Ананіч Віктар Міхайлавіч

ananich

Нарадзіўся 5 чэрвеня 1963 у г. Бабруйску Магілёўскай вобласці.

Прафесійны фінансіст.

Закончыў Мінскі фінансава-эканамічны каледж па спецыяльнасці Банкаўская справа,  Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці Фінансы і крэдыт, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці  Фінансавы і банкаўскі менеджмент.

У банкаўскай сферы з 1995 года з пасады эканаміста філіяла № 302 АКБ Пріорбанк у г. Бабруйску.

Працаваў намеснікам кіраўніка філіяла, начальнікам аддзела аддзялення ГУ Нацыянальнага банка па Магілёўскай вобласці ў г. Бабруйску, начальнікам упраўлення эканомікі Бабруйскага гарвыканкама, намеснікам кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна г. Бабруйска.

У ААТ «ААБ Беларусбанк» з 27 снежня 2006 года, даты ўступлення на пасаду дырэктара філіяла № 703 у г. Бабруйску. У снежні 2011 узначаліў філіял № 700 – Магілёўскае абласное ўпраўленне. 

За шматгадовую добрасумленную працу, дасягненне высокіх паказчыкаў у фінансава-гаспадарчай дзейнасці, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі ААТ «ААБ Беларусбанк» і мясцовых органаў улады.

Жанаты, мае дычку і сына.