Інтэрв'ю з кіраўніком
01.04.2015

Паважаныя кліенты, наведвальнікі карпаратыўнага вэб-сайта «Беларусбанка»!

Мы спадзяёмся, што найстарэйшы фінансавы інстытут краіны цікавы вам сваёй прадуктовай лінейкай, якасцю сэрвісу, даступнасцю паслуг і вядзеннем новых бізнес-практык. Банк імкнецца ісці насустрач кліенту, ведаць яго патрэбы. Нам неабыякава ваша меркаванне аб нашай працы. Усе водгукі і прапановы вельмі важныя, бо крытыка, не крытыканства, заўсёды матывуе ўдасканаленне. Палітыка адкрытасці падштурхнула на стварэнне новага інфармацыйнага праекта «Інтэрв’ю з кіраўніком».

Абагульніўшы найбольш часта сустракаемыя пытанні і пажаданні кліентаў «Беларусбанка», мы вызначым тэматыку публікуемых матэрыялаў і іх перыядычнасць.

Каментарыі будуць даваць топ-менеджары – намеснікі старшыні праўлення банка, выканаўчыя дырэктары, што апрыёры вызначае ступень кампетэнтнасці і, адпаведна, даверу чытача. Спадзяёмся, што інтэрв’ю будуць жывымі, цікавымі, лёгка чытаемымі і ўзаемакарыснымі.

Дзякуем, што выбралі «Беларусбанк».

 

З павагай,
начальнік прэс-службы

Ларыса Грынько