Унясенне наяўнай замежнай валюты фізічнымі асобамі

Ці магу я (з’яўляюся грамадзянінам Рэспублікі Беларусь) унесці праз банк пазыку або ахвяраванне ў наяўнай замежнай валюце на рахунак фірмы – рэзідэнта РБ, уладальнікам якой сам і з’яўляюся?

Не, у такім выпадку грамадзянін Рэспублікі Беларусь не можа ўнесці пазыку або зрабіць ахвяраванне на карысць юрыдычнай асобы - рэзідэнта ў замежнай валюце. Выкарыстанне замежнай валюты паміж фізічнай асобай – рэзідэнтам і юрыдычнай асобай – рэзідэнтам па названых здзелках забаронена валютным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Я грамадзянін Літвы, планую ажыццявіць перавозку груза па трасе М1 на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь на аўтамабілі-фургоне (з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны). Як мне можна аплаціць у банку праезд па платных дарогах?

У банку Вы можаце аплаціць за праезд па вызначаных платных дарогах (па сістэме BelToll) на карысць дзяржаўнай установы "Белаўтастрада" банкаўскай плацежнай карткай або наяўнымі ў беларускіх рублях, зыходзячы з устаноўленых тарыфаў у еўра па афіцыйным курсе НБ РБ на дату аплаты.

Аднак, у выпадку ўстанаўлення ДУ "Транспартная інспекцыя Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь фактаў неаплаты або несвоечасовай аплаты Вамі названага збору, да Вас будуць прыменены штрафныя санкцыі ў выглядзе платы ў павялічаным памеры. Гэты штраф можна ўнесці ў замежнай валюце (долары ЗША, еўра, расійскі рубль) і беларускіх рублях у касу аддзялення банка (у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27.09.2012г. № 426 "Аб асобных пытаннях функцыянавання сістэмы электроннага збору платы за праезд транспартных сродкаў па асобных дарогах Рэспублікі Беларусь" і пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30.04.2013г. № 340 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку спагнання платы за праезд па аўтамабільных дарогах Рэспублікі Беларусь і ўнясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь").

Ці можна ў банку ўнесці грашовыя сродкі ў Еўра ў аплату консульскага збору пры афармленні шэнгенскай візы на карысць пасольства замежнай дзяржавы.

Консульскі збор у банку можна аплаціць шляхам унясення наяўнай замежнай валюты для залічэння на рахунак пасольства замежнай дзяржавы на тэрыторыі РБ. Пацвярджальныя дакументы па названай аперацыі ў банк не прадстаўляюцца, аперацыі ажыццяўляюцца па прад’яўленні дакумента, які сведчыць асобу фізічнай асобы.