БЕЛАРУСБАНК УЗНАГАРОДЗІЎ ПЕРАМОЖЦАЎ ДЗІЦЯЧАГА КОНКУРСУ «ТАЛЕНТ КРАІНЫ»

Беларусбанк стаў спонсарам другога сезона маштабнага агульнарэспубліканскага дзіцячага тэлевізійнага конкурсу «Талент краіны», які рэалізуе Агульнанацыянальнае тэлебачанне разам са Спецыяльным фондам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускай дзяржаўнай акадэміяй музыкі.

«Быць Генеральным партнёрам такога цудоўнага агляду юных талентаў - вялікі гонар для банка. Мы ўсімі сіламі стараемся падтрымліваць таленавітых, разумных, працавітых дзяцей, якія любяць сваю краіну і будуць рабіць усё, каб яна стала яшчэ больш прывабнай. Вы проста малайцы, вельмі таленавітыя! – сказаў, звяртаючыся да ўдзельнікаў конкурсу на фінальным канцэрце, Старшыня Праўлення Віктар Ананіч,- Усе на самай справе даказалі, што кожны - сапраўдны «Талент краіны». Але конкурс ёсць конкурс, заўсёды перамагае наймацнейшы».

Лепшымі былі прызнаныя:

— старэйшая ўзроставая група - Бабіч Багдан, 15 гадоў, інструментальны жанр, г. Мінск (раяль);

малодшая ўзроставая група - Косава Ксенія, 10 гадоў, харэаграфія, г. Мінск (балет).

Даведка:

Удзельнікамі тэлепраекта сталі таленавітыя дзеці з усёй краіны ва ўзросце ад 5 да 15 гадоў. Пасля кастынгаў засталося 48 яркіх нумароў - сольныя выканаўцы і калектывы.

talentkrainy

talentkrainy2