Услуги:

Операции по вкладам и счетам физических лиц

Обслуживание юридических лиц и индивидуальных предпринимателей

Прием платежей

Предоставление страховых услуг

Валютно-обменные операции

Операции с платежными карточками

Операции с ценными бумагами

Переводы

Операции с монетами

Операции с лотерейными билетами

Банковское хранение

Кредитные операции физических лиц

Операции с коммерческими чеками

Другие операции

Вярнуцца на старонку

Выберите интересующий Вас вклад и нажмите кнопку «Подробнее»

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб #настарт

Клуб #настарт

Клуб «Аксаміт»

Клуб «Аксаміт»

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

  • Перавагі VIP-абслугоўвання

    Перавагі VIP-абслугоўвання

    Канфідэнцыяльнасць, індывідуальны падыход і высокі ўзровень зручнасці абслугоўвання

  • Прэміяльныя карты

    Прэміяльныя карты

    Карткі з унікальнымі магчымасцямі для кліентаў, якія часта падарожнічаюць, цэняць камфорт і высокі ўзровень сэрвісу

  • Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне – спалучэнне высокай даходнасці ад інвесціравання сродкаў на рынку каштоўных папер

  • Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя дэпазітныя сейфы для захоўвання дакументаў і каштоўнасцей – гэта адзін з самых бяспечных і зручных для Вас спосабаў захоўвання каштоўнасцей

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Гандлёвае фінансаванне

Гандлёвае фінансаванне

  • Філіяльная
    сетка
  • Інтэрнэт-
    банкінг
  • М-банкінг
  • Кліент-банк
    (WEB)
  • Анлайн заяўкi,
    даведнік
    па паслугах
  • 147

СТАНОЎЧЫ ТРЭНД

01.04.2015

Беларусбанк комплексна працуе над павелічэннем долі безнаяўных плацяжоў

 

Зніжэнне наяўнага грашовага абароту і развіццё сістэмы безнаяўных разлікаў з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак з’яўляецца адной з ключавых агульнадзяржаўных задач, пастаўленых урадам і Нацыянальным банкам. Прычым такая тэндэнцыя назіраецца не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце. Многія краіны жадаюць адысці ад грашовага абарачэння, паколькі гэта дадатковыя выдаткі на выраб грашовых купюр, плюс спрыяльная глеба для развіцця ценявой эканомікі. Натуральна, на пярэднім флангу развіцця сістэмы безнаяўных плацяжоў знаходзяцца банкі, якія ажыццяўляюць выпуск картак і развіваюць інфраструктуру іх абслугоўвання.

Якія канкрэтныя крокі па развіцці безнаяўных плацяжоў з выкарыстаннем картак прадпрымаюцца ў айчыннай банкаўскай сферы? Як банк можа стымуляваць сваіх кліентаў да пераходу ад наяўных грошай да безналу? На гэтыя тэмы мы пагаварылі з намеснікам старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Таццянай Леанідаўнай Міхайлоўскай.

 

– Таццяна Леанідаўна, якія крокі прадпрымае Беларусбанк па павелічэнні долі безнаяўных разлікаў?

– Актуальнасць і значнасць задачы па развіцці безнаяўных плацяжоў з выкарыстаннем банкаўскіх картак ставіць яе вырашэнне на прыярытэтныя пазіцыі. Тут недастаткова дзейнічаць у якім-небудзь адным напрамку, напрыклад, павелічэння колькасці выпускаемых картак, таму Беларусбанк вырашае гэту задачу комплексна: развіваецца інфраструктура прыёму картак, прапануюцца інавацыйныя банкаўскія прадукты і паслугі, праводзяцца мерапрыемствы па стымуляванні кліентаў да актыўнага правядзення безнаяўных плацяжоў і павышэнні ўзроўню фінансавай граматнасці насельніцтва.

Зараз трымальнікі картак банка маюць магчымасць праводзіць фінансавыя аперацыі не толькі ў аддзяленнях, але і ў шырокай сетцы банкаматаў і інфакіёскаў. Вельмі важную ролю ў пытанні павелічэння долі безнаяўных разлікаў адыгрываюць новыя тэхналогіі. Беларусбанк актыўна развівае сэрвісы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, якія дазваляюць у любы час сутак ажыццяўляць камунальныя і іншыя плацяжы з дапамогай мабільнага тэлефона або камп’ютара.

У кантэксце агульнай філасофіі па пераходзе на безнал, безумоўна, вялікае значэнне маюць праграмы лаяльнасці, калі ўключаецца матэрыяльны стымул безнаяўнай аплаты пакупак. Каля 800 арганізацый гандлю і сэрвісу па ўсёй Беларусі і сэрвісу прадастаўляюць трымальнікам картак банка скідкі на розныя тавары і паслугі.

Для прыцягнення насельніцтва да актыўнага правядзення безнаяўных плацяжоў Беларусбанк сістэматычна арганізуе рэкламныя гульні і акцыі. Асаблівая ўвага надаецца пытанням павышэння фінансавай граматнасці насельніцтва.

 

– Ці актыўна кліенты банка разлічваюцца плацежнымі карткамі? Якая дынаміка такіх плацяжоў у апошні час?

– Доля безнаяўных аперацый па плацежных картках у агульным аб’ёме расходных аперацый з выкарыстаннем картак у сетцы Беларусбанка за студзень 2015 года дасягнула 34,5 %. Гэты паказчык расце з году ў год. І калі ў студзені 2013 года ён складаў 26,9 %, то ў студзені 2014-га ўжо 31,1 %.

Рост долі безнаяўных плацяжоў абумоўлены пашырэннем пераліку прапануемых банкам картак, хуткім развіццём інфраструктуры абслугоўвання, а таксама сэрвісаў, у тым ліку дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання.

Найбольшую частку ў структуры безнаяўных плацяжоў, ажыццяўляемых па картках Беларусбанка, займае аплата тавараў і паслуг у арганізацыях гандлю і сэрвісу (68,4 %). На другім месцы – аперацыі ў аддзяленнях банка (11,2 %), на трэцім – плацяжы з выкарыстаннем сэрвісаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (9,6 %).

 

– Што ўяўляе сабой інфраструктура прыёму картак Беларусбанка?

– Банк устанавіў больш за 1,2 тыс. банкаматаў (гэта 28,8 % рынку) і 2,3 тыс. інфакіёскаў (62,7 % рынку), арганізавана каля 2 тыс. пунктаў выдачы наяўных (47,9 % рынку).

У часы новых тэхналогій асабліва актуальна стаіць пытанне аб правядзенні фінансавых аперацый без страты часу на наведванне банкаўскіх аддзяленняў. Таму адной з стратэгічных задач Беларусбанка на рынку плацежных картак з’яўляецца развіццё сэрвісаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання. Сёння нашы кліенты могуць ажыццяўляць шырокі спектр банкаўскіх аперацый з дапамогай мабільных тэлефонаў (паслугі SMS- і М-банкінг), Інтэрнэта (паслуга «Інтэрнэт-банкінг») і нават тэлебачання (паслуга «ТВ-банкінг»).

Асаблівую ўвагу банк надае пашырэнню сеткі арганізацый гандлю і сэрвісу, у якіх можна расплаціцца за пакупкі з дапамогай банкаўскай карткі. Больш за 32 тыс. арганізацый гандлю і сэрвісу – магазінаў, гандлёвых цэнтраў, кафэ, рэстаранаў, устаноў аховы здароўя – абслугоўваюць трымальнікаў картак на падставе дагавораў, заключаных з Беларусбанкам.

У 2014 годзе банк першым у краіне прапанаваў гандлёва-сэрвісным арганізацыям новае рашэнне для прыёму плацяжоў па картках, заснаванае на тэхналогіі мабільнага эквайрынгу. Гаворка ідзе пра сэрвіс «ГандлярОК», які дазваляе прымаць карткі для аплаты тавараў і паслуг з дапамогай смартфона і далучаемага да яго спецыяльнага счытвальнага ўстройства.

Сярод трымальнікаў банкаўскіх картак хутка набірае папулярнасць магчымасць набыцця тавараў у сетцы Інтэрнэт. Таму для банка Інтэрнэт з’яўляецца перспектыўнай сферай супрацоўніцтва з арганізацыямі гандлю і сэрвісу. Утрымліваючы на працягу многіх гадоў лідзіруючыя пазіцыі ў «класічным» эквайрынгу, Беларусбанк актыўна развівае і інтэрнэт-эквайрынг.

Трымальнікі ўсіх плацежных картак банка (у тым ліку БЕЛКАРТ) маюць магчымасць здзяйснення пакупак ля экранаў сваіх манітораў або планшэтных устройстваў і актыўна ёй карыстаюцца.

– Ці плануецца далейшае развіццё дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання?

– Безумоўна, бо дыстанцыйнае банкаўскае абслугоўванне дазваляе вывесці ўзаемадзеянне кліентаў і банка на больш якасны ўзровень. Усё больш нашых кліентаў адмаўляюцца ад наведвання аддзяленняў банка і абіраюць для правядзення плацяжоў сэрвісы дыстанцыйнага абслугоўвання. Агульная колькасць карыстальнікаў сэрвісаў дыстанцыйнага абслугоўвання банка складае каля 1,8 млн. чалавек.

Наш кліент можа хутка і зручна, не наведваючы аддзяленне банка, ажыццявіць практычна ўсе аперацыі, якія раней можна было правесці, толькі ў кантакце з касірам. Гэта аплата шырокага спектра штомесячных плацяжоў, ажыццяўленне грашовых пераводаў, адкрыццё і папаўненне ўкладаў, афармленне плацежных картак.

У мяне няма сумнення ў тым, што ўжо існуючыя каналы будуць развівацца і прагрэсіраваць. Развіццё будзе ісці ў напрамку пашырэння карыстальніцкага інтэрфейса, прадастаўлення дадатковых сэрвісаў, нават не звязаных напрамую з выкананнем банкаўскіх аперацый.

Прынцыповая пазіцыя банка па пытанні развіцця сэрвісаў ДБА заключаецца ў тым, што гэтыя сэрвісы павінны стаць памочнікам кліента на ўсе выпадкі жыцця.

 

– Наколькі шырокі выбар прапануе Беларусбанк чалавеку, які вырашыў аформіць сабе картку?

Picture4

– Банк выпускае шырокі спектр картак, разлічаных на розныя пласты насельніцтва. Можна з упэўненасцю гаварыць, што кожны наш кліент абярэ сабе картку, якая задавальняе яго патрэбы. У залежнасці ад мярукемай сферы прымянення ёсць магчымасць аформіць як абслугоўваемую па ўсім свеце міжнародную картку з рахункам у замежнай або нацыянальнай валюце, так і картку з рахункам у беларускіх рублях для правядзення аперацый толькі ў межах Беларусі.

Сярод міжнародных картак Беларусбанка ёсць карткі эканомкласа Visa Electron, Maestro, карткі з больш пашыранымі магчымасцямі Visa Classic, MasterCard Standard, прэстыжныя Visa Gold, MasterCard Gold, а таксама карткі прэміум-класа Visa Platinum і MasterCard World Black Edition.

Сярод картак для выкарыстання толькі на тэрыторыі рэспублікі асобныя віды прапануюцца для студэнтаў, жыхароў сельскай мясцовасці і нават для дзяцей.

Банк выпускае таксама розныя віды ашчадных картак у беларускіх рублях і замежнай валюце.

Асобна хацелася б расказаць пра новы, сацыяльна значны праект банка «Карта навучэнца», які мы ажыццяўляем сумесна з Міністэрствам адукацыі, Нацыянальнай акадэміяй навук і дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Беларусі. Гэты праект з’яўляецца ўнікальным для нашай краіны і накіраваны, перш за ўсё, на развіццё фінансавай граматнасці ў падрастаючага пакалення.

З назвы праекта, мяркую, становіцца зразумела, што «Карта навучэнца» прызначана для навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Яна ўяўляе сабой комплексны інструмент, які сумяшчае функцыі банкаўскай плацежнай карткі і ўніверсальнага электроннага дакумента.

Паколькі «Карта навучэнца» з’яўляецца паўнавартаснай банкаўскай карткай, у школьнікаў з’яўляецца магчымасць разлічыцца з яе дапамогай у школьных сталовых, буфетах, магазінах. Функцыя электроннага пропуска спрашчае маніторынг наведвання школьных заняткаў вучнямі і дазваляе апавяшчаць бацькоў шляхам SMS-паведамленняў аб дакладным часе прыходу дзіцяці ў школу і выхаду з яе, усіх выпадках спазненняў і прагулаў. Акрамя таго, «Карту навучэнца» можна выкарыстоўваць як электронны ключ па ўліку часу работы, напрыклад у камп’ютарных класах.

У цяперашні час праект «Карта навучэнца» праходзіць апрабацыю ў некалькіх сталічных установах адукацыі.

«Карта навучэнца» з’яўляецца ўнікальным для нашай краіны праектам і накіраваны, перш за ўсё, на развіццё фінансавай граматнасці ў падрастаючага пакалення

 

– Якія яшчэ цікавыя навінкі Беларусбанка з’явіліся на рынку банкаўскіх картак?

– У 2014 годзе банк даволі актыўна ўкараняў новыя прадукты і паслугі для трымальнікаў картак. Мы першымі ў краіне выйшлі на рынак з новым прадуктам нацыянальнай плацежнай сістэмы – кабейджынгавымі карткамі БЕЛКАРТ-Maestro, якія забяспечваюць магчымасць ажыццяўлення аперацый як на тэрыторыі Беларусі, так і за яе межамі. Насельніцтву таксама былі прапанаваны карткі БЕЛКАРТ-ПРЭМІУМ, прызначаныя для кліентаў з высокім узроўнем даходаў. Пашыраны і спектр банкаўскіх прадуктаў для міжнароднага выкарыстання.

У мэтах матывацыі трымальнікаў картак да актыўнага выкарыстання безнаяўных форм разлікаў рэалізавана праграма лаяльнасці «Ваш бонус», у рамках якой кліентам за актыўнае выкарыстанне картак выплачваюцца грашовыя сродкі. Запушчаны сумесны праект з кампаніяй «Еўрагандаль» па прадастаўленні скідак усім трымальнікам картак Беларусбанка ў найбуйнейшай у краіне сетцы магазінаў «Еўраопт».

Пастаянна пашыраецца спектр аперацый і паслуг, даступных для здзяйснення па каналах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання. Нядаўна ў банкаматах банка рэалізавана магчымасць ажыццяўлення грашовых пераводаў па картках БЕЛКАРТ банка і шэрагу іншых беларускіх банкаў. З’явіліся новыя аперацыі ў інфакіёсках, якія, мы разлічваем, будуць запатрабаваны нашымі кліентамі. У рамках развіцця дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання рэалізавана магчымасць заказу і афармлення картак праз карпаратыўны сайт банка, а таксама з выкарыстаннем сэрвісаў «М-банкінг» і «Інтэрнэт-банкінг».

Асноўнымі прыярытэтамі работы банка на рынку плацежных картак Беларусі ў далейшым стане развіццё безнаяўных форм разлікаў, умацаванне даверу да карткі як да ўніверсальнага плацежнага інструмента, рост інфраструктуры абслугоўвання трымальнікаў картак, а таксама падтрымка напрацаваных традыцый у якасным і актыўным вядзенні картачнага бізнесу.

Калі Вы заўважылі недакладнасць, калі ласка, выдзеліце яе і націсніце Ctrl+Enter