«Беларусбанк» — генеральны партнёр федэрацыі хакея Беларусі

На пашыраным пасяджэнні Выканаўчага камітэта Асацыяцыі «Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь» званне «Генеральны партнёр» было прысвоена ААТ «ААБ Беларусбанк».

Асацыяцыя «Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь» высока цэніць супрацоўніцтва са сваімі спонсарамі і партнёрамі і спадзяецца на эфектыўнае ўзаемадзеянне ў будучым», — запэўніў старшыня ФХРБ Ігар Рачкоўскі.

Падтрымка айчыннага спорту — адзін з прыярытэтаў гуманітарнай сацыяльнай палітыкі «Беларусбанка», які пазіцыяніруе сябе сацыяльна адказным брэндам. У банку дзейнічаюць 5 сацыяльных праграм: «Вектар дабрыні», «Бацькоўскі кут», «Мост у будучыню», «Прастора натхнення», «Пераможам разам!».

ДАВЕДКА «НБС»

Асацыяцыя «Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь» заснавана 6 сакавіка 1992 года. З’яўляецца членам Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ).

Нацыянальная зборная Беларусі з году ў год паказвае высокі спартыўны вынік, выступаючы ў мацнейшым дывізіёне сусветнага хакея (1998­2001, 2003, 2005 — да ц.ч.). Лепшае дасягненне — 6­е месца ў 2006 годзе ў Рызе (Латвія).

Беларуская зборная ўдзельнічала ў трох Алімпіядах (1998, 2002, 2010). Лепшае дасягненне — 4­е месца ў 2002 годзе ў Солт­Лэйк­Сіці.

На чэмпіянаце свету 2015 года ў Чэхіі Беларусь заняла 7­е месца, дзякуючы чаму палепшыла сваё становішча ў сусветным рэйтынгу ІІХФ — сёння Беларусь займае 9­е месца.