Скрыжаванні ідэй і творчасці

Тры дні на буйнейшых канцэртных пляцоўках сталіцы больш за 2500 таленавітых дзяцей з 7 краін свету змагаліся за званне пераможцы III Міжнароднага фестывалю «Скрыжаваннi. Miнск», партнёрам якога выступіў наш банк.

Выканаўцаў, вакалістаў і танцораў розных накірункаў, выхаванцаў тэатраў мод, мастакоў, артыстаў цыркавога і фальклорна-этнаграфічнага жанраў ацэньвалі больш за 20 запрошаных членаў міжнароднага журы.

У кожнай намінацыі быў выбраны свой лідар. На Гала-канцэрце дыпламантаў і лаўрэатаў сертыфікат за другое месца і гран-пры лепшаму з лепшых - студэнцкаму калектыву «Карамысла» - уручыў начальнік упраўлення інфармацыі і сацыяльнага развіцця ААТ «ААБ Беларусбанк» Дзмітрый Бакіноўскі.

1