Інфармацыя аб здзелках з зацікаўленасцю афіліраваных асоб
15.11.2019

Інфармацыя аб здзелцы з зацікаўленасцю афіліраванай асобы 15.11.2019

ААТ «ААБ Беларусбанк» паведамляе, што 15.11.2019 Наглядальным саветам ААТ «ААБ Беларусбанк» прынята рашэнне аб правядзенні здзелкі з зацікаўленасцю афіліраванай асобы.

Від здзелкі: субліцэнзійны дагавор.

Бакі здзелкі: ААТ «ААБ Беларусбанк» і ЗАТ «Плацежная сістэма БЕЛКАРТ».

Крытэрый зацікаўленасці: абзац пяты часткi першай артыкула 57 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб гаспадарчых таварыствах» ад 09.12.1992 №2020-ХII.

Намеснік Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Кажэкіна С.Г. з'яўляецца Старшынёй Наглядальнага савета ЗАТ «Плацежная сістэма БЕЛКАРТ».

Сума здзелкі (арыенціровачны памер ліцэнзійных плацяжоў на тэрмін дзеяння дагавору) 207 тысяч беларускіх рублёў.

Балансавы кошт актываў, вызначаны на падставе даных бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці за апошні справаздачны перыяд, якi папярэднiчаў дню прыняцця рашэння аб правядзенні здзелкі, роўны 28993140 тысяч беларускіх рублёў.