«З лёгкім парусам». З 2014 года «Беларусбанк» выступае генеральным спонсарам Беларускай федэрацыі паруснага спорту

З 2014 года «Беларусбанк» выступае генеральным спонсарам Беларускай федэрацыі паруснага спорту

65

Парусны спорт часта называюць «воднымі шахматамі», бо для перамогі ў рэгаце, акрамя якаснага, сучаснага плаўсродку і адпаведнага фізічнага развіцця, яхтсмену неабходна кожны раз будаваць сваю, унікальную, стратэгію, улічваючы ўмовы надвор’я і асаблівасці акваторыі.

Першыя аматары яхтынгу ў нашай краіне як грамадская секцыя паруснага спорту абсталяваліся на беразе Заслаўскага вадасховішча яшчэ з сярэдзіны 60-х гадоў, уласна, іх месцазнаходжанне не змянілася да гэтага часу — менавіта там сёння знаходзіцца Беларуская федэрацыя паруснага спорту. Да 2008 года сітуацыя была не надта спрыяльнай для заняткаў спортам і схільнай да вялікіх перамог. Віной усяму былі складанасці з кадрамі і слабая матэрыяльна-тэхнічная база. Праўда, праблемы сталі вырашацца і адбылася рэанімацыя паруснага спорту ў Беларусі з прыняццем указа Прэзідэнта, які прадугледжваў дадатковыя меры дзяржпадтрымкі гэтага віду спорту, а таксама з прыходам новага кіраўніка федэрацыі — Ігара Рачкоўскага.

10

47

Сёння на Мінскім моры ў сучасным яхт-цэнтры размяшчаецца штаб-кватэра Беларускай федэрацыі паруснага спорту (БФПС), спартыўная школа, элінгі для захоўвання лодак, гасцініца для атлетаў і трэнераў. Найважнейшая задача, якую ставіць перад сабой Федэрацыя, — развіццё яхтынгу ў рэспубліцы, па словах яе старшыні, асаблівая ўвага надаецца яго аснове — дзіцячаму і юнацкаму паруснаму спорту.

У спартыўнай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерва паруснага спорту займаецца больш чым 120 рабят. Трэба адзначыць, што гэтыя заняткі абсалютна бясплатныя, таксама як і абсталяванне для трэніровак і спаборніцтваў. У школу бяруць дзяцей з 9 гадоў, трапіць у яе могуць практычна ўсе жадаючыя, тых, хто не ўмее плаваць, вучаць на месцы. У сезон (красавік — кастрычнік)  рабяты трэніруюцца на вадзе, зімой — у зале. Магчымасць заяймацца парусным спортам ёсць не толькі ў дзяцей з Мінска — спартыўныя школы ёсць у Гродне і Гомелі.

94

45

У Беларусі, як і ў многіх іншых краінах, такое паняцце, як «яхтынг», цвёрда асацыіруецца з даходам намнога вышэй за сярэдні. Таму яшчэ адна задача, якую ставіць перад сабой БФПС, — зрабіць парусны спорт у нашай рэспубліцы масавым. У прынцыпе, вялікая работа Федэрацыі па прыцягненні аматараў у гэты від спорту, арганізацыя беларускіх рэгат, удзел беларусаў у сусветных спаборніцтвах гавораць аб тым, што яхтынг у нашай краіне не проста развіваецца, а становіцца асобнай культурай, якая яднае ўсё большую і большую колькасць аднадумцаў.

55

6250

Ігар РАЧКОЎСКІ, старшыня Беларускай федэрацыі паруснага спорту:

— Былі часы, калі зборная СССР па парусным спорце на трэць складалася з беларусаў. Потым, на жаль, усё гэта было згублена, а спецыялісты раз’ехаліся па розных рэгіёнах. Зараз іх спрабуюць вярнуць назад. І будаўніцтва новага паруснага цэнтра — салідны аргумент для іх, доказ таго, што ў Беларусі ўзяліся за справу сур’ёзна. Ужо вярнуўся на радзіму Аляксандр Шпілько. Цяпер ён — галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі. У цэлым парусны спорт у нашай краіне перажывае чарговы пад’ём.

Актыўна абнаўляецца і «флатылія»: за апошнія пяць гадоў было закуплена каля 200 судоў — у большай частцы для дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ. Складана знайсці іншую краіну, дзе так актыўна абнаўляецца парусны флот. У нас ёсць дакладна прапрацаваны план на кожны год. На гэты год усе патрэбы закрыты.

Мы не спрабуем ісці ва ўсе класы судоў. Вызначыліся — нам патрэбны «Аптыміст», «Кадэт», «Лазер-радыял» і клас «470». І віндсёрфінг — алімпійскі клас «RS:X».

Дзякуем «Беларусбанку» за ўвагу і дапамогу. У Старшыні Праўлення Сяргея Пісарыка добрая аўра, калі ён падключаецца да вырашэння праблем — усё атрымліваецца і дасягаецца вынік. На этапе пачатку нашага супрацоўніцтва федэрацыі было няпроста, і нам пашанцавала, што Сяргей Паўлавіч згадзіўся дапамагчы, шчыра, па-таварыску і як дзяржаўны чалавек, які разумее, што неабходна падтрымліваць спорт.