Экспартны цэнтр ААТ «ААБ Беларусбанк»

Экспартны цэнтр створаны з мэтай павышэння якасці і комплекснасці падтрымкі холдынгам ААТ «ААБ Беларусбанк» знешнегандлёвай дзейнасці карпаратыўных кліентаў.

Асноўныя функцыі Экспартнага цэнтра:

  • паляпшэнне ўмоў доступу беларускіх тавараў і паслуг да знешніх рынкаў праз сістэму аказання беларускім экспарцёрам фінансавых і нефінансавых мер падтрымкі;
  • аператыўнае вырашэнне пытанняў карпаратыўных кліентаў Банка, якія ажыццяўляюць знешнегандлёвую дзейнасць (экспарцёры/імпарцёры), з мэтай максімальнага задавальнення іх патрэб пры правядзенні міжнародных аперацый;
  • аказанне кансультацыйнай падтрымкі кліентам Банка ў суправаджэнні на ўсіх этапах заключэння і выканання экспартнага/імпартнага кантракту.

Задачы Экспартнага цэнтра:

  • садзейнічанне аптымальнаму правядзенню разлікаў паміж беларускімі пастаўшчыкамі/пакупнікамі і контрагентамі з-за мяжы;
  • правядзенне перадкантрактнай работы з кліентамі з прапановай аптымальных форм разлікаў і іншых важных параметраў у інтарэсах кліентаў і Рэспублікі Беларусь;
  • садзейнічанне ў атрыманні фінансавай падтрымкі беларускім прадпрыемствам экспарцёрам/імпарцёрам (крэдытаванне, гарантаванне, страхаванне і інш.).

Кантакты (руская мова):

Тэл.:     + 375 17 309 07 05 (горад)

+375 44 772 73 90 (мабільны)

+375 17 309 01 99

E-mail: export.center@asb.by

Рэжым працы (мінскі час):

Панядзелак – чацвер: з 8.30 да 17.30, абед з 12.30 да 13.15.

Пятніца: з 8.30 да 16.15, абед з 12.30 да 13.15.