«Беларусбанк» – генеральны партнёр федэрацыі футбола

«Беларусбанк» – генеральны партнёр федэрацыі футбола

 

«Беларусбанк» яшчэ два гады будзе тытульным спонсарам чемпіянату краіны па футболе. Такі дагавор на 2014 і 2015 гады падпісалі падчас прайшоўшай у Нацыянальнай бібліятэцы цырымоніі закрыцця сезона-2013 «Зорны мяч» Старшыня Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Пісарык і кіраўнік Беларускй федэрацыі футбола Сяргей Румас.

Упершыню «Беларусбанк» стаў генеральным партнёрам Беларускай федэрацыі футбола перад пачаткам сезона-2013. Такім чынам, банк будзе генеральным партнёрам Беларускай федэрацыі футбола яшчэ два гады, а афіцыйная назва чэмпіянату краіны застанецца такой жа, як і ў мінулым сезоне: «Беларусбанк — чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд вышэйшай лігі».

«Супрацоўніцтва з «Беларусбанкам» стала плённым і ўзаемна цікавым, таму было прынята рашэнне аб яго падаўжэнні, — сказаў старшыня АБФФ Сяргей Румас. — Мы без праблем прыйшлі да агульнага рашэння аб падаўжэнні нашых адносін. Федэрацыя атрымала надзейнага партнёра, бо «Беларусбанк» — лепшы банк краіны. Мы вельмі рады, што гэта структура выкарыстоўвае свае фінансавыя магчымасці для развіцця беларускага футбола».

На цырымоніі былі аб’яўлены лепшыя футбалісты, трэнер і суддзі года. Прыз лепшаму іграку і нападаючаму 23-га нацыянальнага першынства, галоўнаму бамбардзіру БАТЭ Віталію Радзівонаву ўручылі С.Пісарык і Э. Малафееў.

«Для мяне вялікі гонар выходзіць на сцэну разам з легендарным трэнерам Эдуардам Малафеевым, – адзначыў С.Пісарык пры ўручэнні, – маёй любімай камандай была і застаецца мінскае «Дынама» ўзору 1982-га года. Гэта была лепшая паўабарона савецкага футбола».

За ўклад у развіццё айчыннага футбола «Беларусбанку» была ўручана Падзяка АБФФ. Падтрымліваючы спорт, найбуйнейшы фінансавы інстытут краіны дэманструе сацыяльную адказнасць бізнесу.