Замежная бязвыплатная дапамога

Ці патрабуецца фізічнай асобе запаўняць "Паведамленне аб атрыманні і расходаванні ЗБД" пры атрыманні з-за мяжы пераводу па сістэме Western Union/міжнароднага банкаўскага пераводу?

Не патрабуецца. грашовыя сродкі, якія паступаюць у адрас фізічных асоб, за выключэннем індывідуальных прадпрымальнікаў, у якасці дапамогі, залічваюцца на іх банкаўскі рахунак або выдаюцца ім наяўнымі грашовымі сродкамі. Рэгістрацыя дапамогі, атрыманай фізічнай асобай, не патрабуецца. У выпадку, калі фізічная асоба звяртаецца за вызваленнем атрыманай дапамогі ад падаходнага падатку з фізічных асоб, рэгістрацыя такой дапамогі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №5 "Аб замежнай бязвыплатнай дапамозе» ад 31.08.2015 г. Дапамога, атрыманая фізічнымі асобамі, якія адносяцца да катэгорыі малазабяспечаных грамадзян, інвалідаў, пенсіянераў, дзяцей, шматдзетных, няпоўных, апякунскіх, прыёмных сем'яў або грамадзян, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, у памеры (коштам) больш за 200 базавых велічыняў на дату яе паступлення вызваляецца ад падаходнага падатку з фізічных асоб Кіраўніцтвам справамі Прэзідэнтата Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.