Бацькоўскі кут

House_top

 

Праект «Беларусбанк. Бацькоўскі кут» — будаўніцтва жылых дамоў для сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей-сірот і дзяцей, застаўшыхся без апекі бацькоў, аказанне дапамогі пражываючым у іх сем’ям.

У студзені 2015 года адбылося ўрачыстае адкрыццё дзіцячага дома сямейнага тыпу ў г. Быхаве з удзелам губернатара Магілёўскай вобласці Даманеўскага У.В. Катэдж для сям’і Шушлаковых пабудаваны за кошт сродкаў  Банка.

«У дзіцячым доме нельга напоўніць любоўю кожнага дзіцяці і стварыць такія ж цёплыя адносіны, якімі яны бываюць у добрай сям’і. Таму падобны дом – гэта як раз імкненне да таго, каб замяніць дзіцяці, якое трапіла ў складаную сітуацыю, сям’ю» - адзначыў у сваім прывітальным слове на цырымоніі адкрыцця Старшыня Праўлення Банка Пісарык С.П.

У снежні Банк бязвыплатна перадаў у камунальную ўласнасць Лагойскага раёна жылы дом для далейшага размяшчэння сям’і, якая выхоўвае дзяцей-сірот і дзяцей, застаўшыхся без апекі бацькоў.

Кожнай сям’і, якая пражывае ў доме ад Банка, была аказана спонсарская дапамога для падрыхтоўкі дзяцей да навучальнага года.