Інфармацыя аб здзелках з зацікаўленасцю афіліраваных асоб
24.03.2023

Інфармацыя аб здзелцы з зацікаўленасцю афіліраванай асобы 22.03.2023

Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк» (далей – ААТ «ААБ Беларусбанк»), зарэгістраванае па адрасе: 220089, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, пр-т Дзяржынскага, 18, УНП:100325912, паведамляе, што 22.03.2023 Наглядальным саветам ААТ «ААБ Беларусбанк» прынята рашэнне аб ажыццяўленні здзелкі з зацікаўленасцю афіліраванай асобы.

Від здзелкі: пагадненне аб супрацоўніцтве.

Бакі здзелкі: ААТ «ААБ Беларусбанк» і ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр».

Прадмет здзелкі: ажыццяўленне сумесных дзеянняў, накіраваных на функцыянаванне і развіццё плацежнага сэрвісу для кліентаў ААТ «ААБ Беларусбанк» на аснове мабільнага дадатку для трымальнікаў дзіцячых картак БЕЛКАРТ ААТ «ААБ Беларусбанк» і іх бацькоў.

Крытэрый зацікаўленасці: абзацы трэці і пяты часткі першай артыкула 57 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб гаспадарчых таварыствах» ад 09.12.1992 №2020-XII.

Сума здзелкі: пагадненне аб супрацоўніцтве з ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» не прадугледжвае правядзенне ўзаемаразлікаў паміж бакамі здзелкі.

Балансавы кошт актываў (кошт актываў), вызначаны на падставе даных бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці за апошні справаздачны перыяд, які папярэднічае дню прыняцця рашэння аб ажыццяўленні здзелкі (кошт актываў), складае 44910235 тысяч беларускіх рублёў.