходняя інвестыцыйная супольнасць была актыўна прадстаўлена. Фінансавым колам Германіі, Чэхіі, Польшчы, Расіі, Славакіі, Аўстрыі, Італіі і не толькі цікавы эканамічны клімат краіны, перспектывы беларускай эканомікі і патрэбы беларускага рынку ў экспартным і гандлёвым фінансаванні.

У міжнародным бізнесе мы маем поспехі, аднак патэнцыял далёка не вычарпаны. Мяркую, што нашы замежныя партнёры будуць працягваць практыку канструкцыйнага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з «Беларусбанкам», прымуць удзел у рэалізацыі інвестыцыйных праектаў банка і яго кліентаў. Наша стратэгія развіцця міжнароднага бізнесу будуецца на палітыцы адкрытасці і накіравана на нарошчванне прысутнасці на сусветных рынках капіталу. І напрыканцы, узгадаем Канфуцыя, які сказаў:  Важна не тое месца, якое мы займаем зараз, а той напрамак, у якім мы рухаемся.

 

Калі Вы заўважылі недакладнасць, калі ласка, выдзеліце яе і націсніце Ctrl+Enter
/ / / Мільярды для эканомікі краіны