Услуги:

Операции по вкладам и счетам физических лиц

Обслуживание юридических лиц и индивидуальных предпринимателей

Прием платежей

Предоставление страховых услуг

Валютно-обменные операции

Операции с платежными карточками

Операции с ценными бумагами

Переводы

Операции с монетами

Операции с лотерейными билетами

Банковское хранение

Кредитные операции физических лиц

Операции с коммерческими чеками

Другие операции

Вярнуцца на старонку

Выберите интересующий Вас вклад и нажмите кнопку «Подробнее»

Завядзі ўдачу з паў-абароту з крэдытнай картай Visa «Беларусбанка»!

Завядзі ўдачу з паў-абароту з крэдытнай картай Visa «Беларусбанка»!

Спецыяльная прапанова ў медыцынскiх пунктах «Сінэва»

Спецыяльная прапанова ў медыцынскiх пунктах «Сінэва»

Навагодняя акцыя Беларусбанка «Заяўка Дзеду Марозу»

Навагодняя акцыя Беларусбанка «Заяўка Дзеду Марозу»

Новая паслуга ў інтэрнэт-банкінгу - сэрвіс грашовых пераводаў Western Union®

Новая паслуга ў інтэрнэт-банкінгу - сэрвіс грашовых пераводаў Western Union®

Спецыяльная прапанова ў Burger King для трымальнікаў картак Mastercard

Спецыяльная прапанова ў Burger King для трымальнікаў картак Mastercard

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб #настарт

Клуб #настарт

Клуб «Аксаміт»

Клуб «Аксаміт»

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

  • Перавагі VIP-абслугоўвання

    Перавагі VIP-абслугоўвання

    Канфідэнцыяльнасць, індывідуальны падыход і высокі ўзровень зручнасці абслугоўвання

  • Прэміяльныя карты

    Прэміяльныя карты

    Карткі з унікальнымі магчымасцямі для кліентаў, якія часта падарожнічаюць, цэняць камфорт і высокі ўзровень сэрвісу

  • Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне – спалучэнне высокай даходнасці ад інвесціравання сродкаў на рынку каштоўных папер

  • Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя дэпазітныя сейфы для захоўвання дакументаў і каштоўнасцей – гэта адзін з самых бяспечных і зручных для Вас спосабаў захоўвання каштоўнасцей

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Гандлёвае фінансаванне

Гандлёвае фінансаванне

  • Філіяльная
    сетка
  • Інтэрнэт-
    банкінг
  • М-банкінг
  • Кліент-банк
    (WEB)
  • Анлайн заяўкi,
    даведнік
    па паслугах
  • 147

Эвалюцыя прыярытэтаў: банкі зацікаўлены ў супрацоўніцтве з малым і сярэднім бізнесам

25.04.2015

За апошняе дзесяцігоддзе колькасць карпаратыўных кліентаў «Беларусбанка» вырасла больш чым у два разы. Сёння ў банку абслугоўваецца каля 90 тыс. суб’ектаў гаспадарання розных галін, форм уласнасці і маштабаў бізнесу. Аб тым, як змяніліся патрэбы банкаўскіх кліентаў за апошні час, якія рашэнні ў цяперашніх няпростых умовах прапануе юрыдычным асобам найстарэйшы банк краіны і што чакае сектар карпаратыўнага банкаўскага бізнесу Беларусі, расказаў намеснік Старшыні Праўлення «Беларусбанка» Аляксандр ПАЛІЎКА.

— Аляксандр Іосіфавіч, у няпростых умовах, якія склаліся сёння ў краіне, штосьці зменіцца ў рабоце банка з карпаратыўным сегментам і ў перавагах саміх кліентаў пры выбары банка?

— Мы разумеем, што ў цяперашніх умовах будуць мець поспех тыя ўдзельнікі фінансавага рынку, якія змаглі распрацаваць для кліентаў мноства рашэнняў у адпаведнасці з іх патрэбамі і, што таксама важна, навучыліся працаваць з імі аператыўна і дакладна. Кліент прыйдзе ў той банк, які прапанаваў яго бізнесу лепшае рашэнне па хуткасці, структуры здзелкі і цане. Таму ў «Беларусбанку» мы аптымізавалі арганізацыйную структуру і бізнес-працэсы, істотна змянілі сістэму абслугоўвання карпаратыўнага сегмента. Сёння ўзаемадзеянне з кліентам адбываецца ў адзінай кропцы па прынцыпе «аднаго акна», што значна павышае якасць і аператыўнасць, бо часам менавіта гэтыя фактары выходзяць для бізнесу на першы план.

Улічваючы дынамічнасць рынку банкаўскіх паслуг, «Беларусбанк» падтрымлівае свой прадуктовы рад у актуальным стане і пастаянна ўдасканальвае тэхналогіі прадастаўлення паслуг. Сёння мы гатовы прадаставіць карпаратыўнаму сегменту поўны комплекс запатрабаваных рынкам паслуг, прымяняючы канкурэнтную тарыфную і працэнтную палітыку.

— Якія канкурэнтныя перавагі дазваляюць кліентам зрабіць выбар на карысць «Беларусбанка»?

— Безумоўна, нашай важнай перавагай, якой немагчыма не скарыстацца, з’яўляецца развітая інфраструктура, здольная забяспечыць даступнасць банкаўскіх паслуг па ўсіх рэгіёнах і кутках рэспублікі. Наяўнасць служб продажу ва ўстановах банка дазваляе «ахапіць клопатам» кожнага кліента.

Надзейнасць, станоўчы вопыт работы і бездакорная рэпутацыя Банка, у тым ліку на міжнародным рынку, дазволілі дасягнуць высокай ступені даверу і лаяльнасці кліентаў. Работа з карпаратыўнымі кліентамі будуецца на прынцыпах прымянення комплекснага кліентаарыентаванага падыходу да абслугоўвання бізнесу, пабудавання доўгатэрміновых і ўзаемавыгадных адносін, арыентаваных на перспектыву.

— Як адбілася рыначная сітуацыя на дэпазітах юрыдычных асоб? Ці варта гаварыць аб павелічэнні даверу прыватных кампаній да банкаў з дзяржаўным удзелам?

— Недастатковасць ліквіднасці і рэзкае змяненне курса беларускага рубля да асноўных валют вымушаюць банкі больш актыўна прыцягваць пасівы на ўнутраным рынку, і ўсё гэта непазбежна прыводзіць да росту ставак па дэпазітах.

Пры выбары банка, думаю, давер кліента адыгрывае вырашальную ролю. У свеце апошніх падзей на фінансавым рынку Беларусі можна выказаць здагадку, што дэпазіты будуць перацякаць у банкі з дзяржаўным удзелам. Для нас нейкім індыкатарам даверу служыць той факт, што сродкі карпаратыўных кліентаў у «Беларусбанку» паступова павялічваюцца. Сёння без уліку сродкаў бюджэту нам належыць 32% рынку дэпазітаў юрыдычных асоб.

— Кліентамі «Беларусбанка» з’яўляюцца найбуйнейшыя прадпрыемствы рэспублікі, якія аказваюць непасрэдны ўплыў на яе эканоміку. Тым не менш, банк адкрыта заяўляе аб аказанні садзеяння развіццю малога і сярэдняга бізнесу…

— Банк заўсёды імкнецца стаць надзейным партнёрам для любога кліента, незалежна ад аб’ёмаў яго бізнесу. Разумеючы што малое і сярэдняе прадпрымальніцтва з’яўляецца найбольш масавым, гібкім і дынамічна развіваючымся сегментам эканомікі, яго падтрымка, стварэнне ўмоў для паскоранага развіцця з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў нашай дзейнасці. «Беларусбанк» аказвае ўсямернае садзеянне развіццю дзелавой ініцыятывы, вытворчага патэнцыялу малога і сярэдняга бізнесу за кошт аптымізацыі прадуктовай прапановы.

— Што «Беларусбанк» можа прапанаваць малому і сярэдняму прадпрымальніцтву?

— Сёння прадуктовая лінейка нашага банка дазваляе выбраць найбольш прымальны варыянт супрацоўніцтва. Побач з рознічным продажам паслуг мы прапануем кліентам розныя варыянты «пакетнага» абслугоўвання, якія дазваляюць аптымізаваць набор спажываемых паслуг і скараціць іх кошт.

Кліентам малога і сярэдняга прадпрымальніцтва прадастаўляецца магчымасць правядзення разлікаў з выкарыстаннем праграмнага комплекса «Кліент-банк (WEB)», які дазваляе аператыўна ажыццяўляць аперацыі праз Інтэрнэт без прывязкі да месца знаходжання. Шырокае распаўсюджанне атрымаў і новы мабільны прадукт, які мы распрацавалі ў першую чаргу для малога і сярэдняга бізнесу — «Аддалены дэпазіт». Гэта прадуктовае рашэнне дазваляе дыстанцыйна размяшчаць у дэпазіты свабодныя грашовыя сродкі ў беларускіх рублях. Пры гэтым для заключэння дагавору з кліентам прымяняецца прынцып публічнай аферты. Па спрошчанай працэдуры малому і сярэдняму бізнесу прадастаўляюцца мікракрэдыты, а таксама лізінгавыя паслугі.

У нашай кліенцкай базе доля малога і сярэдняга карпаратыўнага сегменту складае больш за 70% і, сапраўды, работа з ім на бліжэйшыя гады застанецца адной з нашых прыярытэтных задач.  

Неабходна ўлічваць і той факт, што дробны бізнес можа вырасці да сярэдняга, а сярэдні бізнес – перарасці ў буйны… І, пагадзіцеся, кліент, верагодней за ўсё, працягне супрацоўнічаць менавіта з банкам, які даў яму свайго роду «штуршок», аказваючы садзеянне бізнес-росту.

Калі Вы заўважылі недакладнасць, калі ласка, выдзеліце яе і націсніце Ctrl+Enter
/ / / Эвалюцыя прыярытэтаў: банкі зацікаўлены ў супрацоўніцтве з малым і сярэднім бізнесам